Як адкрыты кантэнт дапаможа грамадскім арганізацыям развівацца ва ўмовах капіталізма

Апублікавана

by — Posted in магчымасці

У гэтым пасце я сканцэнтруюся на фінансавых магчымасцях, якія з’яўляюцца ў сферы вытворчасці кантэнта і лічбавага асяродка яго распаўсюду. Паспяховыя гісторыі кажуць, што грамадскія арганізацыі і актывісты, якія ніяк не жадаюць развітвацца са сваімі каштоўнасцямі, могуць сумясціць прагу зрабіць наша будучае лепей і адначасова падтрымаць свае штаны.

Першы раз гэтыя магчымасці я прэзентаваў сярод актывістаў руху за адкрытае праграмнае забеспячэнне ў мінулым месяцы.

Гэта тэма вынікла з двух асноўных момантаў. Па-першае, мы ў Фаланстэры таксама доўгі час задумваліся, як зрабіць наша фінансаванне больш устойлівым. Па-другое, на шматлікіх прэзентацыях Creative Commons* падыхода, мы атрымлівалі рой пытанняў, як беларусу і жыць па сумленню і не з працягнутай рукой.

Няўстойліваць

Шырока вядома, грамадскія арганізацыі не зарабляюць грошы, але ў сучаснай эканамічнай сістэме без іх ніяк. Ёсць шэраг асноўных падыходаў: шукаць гранты, збіраць сяброўскія ўнёскі або ахвяраванні, краўдфандыць на нейкую канкрэтную справу. Усё яны маюць асноўную праблему: яны не ўстойлівыя, а некаторыя вельмі рызыкоўныя ў беларускіх умовах.

Гэта значыць, што калі грамадскай арганізацыі не пашэнціць з фанрайзінгам, яна можа апынуцца на мяжы знікнення, або як мінімум эфектыўнасць выканання сваёй місіі істотна зменшыцца.

Каштоўнасці

Ёсць яшчэ адзін спосаб, які дасць арганізацыі фінансы. Так, гэта адкрыць асобную камерцыйную арганізацыю і прыбытак накіроўваць на грамадскую дзейнасць. Але і тут можа быць дадводны камень.

Грамадскія арганізацыі перш за ўсё ўзнікаюць для стварэння і прасоўвання нематэрыяльных каштоўнасцяў. Таму актывісты часта з боязьзю ставяцца да зараблення грошай.

Такім чынам, застаецца два варыянты,

або пайсці па шляху сёння добра рэкламуемага падыхода “сацыяльнага прадпрымальніства”,

або заняцца звычайнай эканомікай, дзе зрабіць стаўку не на эфектыўнасць і максімізацыю прыбытку, а на супольнасць і давер. Сфакусуемся на другім на мой погляд больш шчырам спосабе.

Хаця сёння не існуе прамой магчымасці грамадскай арганізацыі (артыкул 20.3) наўпрост зарабляць грошы для сваей дзейнасці, нічога не перашкаджае яе засноўнікам адкрыць камерцыйную арганізацыю: як новую юрыдычную асобу, або індывідуальнага прадпрымальніка.

Кантэнт

Самае простае, што ўзнікае ў грамадскіх арганізацыях гэта кантэнт, у якім замацоўваюцца новыя метады агранізацыі, кіравання рэсурсамі, розныя творчыя аб’екты.

Таму не пакідаючы рэалізацыі місіі грамадскай арганізацыі, можна спрабаваць ладзіць камерцыйныя праекты, якія будуць базавацца на кантэнце.

У прэзентацыі, размешанай ніжэй, вы можаце праглядзець:

  • Як канструюецца разуменне адкрытай бізнэс-мадэлі ў кіраванні рэсурсамі.
  • Як грамадская арганізацыя можа, выкарыстоўваючы ліцэнзіі Creative Commons, стварыць нішу для свайго дачэрняга бізнэсу.
  • У тым ліку збудаваць мадэль, дазваляючую зарабляць грошы ў эпоху нулявога кошту на кантэнт і татальнай лічбы.
  • Якія рынкавыя механізмы можна выкарыстаць.
  • Якія па-за рынкавыя механізмы можна развіваць у спалучэнні з рынкавымі.
  • І апошняе, чаму варта развіваць супольнасць і давер перш за ўсё.

Або глядзіце відэа прэзентацыі

Што далей?

Для тых, хто захоча больш ведаць, пра прыклады, прыведзеныя ў прэзентацыі, або вывучыць, як працуе спалучэнне розных спосабаў, чытайце кнігу “Made with Creative Commons”, або сачыце за нашымі абнаўленнямі у блогу, праз падпіску або пабліках.

Бліжэйшай восенню-зімой мы плануем зрабіць серыю сустрэч, дзе будзем разглядаць эканамічныя магчымасці СС праз паспяховыя гісторыі і ўласны досвед.

Калі вы знайшлі памылкі, калі ласка паведамьце нам гэты тэкст, націснуўшы Ctrl+Enter.

Дзяліся:


ryzomych
рухавік і заснавальнік Фаланстэра. Цікаўлюся сацыятэхнікай, лічбавымі правамі і роварамі.

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *