Падрыхтавалі для аўтараў-навічкоў невялічкі гайд па таму, як пісаць артыкулы. Пачытайце, калі не ўпэўнены, што добра разумееце, чаго мы ад вас чакаем (але не хвалюйцеся, калі нешта не сойдзецца – заўсёды можна і падправіць, і дамовіцца з рэдактарам). Будзьце адкрыты для крытыкі.
Што ўзяць у рукі, каб напісаць артыкул мары
Паехалі пісаць самы лепшы артыкул. Для гэтага спатрэбяцца:
1 Класная тэма, на якую вам будзе цікава разважаць. Гэта можа быць:
- даследаванне
- пазіцыя па з’явах
- рэцэнзія, агляд прылад, спец.літаратуры, іншых аглядаў
- эссэ
- навучальны гайд
- нтэрв’ю
- анонсы і справаздачы па дзейнасці Фаланстэра.
Што аб’ядноўвае ўсю гэтую разнастайнасць – сацытэхніка. У нашым блогу публікуюцца артыкулы, якія чытаюць як тыя хто ўжо сімпатызуе і цікавіцца Фаланстэрам, так і тыя, каму цікава практычная карысць з нашага, арганізатары, лідэры, публічысты, неабыякавыя беларусы, таму тэкст імкнецца быць зразумелы і тым, і тым.
2 Веданне беларускай мовы. Усе нашы артыкулы пішам на беларускай, вельмі стараемся рабіць гэта граматна. Так як ніхто не ідэален, то dobrapis.info у дапамогу – тут можна хуценька сябе праверыць.
3 Шчырая душа. У тэксце не павінна быць рэкламы і камерцыйных прапаноў.

Афармленне нам яшчэ спатрэбіцца
Цяпер, калі ёсць тэма, мова і жаданне зрабіць мір троху лепей, можна пачынаць пісаць. Існуюць некаторыя правілы, якіх пажадана прытрымлівацца. Успрымайце гэта як квэст – сабраўшы ўсе залатыя медалькі, атрымаеце патрэбны рэзультат.
Для пачатку, сарыентуемся па колькасці знакаў. Гавораць, што сцісласць – сястра таленту. Таму зрабіць трэба так, каб тэкст быў не больш за 5000 знакаў. Таксама гавораць, што сцісласць – мачыха ганарару. Таму і менш за 2000 знакаў рабіць тэкст не варта.
Не забудзьцеся пра ўступ – хай чытач з першага погляду зразумее, аб чым будзе чытаць. Заключэнне таксама лішнім не будзе. – можна будзе падсумаваць асноўныя думкі, вызначыць вынікі.
Каб чыталася проста – падзяляйце тэкст на падраздзелы. Кожнаму раздзелу – па свойму падзагалоўку. Падзагалоўкі прыдумляйце такія, каб яны маглі чытацца асабіста ад тэкста.
Вельмі добра успрымаюцца чалавечым вокам:
- спісы;
- пералічэнні;
- сістэматызацыі.
Як вы самі здагадаліся – калі ёсць магчымасць нейкую інфармацыю разбіць на спісы, то магчымасцю гэтай карыстайцеся.
Пры патрэбе цытавання старайцеся не браць зашмат вялікіх кавалкаў тэксту – страчваецца ёмкасць, а разам з ёй – сэнс цытавання навогул.
Я мастак – я так бачу!
Цяпер троху разбяромся па малюнках. Іх павінна быць як ад 2 (адзін ідзе на загаловак) штук. Падбіраць іх лепей за ўсё з асабістых архіваў (гэта могуць быць свае фоткі і скрыны). Калі архівы зусім пустыя – наперад за срэбрам у бесплатныя стокі.

Для превью выбірайце фота гарызантальнае, па шырыні яно павінна быць дакладна 1500х848.
Звярніце ўвагу – вам як аўтару трэба згадзіцца размяшчаць свой матэрыял пад ліцэнзіямі CC BY-SA 4.0 – у тым ліку фатаграфіі, відэа і запазычаны матэрыял. Матэрыял, што далучаны з дапамогай віджэтаў, адпавядае ліцэнзіі цытаванай крыніцы і сэрвіса.
Ось, здаецца, і ўсё. Прапануем кароткае падсумаванне усяго, што было сказана раней:
- Думка артыкула павінна быць: асабістая, беларускамоўная і некамерцыйная.
- Афармленне павінна быць. Проста быць.
- Малюнкі (і астатнія матэрыялы) падбіраюцца такім чынам, каб аўтарскія правы не перашкаджалі атрымліваць асалоду ад прыгожага.
Калі што засталося незразумелым – глядзіце ў гэты пост. Ён зроблены ўзорна і з душой:)
Слова – гэта ўсё!

