КінаБункер Фаланстэра 2018: Нерв

Апублікавана

by — Posted in мерапрыемствы

Каманда Фаланстэра запрашае на прагляд кінастужкі “Нерв”, што адбудзецца 6 красавіка ў 19.00

Вітанне ўсім залежным ад сацсетак! Ці ты не такой? Ці ты думаеш, што не такой?

Пытанне складанае, і, здаецца, дакладна не Галівуду з яго занадта павярхоўнымі падыходамі чапаць гэтую праблему. Але ён упарта спрабуе раз за разам, ну а мы глядзім, што з гэтага атрымоўваецца. І глядзім цярпліва.

У 2016 годзе на экраны выйшаў фільм “Нерв”, гісторыя якога – прапанова заглянуць у сацсеткавую гульню, дзе ўдзельнікі (чытай –  мы з вамі) выконваюць заданні онлайн.

Заданні гэтыя могуць быць рознай складанасці: камусь трэба проста паразмаўляць з незнаёмцам, а камусь прапануецца залезці ў клетку да тыгра. Адрэналін, лёгкія грошы, тоны праглядаў… у нейкім сэнсе гэта ўжо наша рэчаіснасць.

Патэнцыйна цікавая ідэя ў руках рэжысёра атрымала той выгляд, які апісаць добра можна  фразай “ну такое”, аднак, сваё бачанне фільм усё ж мае – і бачанне гэта дакладна заслугоўвае прагляду і нават абмеркавання.

Таму запрашаем цябе, незалежнага ад сацсетак, на кінапрагляд. Гаворыць будзем, разумова, пра інтэрнеты:

  • наколькі натоўп за экранамі становіцца смялейшым ў прыняцці вырашэнняў;
  • што асаблівага людзі гатовыя зрабіць дзеля хайпа;
  • чаму бяспека ў кіберпрасторы становіцца ўсё больш эфемерным паняццем.

Таксама абавязкова закранем тэму клішэ. У гэтым кіно (дакладней – у сцэнары) лянівы аўтар назбіраў самыя тыповыя кінахады, адпрацаваныя дзесяцігоддзямі. Мы нават у сваю гульню згуляем: хто знойдзе больш за 5 клішыраваных момантаў у час прагляду – атрымае спецыяльны падарунак. Ігнорыць мерапрыемства настойліва не рэкамендуем, бо пазаліпаць у сацсеткі ты дакладна паспееш і ў іншыя дні. А ў нас будзе весела.

Паказ бязкаштоўны, але краудфандынгавая кампанія па сбору сродкаў на Дранік-сервер усё яшчэ ідзе, так што ў цябе ёсць шанец заскочыць у апошні цягнік і дапамагчы сэрверу для грамадства рублём.

P.S мы заўсёды рады пячэнькам і іншым смачняхам:)

Дата: 06.04.2018

Час: збор 18.30-19.00, пачатак прагляду 19.00

Месца: вул. Захарава 77а, пам. 2,

Кантакт: +375 44 7689571  (Ася)

Калі вы знайшлі памылкі, калі ласка паведамьце нам гэты тэкст, націснуўшы Ctrl+Enter.

Дзяліся:


consulina
Троху пішу, троху рэдактую. Смяецеся з Монті Пайтана - зразумееце і мяне:)

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *