“Balbatun” спяшаецца на дапамогу.

Апублікавана

by — Posted in праекты

Вітаю, сёння ў нас будзе пост аб адным з апошніх праектаў Лічбавай Майстэрні. Гэта чат-кліент, прадстаўлены на Буткэмпе 3 пад кодавай назвай “Balbatun”.

Спачатку распавяду прадгісторыю распрацоўкі:

У бягучы момант Лічбавая Майстэрня выкарыстоўвае платформу Slack.com як адзін з асноўных каналаў для каардынацыі дзейнасці валанцёраў і абмеркавання вялікага шэрагу пытанняў. Зразумела, што было б добра мець магчымасць камунікаваць з наведвальнікамі лэндынга Лічбавай майстэрні па максімальна прамым каналам. Бо ў перспектыве гэта дае магчымасць паказаць, што суполка заўсёды адкрыта да камунікацыі, жыве і дынамічна пашыраецца.

Але тут на розум адразу прыходзіць пытанне: “Зараз жа ёсць шмат чатаў на любы густ, чаму рабіць яшчэ адзін “ровар”?

Так, гэта цікава: нашы даследванні паказалі, што платныя шырокапрофільныя чаты імкнуцца зрабіць нейкае ўніверсальнае рашэнне для кожнага сэрвіса. Да, у выніку яно працуе, але зручнасць працы менавіта з самім Slack-ам значна змяншаецца. Прыклад: калі нехта піша вам праз чат на сайце ў Slack, кожны раз у Slack-у ствараецца новы канал, што ў выніку стварае нечытаемую кашу з каналаў. Вельмі  непрыемная рэч.

Таксама мы жадалі зрабіць публічны чат, каб паказаць адчыненасць суполкі да рознага роду абмеркаванняў.  І канешне праект, як заўсёды, опенсорсны і таму ўвогуле не патрабуе ніякіх грашовых затрат на яго выкарыстанне, што таксама вялікі плюс для некамерцыйных аб’яднанняў.

Для каго мы гэта робім:

Для ўсіх, каму патрэбны даволі просты функцыянал для сайта, які дазваляе камунікаваць з наведвальнікамі. Просты і без залішніх “наваротаў”. Як мы лічым, камунікацыі мала не бывае, асобна калі гэта датычыцца грамадскіх ініцыятыў, бо яе недахоп сур’езна стрымлівае пашырэнне і ўмацаванне суполак.

Што маем зараз:

Тым, каму цікава адразу бачыць код, вось спасылка на Github рэпазіторый праекта.

Апошнюю версію можна убачыць у працы на it.falanster.by

Зараз чат праходзіць этап апрабаванняў і збору фідбэка, з’яўляюцца новыя ідэі і багі, таму запрашаем валанцераў, якія зацікавіліся праектам, прыняць удзел у распрацоўцы.

Пакуль падтрымлівацца толькі магчымасць працы з Slack-ам, але калі з’явіцца пэўны запыт ад карыстальнікаў на нейкія іншыя сэрвісы (напрыклад тэлеграм), то мы разглядзім магчымасць падключэння чата і да іх таксама.

Каму можа быць цікавы ўдзел у гэтым праекце?

Усім, хто жадае атрымаць досвед у дызайне, тэставанні, фронтэнд распрацоўцы, а таксама паспрабаваць, што такое праца непасрэдна ў камандзе.

Зараз праект рэалізаваны з дапамогай даволі моднага на сённяшні час фрэймворка Vue.js і такіх інструментаў як Webpack, Sass/Less, Git. Таму запрашаем таксама тых, каму цікава паспрабаваць усе гэта у працы. Бо, як вядома, лепшы спосаб навучыцца праграмаванню – гэта праграмаваць! =)

Таксама можна пісаць нам адразу на Github, калі ў вас есць нейкія новыя ідэі ці прапановы. Магчыма менавіта ваш удзел і будзе рашаючым фактарам таго, якім шляхам і як хутка праект будзе рухацца наперад!

 

Карысныя спасылкі:

Рэпазіторый праекта

Наш email: falanster.by@gmail.com

PS
Каманда Лічбавай Майстэрні збірае грошы на сэрвер для грамадства: дзе мы распрацоўваем сайты і вэб-сэрвісы для грамадскіх патрэб. Адшкадуй на сэрвер!

 

Дзяліся:


Frozen
Cуровы фронтэндэр, не паважаю W3C, пішу у блакноте, форспушу ў майстэр.

Адна думка пра ““Balbatun” спяшаецца на дапамогу.”

  1. Класны артыкул, Frozen! 🙂 Было б крута, каб ты якую выяву замест дэфолтнай запампаваў. Хоць бы і рудога сабачку…

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *