Самыя гарачыя навіны на Каляды: Clubmate, Doika, Linux Install Party.
1. Clubmate: патрэбна памяшканне? – Прыходзь у Фаланстэр!
Раство – гэта час дарыць і прымаць падарункі!
І сёння мы распавядзем вам пра праект Clubmate, у межах якога мы жадаем зрабіць падарунак нашым сябрам: дзяліцца нашым памяшканнем!
У нас есць усе, што неабходна для працы і перапынку. У нас вельмі ўтульна і можна заўсёды сустрэць цікавых актыўных людзей.
Пакуль мы робім івэнты толькі ў той час, калі хтосьці з нашых адказных валанцёраў-ключнікаў вольны і можа ў ім прысутнічаць. Але мы жадаем выкарыстоўваць памяшканне больш.
Для гэтага нам патрэна ваша дапамога – у зборы сродкаў на спецыяльны RFID-замок з ключамі і сістэмай, які дазволіць стварыць бяспечную атмасферу для працы. І адкрые новыя магчымасці для шарынга.
Падтрымайце нас і мы зможам падзяліцца з сябрамі!

2. Doika: рэвалюцыя ў фандрайзінгавай стратэгіі для НДА
Наступны афігенны праект, які мы робім ужо год, і за гэты год ён расце і ідзе ўгору – гэта модуль прыёму ахвяраванняў праз банкаўскую картку Doika!
Гэта такі модуль, які арганізацыя размяшчае на сваім сайце і прыцягвае туды кола сваіх сяброў, каб яно падтрымлівала яе і дапамагала развівацца.
На сёння працуе функцыя разавага прыему плацяжэй праз картку. (3 арганізацыі ўжо збіраюць сродкі праз модуль.) І у працэсе рэалізацыі – функцыя падпіскі на плацяжы! Чакаем з нецярпеннем.
У снежні і студзені мы ездзім па беларускіх гарадах і распавядаем там пра Doika. Мы ўжо былі ў Брэсце і Віцебску. Хутка едзім у Гомель, Магілёў і Гародню! Сачыце за навінамі ў нашых сацыяльных сетках (vk, fb).
У нашай камандзе самыя апантаныя айці-валанцёры фронтэнда, бэкэнда, дызайна… Але мы заўжды шукаем новых крутых рабят: на распрацоўку і тэхпадтрымку.
Калі вы жадаеце ўсталяваць Doika на сайт сваёй арганізацыі – пішыце нам!
Калі вы жадаеце далучыцца да нашай зорнай каманды – пішыце нам!
Калі вы жадаеце падтрымаць нас грашыма – падтрымаце нас!
Doika – наш вялізны падарунак для усіх грамадскіх арганізацый:
мы дорым ім мінімальны адсотак ад транзакцый, развіцце іх уласнага сайта і свабодны код модуля!

3. Linux Install Party: эй, ці жадаеш крыху опэнсорса?!
Раство – гэта час, які людзі праводзяць з колам сваёй сямьі!
Наша сямья – гэта наша супольнасць! Супольнасць тых, хто верыць, што код мусіць быць адкрытым і свабодным.
24 снежня а 16.00 збіраемся разам, каб папрацаваць з Linux і павырашаць накапіўшыеся на нашых кампах за год задачы. Гэта добрая магчымасць таксама паспрабаваць Linux упершыню: паставіць сістэму на свой ноўт, ці проста прыйсці і паглядзець, як што ў ёй працуе, задаць пытанні.
Падрабязную абвестку чытайце тут. Прыходзьце і завіце сяброў!

Віншуем вас з Калядамі!
Шчасця, вам, камітаў без мерджаў, коду “памылак” 200:)
Каманда Фаланстэра
П.С. Аўтар фота ў шапцы артыкула і на галоўнай: Насця Марозава, астатнія – Света Ермаковіч.



