7 лепшых пашырэнняў Google Docs для грамадскіх арганізацый

Апублікавана

by — Posted in гік-лікбез, дайджэсты

Так ці інакш, дзейнасць НДА часта звязана з тэкстамі.

І менавіта адмысловыя прылады могуць захаваць шмат твайго часу ў гэтай працы: ці трэба зрабіць справаздачу за месяц як мага хутчэй і прасцей (Supermetrics), перакласці тэкст з замежнага сайта пра дзейнасць арганізацыі-партнёра (Translate+), захаваць найбольш важную прыватную інфармацыю для прадухілення ўцечкі дакументаў (DocSecrets), расшыфраваць публічную прамову або лекцыю (Voice Typing), візуалізаваць план вашай дзейнасці (MindMeister) ці проста не марнаваць час на напісанне аднолькавых лістоў (Mail Merge Contacts).

Мы адабралі 7 адд-онаў для Google Docs, якія на наш погляд найбольш цікавыя і палезныя для дзейнасці грамадскіх арганізацый:

Translate+

Пераклад тэкста ў Google Docs

 

Google прапануе  асабісты адд-он для перакладу: ён працуе, але падтрымлівае толькі англійскую, французскую, германскую, японскую ды іспанскую мовы.

Калі табе патрэбны ўвесь стос прапанаваных для перакладу ў Google Translate моў, Translate+ будзе вельмі карысным. Ён дазволіць хутка перакласці тэкст з і на амаль любую мову і пакінуць пераклад у тэксте, калі гэта патрабуецца. Адзіны недахоп: адд-он працуе толькі на Chrome і Safari, не падтрымліваючы Firefox.

DocSecrets

абарона інфармацыі ў дакуменце паролямі

 

Хочаш пакінуць частку інфармацыі ў дакуменце прыватнай, але распаўсюдзіць астатнее? DocSecrets дапаможа. Проста дадай пароль у бакавую панэль DocSecrets , пасля набірай той тэкст, які трэба захаваць прыватным, у поле Insert. Таксама магчыма выбраць ужо напісаную частку на старонцы і схаваць яе — але гэта не гарантуе прыватнасці на 100%, бо напісанае будзе даступна ў гісторыі дакумента. Такім чынам, тваім супрацоўнікам будзе неабходна ведаць пароль і мець усталяваны адд-он, каб прачытаць схаваны тэкст — у адваротным выпадку яны ўбачаць толькі каляровыя лініі і рысачкі.

Гэтай аховы будзе недастаткова для сапраўды важнай інфармацыі (фінансы, пашпартныя дадзеныя і г.д.), але DocSecrets будзе добрым сродкам, каб пакінуць  схаваны каментар у канцы тэкста ці абараніць пэўныя дэталі дакумента ў выпадку, калі ён будзе апублікаваны.

Wolfram|Alpha для Google Docs

пошук інфармацыі адразу ў Google Docs

Ты працуеш над тэкстам і табе тэрмінова трэба даведацца, калі скончылася Другая сусветная, як запісаны фосфар у перыядычнай табліцы, наколькі каларыйны банан ці які горад з’яўляецца сталіцай Ірана? Не трэба адчыняць новую ўкладку каб прагугліць гэта — дакладна адцягнешся ад працы. Замест гэтага проста напішы ключавыя словы, выдзялі іх, пасля абяры опцыю Compute Selection ў аддоне Wolfram|Alpha. Праз секунды твой тэкст будзе заменены на правільны адказ з баз Wolfram|Alpha.

Гэты амаль магічны спосаб здабыць невядомую табе інфармацыю і змясціць яе ў дакуменце таксама спрацуе для вырашэння матэматычных задач у Google Docs. А калі табе патрэбна нешта яшчэ — выява ці сцяжок, графік ці функцыя, пашагавае вырашэнне ўраўнення ці  інфармацыя аб пажыўнай каштоўнасці пэўнага прадукта, проста адкрый бакавую панэль Wolfram|Alpha, каб знайсці цікавую табе інфармацыю і змясціць яе ў дакуменце ў якасці выявы.

Voice Typing

распазнаванне голасу ў Google Docs

 

Гэта ўбудаваны (у пэўным сэнсе схаваны) інструмент Google Docs: Voice Typing. Адзіны момант: ён працуе толькі ў Chrome — але працуе ўражліва добра, патрымліваючы 43 мовы і нават разумеючы каманды па фарматаванню тэкста.

Такім чынам, замест усталявання аналагічных адд-онаў, проста клікні Інструменты->Галасавы ўвод, абяры патрэбную табе мову, націсні на іконку мікрафона — і прамаўляй свой тэкст. Google напіша прамоўлены тэкст праз некалькі секундаў са здзіўляючай дакладнасцю. Па праведзеных тэстах, Voice Typing працуе лепш за аналагі на Mac і ПК, амаль аднолькава якасна з Dragon NaturallySpeaking. А калі табе трэба пераскокнуць на новы радок ці выдаліць апошняе прамоўленае слова, проста скажы гэта Google — твае ўказы будуць аўтаматычна выкананы.

MindMeister

перафарматаванне спісаў у майндмэпы

Гэты адд-он быў сапраўдным сюрпрызам — лагічным было б меракаваць, што адд-он MindMeister прымусіць адкрыць MindMeister, каб пабудаваць майндмэп ці як мінімум зарэгістраваць акаўнт. Але гэтага не спатрэбіцца.

Проста ўсталюй аддон MindMeister для Google Docs, абяры свой спіс і клікні на Insert as Mind Map у меню адд-она. Маментальна ты атрымаеш майндмэп адразу ў свой дакумент. Гэта найпрасцейшы шлях рабіць майндмэпы ў любых прыладах. Ты не зможаш адрэдагаваць яе — але ў любы момант можна ўсталяваць поўную версію MindMeister з больш шырокім функцыяналам.

Supermetrics

канструяванне справаздач з інфармацыі ў Google Docs

Пішаш справаздачу па працы тваёй кампаніі? Supermetrics можна змясціць усю статыстыку адразу ў дакумент Google Docs. Проста прывяжы акаўнт Google Analytics ці акаўнт любой іншай прылады з платнай падпіскай, скажы Supermetrics, якая інфармацыя табе дакладна патрабуецца — і маментальна адд-он дадасць усё ў створаную табліцу ў дакуменце.

Найлепш гэта працуе ў Google Sheets, дзе можна аналізаваць дадзеныя ў табліцах і будаваць з яе графікі, але гэта ўсё яшчэ зручна і ў Google Docs.

Кошт Supermetrics: Бясплатна да 100 запытаў у Google Analytics за дзень; $49/месяц за Supermetrics Prouperme для дадзеных з YouTube, Twitter, AdWords, MailChimp, Facebook ды іншых рэсурсаў.

Mail Merge Contacts

стварэнне шаблонаў лістоў для электроннай пошты ў Google Docs

Mail Merge Contacts — найлепшы шлях для стварэння электронных лістоў з дадзенымі ў Google Docs. Спачатку спатрэбіцца дадаць свой адрас у Google Contacts, потым запоўніць свой шаблон графамі (напрыклад, |нумар тэлефона|), які сам адд-он будзе запаўняць патрэбным зместам. Потым трэба націснуць Merge to Letters для стварэння персаналізіваных дакументаў, ці Merge to Emails — каб адпраўляць кожнае паведамленне як персаналізаваны электронны ліст з твайго Gmail-акаўнта.

Такім чынам, гэтыя прылады шмат спросцяць механічную марудную працу з расшыфроўкай прамоў, электроннай поштай і справаздачамі, а таксама зробяць твае тэксты больш выразнымі і лепей візуалізаванымі. Плёну!

ps

Таксама мы збіраем грошы на сэрвер для грамадства і айці-валанцёраў.

Калі вы знайшлі памылкі, калі ласка паведамьце нам гэты тэкст, націснуўшы Ctrl+Enter.

Дзяліся:


zoskia
Вучуся на філасофскім, цікаўлюся тэхналогіяй і яе ўзаемадзеяннем з палітыкай і грамадствам, калі не працую з тэкстамі ды канцэптамі, сплю.

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *