Змест
Вітаю, сёння ў нас будзе пост аб адным з апошніх праектаў Лічбавай Майстэрні. Гэта чат-кліент, прадстаўлены на Буткэмпе 3 пад кодавай назвай “Balbatun”.
Спачатку распавяду прадгісторыю распрацоўкі:
У бягучы момант Лічбавая Майстэрня выкарыстоўвае платформу Slack.com як адзін з асноўных каналаў для каардынацыі дзейнасці валанцёраў і абмеркавання вялікага шэрагу пытанняў. Зразумела, што было б добра мець магчымасць камунікаваць з наведвальнікамі лэндынга Лічбавай майстэрні па максімальна прамым каналам. Бо ў перспектыве гэта дае магчымасць паказаць, што суполка заўсёды адкрыта да камунікацыі, жыве і дынамічна пашыраецца.
Але тут на розум адразу прыходзіць пытанне: “Зараз жа ёсць шмат чатаў на любы густ, чаму рабіць яшчэ адзін “ровар”?
Так, гэта цікава: нашы даследванні паказалі, што платныя шырокапрофільныя чаты імкнуцца зрабіць нейкае ўніверсальнае рашэнне для кожнага сэрвіса. Да, у выніку яно працуе, але зручнасць працы менавіта з самім Slack-ам значна змяншаецца. Прыклад: калі нехта піша вам праз чат на сайце ў Slack, кожны раз у Slack-у ствараецца новы канал, што ў выніку стварае нечытаемую кашу з каналаў. Вельмі непрыемная рэч.
Таксама мы жадалі зрабіць публічны чат, каб паказаць адчыненасць суполкі да рознага роду абмеркаванняў. І канешне праект, як заўсёды, опенсорсны і таму ўвогуле не патрабуе ніякіх грашовых затрат на яго выкарыстанне, што таксама вялікі плюс для некамерцыйных аб’яднанняў.
Для каго мы гэта робім:
Для ўсіх, каму патрэбны даволі просты функцыянал для сайта, які дазваляе камунікаваць з наведвальнікамі. Просты і без залішніх “наваротаў”. Як мы лічым, камунікацыі мала не бывае, асобна калі гэта датычыцца грамадскіх ініцыятыў, бо яе недахоп сур’езна стрымлівае пашырэнне і ўмацаванне суполак.
Што маем зараз:

Тым, каму цікава адразу бачыць код, вось спасылка на Github рэпазіторый праекта.
Апошнюю версію можна убачыць у працы на it.falanster.by
Зараз чат праходзіць этап апрабаванняў і збору фідбэка, з’яўляюцца новыя ідэі і багі, таму запрашаем валанцераў, якія зацікавіліся праектам, прыняць удзел у распрацоўцы.
Пакуль падтрымлівацца толькі магчымасць працы з Slack-ам, але калі з’явіцца пэўны запыт ад карыстальнікаў на нейкія іншыя сэрвісы (напрыклад тэлеграм), то мы разглядзім магчымасць падключэння чата і да іх таксама.
Каму можа быць цікавы ўдзел у гэтым праекце?
Усім, хто жадае атрымаць досвед у дызайне, тэставанні, фронтэнд распрацоўцы, а таксама паспрабаваць, што такое праца непасрэдна ў камандзе.
Зараз праект рэалізаваны з дапамогай даволі моднага на сённяшні час фрэймворка Vue.js і такіх інструментаў як Webpack, Sass/Less, Git. Таму запрашаем таксама тых, каму цікава паспрабаваць усе гэта у працы. Бо, як вядома, лепшы спосаб навучыцца праграмаванню – гэта праграмаваць! =)

Таксама можна пісаць нам адразу на Github, калі ў вас есць нейкія новыя ідэі ці прапановы. Магчыма менавіта ваш удзел і будзе рашаючым фактарам таго, якім шляхам і як хутка праект будзе рухацца наперад!
Карысныя спасылкі:
Наш email: falanster.by@gmail.com
PS
Каманда Лічбавай Майстэрні збірае грошы на сэрвер для грамадства: дзе мы распрацоўваем сайты і вэб-сэрвісы для грамадскіх патрэб. Адшкадуй на сэрвер!


Класны артыкул, Frozen! 🙂 Было б крута, каб ты якую выяву замест дэфолтнай запампаваў. Хоць бы і рудога сабачку…