Як і пісаў у сваім папярэднім пасце, кожнай грамадскай ініцыятыве неабходны рэсурсы. Але як у сучасных эканамічных умовах здолець сканцэнтраваць грошы на дзейнасць і адначасова не страціць важныя для сябе каштоўнасці?
Паразважаўшы, мы, каманда Лічбавай Майстэрні, вырашылі адкрыць анлайн-краму Фаланстэра, якую назвалі “Гік-лаўка”. Тут будзе прадавацца розная гікаўская атрыбутыка: налепкі, паштоўкі, торбы, плакаты і інш. Гэта наш першы эксперымент шарынгавай эканомікі.
Што будзе асаблівага ў Гік-лаўцы?
Па-першае, мы будзем шырока прымяняць зніжкі для пастаянных пакупнікоў і студэнтаў, а таксама свабодны кошт. Асабліва гэта мы хочам укараняць на афлайн-мерапрыемствах, дзе плануем удзельнічаць. Свабодны кошт (фры прайс) значыць, што тавар каштуе столькі, колькі вырашыць сам пакупнік.
Па-другое, усе прадукты Гік-лаўкі будуць стварацца з максімальным прыцягненнем працы рук актывістаў і сімпатызуючых дзейнасці Фаланстэра і Лічбавай майстэрні. Таму мы будзем імкнуцца рабіць DIY-прадукты, якія яшчэ зараз модна называць крафтавымі.
Па-трэцяе, і не менш значнае: макеты прадукцыі (налепак, паштовак і інш.) будуць выкладацца ў свабодны доступ, значыць, мы будзем дарыць усім наведвальнікам краму нашы інтэлектуальныя лічбавыя даброты. Побач з кожным таварам будзем спасылка, дзе зыходнікі можна будзе скачаць і пасля вырабіць самастойна.
Што паказалі тэсты?
Напрацягу некалькіх папярэдніх месяцаў мы тэсціравалі нашы падыходы і сыйшліся на тым, што для каманды лаўкі найбольш значнай каштоўнасцю будзе давер. Давер у дачыненні да фрыпрайса (свабоднага кошта), які цалкам базуецца на ўзаемным даверы прадаўца і пакупніка, – ключавы элемент.
Як падкрэслівалі, для нас лаўка – не асноўны занятак. З дапамогай лаўкі нам найбольш важна ствараць супольнасць. Адсюль вынікае некалькі наступстваў.
Першае: мы хочам, каб да дзейнасці лаўкі далучаліся для сумеснага стварэння асартымента адзінадумцы. Вядома, што прыбытак ад Гік-лаўкі будзе ісці на дзейнасць арганізацыі, але аплата матэрыялаў (папера, тканіна) і працы ўдзельнікаў мы будзем укладаць у сабекошт прадуктаў.
Другое: калі нейкі тавар не задаволіць пакупніка, мы гатовы будзем абмяняць яго на іншы. Важна, каб у нас заставаліся добрыя адносіны.
І трэцяе: мы, канешне, гікі і трохі інтраверты, але мы будзем выпаўзаць у людзі. Значыць, што нас часам можна будзе знайсці на розных фэстах, форумах, а таксама на кірмашах з усімі апісанымі вышэй плюшкамі.
Якія на сёння дэдлайны?
- Бліжэйшыя тыдні збіраем падпісчыкаў: тых, каму цікава дзейнасць лаўкі.
- Пасля пачынаем краўдфандынг (працягласць каля месца-двух), дзе хочам забраць папярэднія замовы і праверыць, наколькі ідэя лаўкі вам спадабалася.
- Пасля мы адчыняем бэта-версію Гік-лаўкі, дзе ўжо функцыянуем больш-менш устойліва.
Працяг будзе…

