Зараз ледзь не кожная камерцыйная арганізацыя мае ўласны сайт, а ці можа сайт быць карысным для недзяржаўнай арганізацыі? Зыходзячы з уласнага вопыту працы валанцёрам у некамерцыйнай арганізацыі, адказваю – можа.
Для ініцыятывы сайт можа быць карысны тым, што ён можа распавесці пра дзейнасць арганізацыі больш шырокай аўдыторыі. Згодна з даследаваннем Google беларускай аўдыторыі, якую ён праводзіў у 2016 годзе, каля 91% насельніцтва Беларусі кожны дзень выходзіць онлайн. Сярод онлайн-юзераў ва ўзросце да 35 гадоў такі паказчык значна большы – 98%. Сярод людзей больш сталага ўзросту такі паказчык складае 78%. Таму калі ініцыятыва плануе прыцягнуць у свае шэрагі валанцёраў, шукаць іх лепш праз Інтэрнет.
Аднак, наяўнасць сайта яшчэ не гарантуе вялікі наплыў жадаючых. Каб патрапіць ім на вочы, патрэбна наладзіць працу з трафікам. Трафік – гэта колькасць карыстальнікаў, якія наведалі сайт за пэўны прамежак часу (дзень, месяц, год і г.д.). Такім чынам, чым больш людзей даведаецца пра ваш сайт, тым большая верагоднасць прыцягнуць у свае шэрагі валанцёраў.
Падсумоўваючы ўсё, што напісана вышэй:
- Інтэрнет – гэта такая ж рэальнасць, як і само жыццё. Калі вас няма ў Інтэрнеце – пра вас у рэале мала хто ведаць будзе.
- Калі наведвальнік знайшоў ваш сайт, то ў вас 30 секунд, каб пераканаўча расказаць пра сваю дзейнасць. Менавіта такі час патрабуецца на тое, каб скласці ўражанне пра сайт і арганізацыю, якую ён прадстаўляе.
- Абавязкова будьце адметнымі. Людзі добраахвотна ідуць на супрацоўніцтва, калі гэта вырашае іх пэўныя праблемы або дае нейкія выгоды. Напрыклад, адметнасцю маладзёжнай арганізацыі “Фаланстэр” з’яўляецца накіраванасць на атрыманне практычнага досведу ў IT-сферы. Каб патрапіць у ІТ адных ведаў мала, абавязкова патрэбны мінімальны практычны вопыт. Мы з’яўляемся адной з такіх пляцовак, дзе можна атрымаць такі вопыт.
Інтэрнет-трафік бывае платны і бясплатны. Платны трафік – гэта калі для яго прыцягнення патрэбна патраціць пэўную сумму грошай (напрыклад, трафік з дапамогай платных паслуг па SEO-аптымізацыі, кантэкстна-медыйнай рэкламы). Бясплатны трафік – гэта пераходы па спасылкам з сацсетак, іншых сайтаў, з дапамогай пошукавых машын і г.д.
Крыніцы трафіку:
- Прамая крыніца трафіку (з дапамогай URL-адрасу сайта)
- Рэферальны трафік (з дапамогай спасылак, размешчаных на іншых сайтах, форумах)
- Трафік з сацсетак
- Натуральны трафік (праз спіс, прапанаваны пошукавай машынай)
- Трафік праз рэкламу ў Інтэрнеце (рэклама з дапамогай платформаў Google AdWords і Яндэкс.Дырэкт)
- SMM (старонкі арганізацыі ў сацсетках і таргетаваная рэклама)
- E-mail-маркетынг (электронная пошта карыстальніка)
- Спасылачны трафік
Інструменты для працы з трафікам:
- Трафік пры дапамозе SEO. Дапамогай пошукавых машын карыстаецца большасць людзей. Складанасць у працы з такім трафікам заключаецца ў тым, што вы павінны дакладна ведаць дзеля каго вы працуеце. Акрамя таго, вам патрэбна пастаянна вучыцца, бо веды ў SEO дастаткова хутка губляюць сваю актуальнасць. Аднак, самым вялікім недахопам такога трафіку з’яўляецца доўгі перыяд у чаканні вынікаў працы (3-6 месяцаў).
- Трафік пры дапамозе рэкламы ў кантэкстна-медыйнай сетцы. Такі трафік прыцягвае меншую колькасць наведвальнікаў, але таксама шмат. Плюсам такога трафіку з’яўляецца тое, што вынікі працы вы ўбачыце адразу. Таксама такім трафікам вельмі лёгка кіраваць (дастаткова павялічыць рэкламны бюджэт і правесці маніпуляцыі са стаўкамі за клік). Недахопам такога трафіку з’яўляецца яго высокі кошт (гэта самы дарагі від трафіку).
- Трафік пры дапамозе спасылак на іншых рэсурсах. Працаваць з такім відам трафіку дастаткова лёгка, што таксама з’яўляецца яго плюсам. Недахопам (і дастаткова значным) такога трафіку з’яўляецца якасць пляцоўкі, дзе размяшчаецца спасылка. Калі вы недастаткова ўважліва зробіце аналіз, то вы рызыкуеце наклікаць санкцыі з боку пошукавых машын. Прыклад якаснай спасылкі: ўсе спасылкі аб’яднаныя адной тэмай. Прыклад няякасная пляцоўкі: сайт прысвечаны адной тэме, але тэкст змяшчае спасылку, што не пасуе з агульнай тэмай старонкі.
- Трафік пры дапамозе сацсетак. Трафік з сацсетак магчыма атрымаць дзвюма шляхамі: з дапамогай таргетаванай рэкламы і з дапамогай старонкі вашай арганізацыі ў сацсетцы. Арганізацыя можа стварыць сваю брэндавую старонку і размяшчаць там інфармацыю пра сваю дзейнасць. Аднак старонка павінна вылучацца цікавым кантэнтам. Акрамя таго, на старонцы могуць мець места негатыўныя каментары. Проста трэба быць гатовым да такой рэакцыі. Калі будзеце рэзка рэагаваць на такія заўвагі, вы рызыкуеце назаўсёды сапсаваць імідж сваёй арганізацыі.
На падставе працы з пошукавымі запытамі ў Google AdWords можна сказаць, што ў грамадстве існуе пэўны стэрэатып наконт зместу працы валанцёраў. Гэта адлюстроўваюць вялікая колькасць запытаў кшталту “дапамога бяздомным жывёлам”, “дапамога валанцёраў у дзіцячых дамах”. Мы праце з трафікам, што дае яшчэ адзін даволі папулярны запыт “валанцёр”. Прыцягваючы трафік з дапамогай такога запыту, мы перанакіроўваем наведвальнікаў на старонку сайта, дзе тлумачым, чым займаецца валанцёр, і якія выгоды ён атрымае ад супрацоўніцтва. Такая тактыка дапамагла прыцягнуць у шэрагі нашай арганізацыі не адзін дзясятак чалавек не толькі з Мінску, але і з усёй Беларусі. Найбольш актыўныя валанцёры з Мінску, а таксама з Гродзенскай вобласці, найменш актыўныя – з Віцебскай. Дзякуючы ўдзелу ў розных ІТ-мерапрыемствах у нас атрымалася сфарміраваць пошукавы запыт “ІТ-валанцёр”, па якому мы таксама прыцягваем трафік на сайт.
Праца з трафікам – гэта рэклама ў Інтэрнеце. Аднак, не трэба лічыць, што гэта нешта накшталт гандляркі на базары. Мэта інтэрнет-рэкламы – максімальна хутка прадставіць карыстальніку тое, што ён шукае. Таму трэба ўлічваць, што патрапіўшы на вочы юзера, сайт павінен даволі падрабязна расказаць пра дзейнасць вашай арганізацыі і пераканаўча аргументаваць, што далучыўшыся да вас, чалавек атрымае значныя выгоды.

