Што адбылося ў Лічбавай майстэрні за люты

Апублікавана

by — Posted in дайджэсты, мерапрыемствы

Дайджэст падрыхтаваны для тых, хто любіць канцэнтравана пачытаць, праглядзець жыццё Лічбавай майстэрні за мінулы месяц. Але, канешне, не глядзіце – лепей удзельнічайце!

Навіны сайта Майстэрні

Магчыма вы заўважылі на сайце Лічбавай майстэрні не толькі новыя блокі і старонку “Супольнасць”, але і чат ў правым ніжнім вуглу. Гэта пілотны запуск чата, яго можаце тэставаць, а таксама задаваць пытанні, калі хочаце атрымаць хуткія адказы. Мы адказваем хутка або ніколі=)

Гісторыі валанцёраў

З дасягненняў айціваланцёраў можаце прачытаць гісторыю з “SOS-дзіцячыя вёскі”.
На дэв.бай выйшаў артыкул пра Лічбавую майстэрню. З большасці мы чэшам ЧСВ, але таксама там ёсць цікавая гісторыя валанцёра Віктара Паяркава.

Абнаўленні ў блогу

Шмат допісаў зрабіў апантаны блогер @chec_saup. Ён піша пра тое, як абыйці розныя вірусы, якія так і чакаюць, каб пасяліцца на вашым камп’ютары і майніць біткойны. Наогул @chec_saup разважае, чаму мы назвалі cэрвер “Дранік-сэрвер”, ёсць у яго версія, чаму наш выбар паў на лінукс, а не вінду.

Актывістка Фаланстэра і блогерка @entrapia (Святлана Ермаковіч) раскрывае вельмі простай мовай, што такое “сэрвер” у сваім допісе “Камп’ютар, які не спіць, або што такое сэрвер”.

На сэрвер сабралі больш за 50%

Мы прыцягваем збор грошай на сэрвер Лічбавай майстэрні. На сёння пераступілі 50% ад чаканай сумы. Гэта значыць сэрвер будзе стабільна працаваць ужо каля года. Напрацягу сакавіка мы працягнем кампанію. Наша мэта  – 2 гады.

Падтрымліваеш нашу дзейнасць? Адшкадуй на сэрвер для грамадства!

Або замаўляй нішцякі ў гік-лаўке. Усе заробленыя сродкі пайдуць на сэрвер.

Буткэмп

Удаўся. Перш за ўсё, яго зрабілі самі айціваланцёры. Можна зараз насалодзіцца фотамі і разважаннямі пра зробленае, але лепей удзельнічайце ў наступным як арганізатары! Ніжэй, на фота, арганізатары вяртаюцца з буткэмпа:

Справаздачы і мітапы

У мінулым месяцы ў наc было два мітапа:
1. Гіт для пачынаючых
2. Праектны мэнэджмэнт анлайн

Мерапрыемствы спадабаліся як грамадскім ініцыятывам, так і айціспецыялістам. Усяго іх наведала больш за 40 удзельнікаў. Ніжэй два фота, а яшчэ ніжэй – два анонсы на дзве новыя Гік-каміт сустрэчы Лічбавай майстэрні ў сакавіку.

 

Мітапы сакавіка

Каб працягнуць рэфлексію па тэме сіэмэсак і гіт тэхналогій, вельмі раім зарэгістравацца:

  1. На сустрэчу гік-каміт 16 сакавіка з тэмай “Што можна рабіць з CMS Drupal?”
  2. Або на гік-каміт мітап 24 сакавіка з тэмай “Git для пачынаючых. Частка 2”

Так, вы не памыліліся, форма рэгістрацыі адна, варта выбраць належную падзею ў спісе.

Дарэчы, падарунак для студэнтаў і карыстальнікаў гітхаба. Нарэшце ваша студэнтская пошта можа саслужыць добрую службу. Калі ласка, трымайце студэнтскі пак розных тулсаў для распрацоўкі.

Калі вы знайшлі памылкі, калі ласка паведамьце нам гэты тэкст, націснуўшы Ctrl+Enter.

Дзяліся:


ryzomych
рухавік і заснавальнік Фаланстэра. Цікаўлюся сацыятэхнікай, лічбавымі правамі і роварамі.

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *