Навык працы з камандным радком сёння з’яўляецца істотным складнікам тэхнічных скілаў, якімі мусяць валодаць распрацоўшчыкі, сістэмныя адміністрататы і ўвогуле блізкія да тэхналогій людзі
Без ведаў каманднага радка (ён таксама называецца shell, bash, terminal) амаль немагчыма працаваць у камандзе Лічбавай Майстэрні. Ён патрэбен для працы з серверамі, для эфектыўнага выкарыстання сістэмы кантролю версій (напрыклад, git), паўсядзённага выкарыстання аперацыйнай сістэма Лінукс і іншых задач.
Менавіта з гэтай прычыны каманднаму радку Linux быў прысвечаны асобны майстар-клас, што адбыўся ў рамках БутКэмпа, зарганізаванага Лічбавай Майстэрняй (чытай, Фаланстэрам) 24 лютага.
Мы ўсе моцна прызвычаіліся да графічных інтэрфейсаў. Але існуе шмат інструментаў, праца з якімі магчыма толькі праз тэрмінал (вонкавая абалонка для каманднага радка). Таксама нярэдка праца праграмы, даступнай праз шэл, дае жаданы вынік хутчэй, надзейней і якасней, чым яе графічны аналаг. Многія асэнсоўваюць такі стан рэчаў, і маюць імкненне пазнаёміцца з тэрміналам бліжэй. Аднак паўстае пытанне – з чаго пачаць?
Менавіта на гэтае пытанне і была спроба даць адказ на адмысловым майстар-класе, які праводзілі Святлана Ермаковіч і ўласна я. Майстар-клас меў абсалютны практычны ухіл – усе каманды, пра якія вялася гаворка, дэманстраваліся “у рэале” праз праектар, а наведвальнікі мерапрыемства спрабавалі паўтарыць іх на ўласных камп’ютарах.
Святлана распавяла гасцям пра гісторыю шэла, пасля чаго хутка пераключылася на практыку – базавыя каманды, кшталту cd, ls, touch, mkdir, rm і інш. Тэарэтычная асновы, падмацаваныя імгненным практычным прымяненнем, вельмі добра зайшлі ўдзельнікам майстар-класа.
Другая палова мерапрыемства, за якую адказваў я, была прысвечана ўсталяванню новых праграм праз тэрмінал, нескладаным маніпуляцыям з тэкстам і розным дадатковым магчымасцям, якія спрашчаюць працу з камандным радком. Як гэта часам бывае, не ўсе цікавыя каманды спрацавалі як было задумана. Напрыклад, аператар &_, які падстаўляе замест сябе апошні выкарыстаны ў тэрмінале аргумент, не выканаўся. Але – ён існуе, можаце праверыць самі 🙂
Калі вы зацікавіліся гэтай тэмай, і жадаеце зрабіць першы крок па вывучэнню магчымасцяў каманднага радка, раю некалькі рэсурсаў:
Неблагі відэакурс для пачаткоўцаў.
Кароткі пералік і апісанне самых важных каманд.
Хочаце даведацца яшчэ больш? Тады абавязкова наведайце гэтую спасылку!
ps
Таксама мы збіраем грошы на сэрвер для грамадства і айці-валанцёраў.



