Стварэнне GIF пры дапамозе скрынкасцінга

Апублікавана

by — Posted in гік-лікбез, магчымасці, праекты, праца каманды

У пачатку снежня я скончыў працу над стварэннем GIF пры дапамозе скрынкасцінга. Патрэбна было зафіксаваць працэс ўсталёўкі модуля Doika, яго канфігурацыі, аплаты, стварэнне кампаніі па збору сродкаў. Мне спатрэбіўся пэўны прамежак часу – дзесьці пару дзён на засваенне, і потым яшчэ некалькі  на замацаванне, – каб разабрацца ў тым, якім чынам атрымаць патрэбны для сябе і каманды Falanster рэзультат. Аб тым, як адбываецца працэс стварэння GIF, на прыкладзе Doika, пакрокава пойдзе гаворка ніжэй.

Першае, запісаць відэа з экрану.

Дакладна не ведаю, як гэта робляць прафесійныя GIF-мэйкеры, але асабіста мне было зручней усталяваць праграму iSpring Free Cam 8. Працуе ў сістэме Microsoft Windows 10, 8, і 7. Яна простая ў плане выкарыстання, бясплатная для запампоўкі, а таксама дазваляе канфігураваць памеры відэа на экране.

Далей, адбываецца запіс відэа. Выглядае гэта прыблізна наступным чынам – на прыкладзе запісу ўсталёўкі модуля:

Пункт другі – рэдакцыя

Пасля таго як відэа было запісана, патрэбна рэдагаваць. Пачнем мы з таго каб транспанаваць відэа з фармату .wmf у .mp4, паколькі гэта найбольш распаўсюджаны фармаь, і таму больш зручны для працы з рознымі відэарэадактарамі. Зрабіць гэта даволі проста – з дапамогай звычайнага канвертэра:

Для таго каб выдаліць зайвыя часткі відэа, таксама можна абрэзаць і аб’яднаць відэа ў анлайн-рэжыме:

 

Найбольш зручным для стварэння GIF быў Ezgif – спецыяльны сайт для стварэння і рэдагавання GIF-файлаў.. Ён мае шмат розных функцый, у тым ліку дазваляе абрэзаць відэа, зменшыць яго памеры, пакідаць зыходны варыянт калі спатрэбіцца пераапрацоўка.

У асноўным, існуюць пэўныя абмежаванні для памераў GIF-файла па часе. Таму нам патрэбна павялічыць хуткасць відэа. З дапамогай Ezgif у любым патрэбным нам памеры мы спачатку скарачаем, а потым перарабляем у GIF:

Такім чынам, мы атрымоўваем GIF-файлы, якія можна ўбачыць на лэндынгу Doika. Далей, гаворка пойдзе пра тое, як зрабіць GIF з фотаздымкаў.

GIF з фота

Тут не ўзнікае ніякіх складанасцяў. Дастаткова проста дадаць патрэбныя фота, ўсталяваць таймер іх прайгравання:

Акрамя таго, на камп’ютары скрыншот ці фота ўвогуле можна захаваць у фармаце .gif. Для гэтага, калі, напрыклад, адкрываць файл у Paint, функцыя “Захаваць як” дазваляе зрабіць гэта. Праўда, якім чынам зменіцца фота, для чаго гэта рабіць з адным фотаздымкам, не зусім зразумела.

Наконт відэарэдактараў

З інтэрнэта можна спампаваць розныя рэдактары відэа. Так, яны зручней пры адсутнасці інтэрнэта, і ўвогуле, яны складаюць інтэграцыю розных функцый, якія ня трэба шукаць у інтэрнэце.

Аднак, галоўная іх праблема – платны кантэнт. Часцей за ўсё, яны маюць пробную версію на некалькі тыдняў, пасля чаго трэба купляць доступ да праграмы.

Часта, яны рэкламуюць свой прадукт, што шкодзіць запісу відэа, яго рэдагаванню. Гэта можна ўбачыць на прыкладзе запісу з праграмы “ВидеоМАСТЕР”, унізе відэа.

Як варыянт, можна набыць кампакт-дыск з усталёўкай відэарэдактара. Гэты варыянт таксама фінансава затратны, але больш надзейны, праграмы з дыску можна ўсталёўваць на любым камп’ютары, пераўсталёўваць. На некаторых смартфонах у камерах ёсць рэжым GIF, які таксама паляпшае працэс стварэння медыяфайлаў у гэтым фармаце.

Напрыканцы

Мне не хацелася б сцврярджаць, што тыя спосабы стварэння GIF-файлаў ідэальныя, магчыма яны падаюцца не зусім хуткімі і эфектыўнымі па часе. Але я пераканаўся – пры неаднаразовым выкананні таго алгарытму стварэння GIF, які я апісваў вышэй, гэта паступова даводзіцца да аўтаматызму.

Дзяліся:


Юрый Хлапонін
Студэнт факультэта філасофіі і сацыяльных навук БДУ, аддзяленне псіхалогіі

Адна думка пра “Стварэнне GIF пры дапамозе скрынкасцінга”

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *