Дайджэст падрыхтаваны для тых, хто любіць канцэнтравана пачытаць, праглядзець жыццё Лічбавай майстэрні за мінулы месяц. Але, канешне, не глядзіце – лепей удзельнічайце!
Змест
Навіны сайта Майстэрні
Магчыма вы заўважылі на сайце Лічбавай майстэрні не толькі новыя блокі і старонку “Супольнасць”, але і чат ў правым ніжнім вуглу. Гэта пілотны запуск чата, яго можаце тэставаць, а таксама задаваць пытанні, калі хочаце атрымаць хуткія адказы. Мы адказваем хутка або ніколі=)

Гісторыі валанцёраў
З дасягненняў айціваланцёраў можаце прачытаць гісторыю з “SOS-дзіцячыя вёскі”.
На дэв.бай выйшаў артыкул пра Лічбавую майстэрню. З большасці мы чэшам ЧСВ, але таксама там ёсць цікавая гісторыя валанцёра Віктара Паяркава.
Абнаўленні ў блогу
Шмат допісаў зрабіў апантаны блогер @chec_saup. Ён піша пра тое, як абыйці розныя вірусы, якія так і чакаюць, каб пасяліцца на вашым камп’ютары і майніць біткойны. Наогул @chec_saup разважае, чаму мы назвалі cэрвер “Дранік-сэрвер”, ёсць у яго версія, чаму наш выбар паў на лінукс, а не вінду.
Актывістка Фаланстэра і блогерка @entrapia (Святлана Ермаковіч) раскрывае вельмі простай мовай, што такое “сэрвер” у сваім допісе “Камп’ютар, які не спіць, або што такое сэрвер”.

На сэрвер сабралі больш за 50%
Мы прыцягваем збор грошай на сэрвер Лічбавай майстэрні. На сёння пераступілі 50% ад чаканай сумы. Гэта значыць сэрвер будзе стабільна працаваць ужо каля года. Напрацягу сакавіка мы працягнем кампанію. Наша мэта – 2 гады.
Падтрымліваеш нашу дзейнасць? Адшкадуй на сэрвер для грамадства!
Або замаўляй нішцякі ў гік-лаўке. Усе заробленыя сродкі пайдуць на сэрвер.
Буткэмп
Удаўся. Перш за ўсё, яго зрабілі самі айціваланцёры. Можна зараз насалодзіцца фотамі і разважаннямі пра зробленае, але лепей удзельнічайце ў наступным як арганізатары! Ніжэй, на фота, арганізатары вяртаюцца з буткэмпа:

Справаздачы і мітапы
У мінулым месяцы ў наc было два мітапа:
1. Гіт для пачынаючых
2. Праектны мэнэджмэнт анлайн
Мерапрыемствы спадабаліся як грамадскім ініцыятывам, так і айціспецыялістам. Усяго іх наведала больш за 40 удзельнікаў. Ніжэй два фота, а яшчэ ніжэй – два анонсы на дзве новыя Гік-каміт сустрэчы Лічбавай майстэрні ў сакавіку.

Мітапы сакавіка
Каб працягнуць рэфлексію па тэме сіэмэсак і гіт тэхналогій, вельмі раім зарэгістравацца:
- На сустрэчу гік-каміт 16 сакавіка з тэмай “Што можна рабіць з CMS Drupal?”
- Або на гік-каміт мітап 24 сакавіка з тэмай “Git для пачынаючых. Частка 2”
Так, вы не памыліліся, форма рэгістрацыі адна, варта выбраць належную падзею ў спісе.
Дарэчы, падарунак для студэнтаў і карыстальнікаў гітхаба. Нарэшце ваша студэнтская пошта можа саслужыць добрую службу. Калі ласка, трымайце студэнтскі пак розных тулсаў для распрацоўкі.




