Паўгады назад адбыўся першы Буткэмп. Зараз каманда Лічбавай Майстэрні пачынае падрыхтоўку да другога, які адбудзецца менш чым праз месяц.
На першым Буткэмпе мы сабралі грамадскія ініцыятывы і айці-валанцёраў, каля 15 чалавек. Першыя маглі падзяліцца праблемамі і тым, што яны гатовы перадаць узамем. Другія маглі пракаментаваць і далучыцца да той грамадскай арганізацыі або ініцыятывы, задача якой спадабалася.
Змест
Як было і як будзе?
Таксама мінулы раз фармат прыдумвалі мы самастойна. Усё проста, прэзентацыі, а пасля пытанні-адказы пасля кожнай. Гэты кэмп, мяркуем, будзе больш разнастайным.
Па-першае, пачалі з’яўляцца гісторыі поспехаў, гэта значыць, і айціваланцёры, і грамадскія арганізацыі могуць падзяліцца атрыманамі ведамі ўзаемадзеяння і паказаць вынікі сваёй супрацы.
Па-другое, мы разумеем, што колькасць задач і зацікаленых ініцыятыў расце таму неабходна будзе рабіць блок тэматычных груп. Тэмы будуць збірацца з удзельнікаў пры рэгістрацыі.
Чаго мы хочам у ідэале ад Буткэмпа?
Самае галоўнае мы хочам пазнаёмицца ў рэале з кім доўгі час камунікавалі анлайн, або з тымі, хто захоча супрацоўнічаць з Майстэрняй.
Далей мы плануем пакахаць паспяховасць (непаспяховасць) айці-валанцёрства ў фармаце ЛМ, іншымі словамі, што паказаць новым грамаскім ініцыятывам, што айці-валанцёрства рэальна.
З аднаго боку, каб актывісты ўбачылі самі, як працуюць паспяховыя практыкі ўзаемадзеяння ініцыятывы і валанцёраў. А з другога боку, заразіць новых айці-спецыялістаў “міссіяй айціваланцёра”.
Таксама, магчыма, у нас атрымаецца прыцягнуць якія медыя і зацікавіць тэмай “як айцішнікі дапамагаюць грамадству”.
Хто гэта мы?
Усе падрыхтоўчыя моманты я, BigBit, рабіў з удзельніцай каманды, Entrаpia. Зараз працы стала на парадак болей, таму мы адкрыты для тых, хто ўмее працаваць з людзьмі, і хоча займацца прасоўваннем Лічбавай майстэрні.
Але ў любым выпадку другі Буткэмп (або рэ:Буткэмп) адбудзецца. Мы ўжо забраніравалі пляцоўку на 45 чалавек (гэтага больш, чым дастаткова) у Пакоі 302 (Мінск, вул. Леніна, 50, 3-ці паверх, к.302), з 12 00 да 16 00 суботы, 9 верасня.
Зараз вы запытаеце, дзе форма рэгістрацыі?
Для чытачоў гэтага блога можна не парыцца пра рэгістрацыю. Калі вы айціспецыяліст або актывіст (каардынатар, кіраўнік) грамадскай некамерцыйнай арганізацыі, проста прыходзьце! Перад уваходам вы атрымаеце праграму і зможаце прыняць правілы Буткэмпа.
Пагружаемся ў падрыхтоўку…

