У гэтым пасце я сканцэнтруюся на фінансавых магчымасцях, якія з’яўляюцца ў сферы вытворчасці кантэнта і лічбавага асяродка яго распаўсюду. Паспяховыя гісторыі кажуць, што грамадскія арганізацыі і актывісты, якія ніяк не жадаюць развітвацца са сваімі каштоўнасцямі, могуць сумясціць прагу зрабіць наша будучае лепей і адначасова падтрымаць свае штаны.
Першы раз гэтыя магчымасці я прэзентаваў сярод актывістаў руху за адкрытае праграмнае забеспячэнне ў мінулым месяцы.
Змест
Няўстойліваць
Шырока вядома, грамадскія арганізацыі не зарабляюць грошы, але ў сучаснай эканамічнай сістэме без іх ніяк. Ёсць шэраг асноўных падыходаў: шукаць гранты, збіраць сяброўскія ўнёскі або ахвяраванні, краўдфандыць на нейкую канкрэтную справу. Усё яны маюць асноўную праблему: яны не ўстойлівыя, а некаторыя вельмі рызыкоўныя ў беларускіх умовах.
Гэта значыць, што калі грамадскай арганізацыі не пашэнціць з фанрайзінгам, яна можа апынуцца на мяжы знікнення, або як мінімум эфектыўнасць выканання сваёй місіі істотна зменшыцца.
Каштоўнасці
Ёсць яшчэ адзін спосаб, які дасць арганізацыі фінансы. Так, гэта адкрыць асобную камерцыйную арганізацыю і прыбытак накіроўваць на грамадскую дзейнасць. Але і тут можа быць дадводны камень.
Грамадскія арганізацыі перш за ўсё ўзнікаюць для стварэння і прасоўвання нематэрыяльных каштоўнасцяў. Таму актывісты часта з боязьзю ставяцца да зараблення грошай.
Такім чынам, застаецца два варыянты,
або пайсці па шляху сёння добра рэкламуемага падыхода “сацыяльнага прадпрымальніства”,
або заняцца звычайнай эканомікай, дзе зрабіць стаўку не на эфектыўнасць і максімізацыю прыбытку, а на супольнасць і давер. Сфакусуемся на другім на мой погляд больш шчырам спосабе.
Кантэнт
Самае простае, што ўзнікае ў грамадскіх арганізацыях гэта кантэнт, у якім замацоўваюцца новыя метады агранізацыі, кіравання рэсурсамі, розныя творчыя аб’екты.
Таму не пакідаючы рэалізацыі місіі грамадскай арганізацыі, можна спрабаваць ладзіць камерцыйныя праекты, якія будуць базавацца на кантэнце.
У прэзентацыі, размешанай ніжэй, вы можаце праглядзець:
- Як канструюецца разуменне адкрытай бізнэс-мадэлі ў кіраванні рэсурсамі.
- Як грамадская арганізацыя можа, выкарыстоўваючы ліцэнзіі Creative Commons, стварыць нішу для свайго дачэрняга бізнэсу.
- У тым ліку збудаваць мадэль, дазваляючую зарабляць грошы ў эпоху нулявога кошту на кантэнт і татальнай лічбы.
- Якія рынкавыя механізмы можна выкарыстаць.
- Якія па-за рынкавыя механізмы можна развіваць у спалучэнні з рынкавымі.
- І апошняе, чаму варта развіваць супольнасць і давер перш за ўсё.
Або глядзіце відэа прэзентацыі
Што далей?
Для тых, хто захоча больш ведаць, пра прыклады, прыведзеныя ў прэзентацыі, або вывучыць, як працуе спалучэнне розных спосабаў, чытайце кнігу “Made with Creative Commons”, або сачыце за нашымі абнаўленнямі у блогу, праз падпіску або пабліках.
Бліжэйшай восенню-зімой мы плануем зрабіць серыю сустрэч, дзе будзем разглядаць эканамічныя магчымасці СС праз паспяховыя гісторыі і ўласны досвед.

