Тэкст, што ніжэй, распавядае якія там ідэйныя асновы маюцца на ўвазе, ды што такое “фаланстэр” у арыгінале. Там яшчэ нешта пра Шарля, нашага, Фур’е. Таму… Вэлкам!
У арыгінале, то бок у марах Фур’е, Фаланстэр – гэта супер палац, у якім пануюць ідэі утапічнага сацыялізму (які і без таго ўтопія).
Чаму менавіта супер, а не проста “палац” – зараз патлумачу. Есць палац, у палаца тры часткі – адно крыло, цэнтральная частка і другое крыло.
У цэнтральнай частцы ўдзельнікі фалангі (як бы то не дзіўна, гэта чальцы палаца) адпачываюць, займаюцца разумовай працай ды мастацтвам. І зразумела, што і ў гэтай жа частцы размяшчаюцца галоўныя складальныя мастацка-разумовай працы: бібліятэкі, мастацкія студыі, гасціныя і сталоўка (бо жраць – гэта таксама справа)! У адным крыле спалучэнне дзвюх самых шумных рэчаў – месцаў для сілавых відаў працы (дрэваапрацоўка і г.д.) і пакояў для дзіцячых гульняў. Фур’е абапіраўся на факт таго, што калі дзеці гуляюць шумна і калі хтосьці штосьці свірдуе таксама шумна… Вынік ачэвідзен. У другім крыле павінны ладзіцца балі (які ад слова “баль”) ды размяшчацца асабістыя пакоі.
Як асаблівасці ідэі супер-палаца Фур’е можна выдзеліць наступныя дзве рэчы. Наведвальнікі фаланстэра павінны плаціць за ўваход і тое, каб патусіць з удзельнікамі фалангі. Палац з’яўляецца сачытаніям горада ды вёскі, таму магчыма існаванне градак з светадыёднымі лямпамі.
База Фаланстэра-які-ёсць-у-Мінску стаіць каля грандыёзнай задумы Фур’е. Нават не гледзячы на тое, што ў нас не палац, а два пакоі, мы паспяхова займаемся як разумовай, так і творчай працай! Замест баляў, у нас праходзяць разнастайныя сустрэчы, таксама ёсць свая бібліятэка і, канечне, ёсць дзе адпачыць і паесці. За ўваход мы не бярэм грошай, а толькі спадзяемся на фідбэкі, данэйты і ўзнёскі чальцоў.
Цяпер плаўна пераходзім да сувязі шарынга дранік-сэрверам і ідэй Фур’е, нашага, Шарля. Ідэі Фур’е з’яўляюцца масіўнай часткай вучэння ўтапічнага сацыялізму (які сам па сябе ўтопія), дзе ўсё ва ўсіх ёсць і ўсё добра. Таму мы вырашылі, што калі мы завемся Фаланстэрам, у нас ёсць сэрвак, які пацягне яшчэ некалькі сайтаў, то што нас адштурхоўвае ад шарынга сэрверам? Нічога!
Таму дранік-сэрвер і звязан з ідэямі Шарля Фур’е.

