Тры правілы дзейснай працы з фотабанкамі

Апублікавана

by — Posted in гік-лікбез

Размову пра ілюстраванне тэксту і правілы працы з фотабанкамі пачнем здаля – з эпохі палеаліту, прыкладна 15 – 8 тысяч лет да нашай эры. Хто б мог падумаць – нашыя продкі ў дэкарыраванні «старонак» разбіраліся часам значна лепей, чым большасць сучасных блогераў. Ёсць чаму павучыцца – але аб усім па парадку.

Пісьменнасці яшчэ не існавала, а гісторыі распавядаць ужо жадалася, прычым поўныя драматызму і сур’езнага напалу (а як інакш адносіцца да пяшчорных «паэм пра зубра»?). І таму было знойдзена выйсце – тое, што нельга было распісаць у словах, па-майстэрску вымалёўвалася на сценах. Лагічна і зручна, а, галоўнае, – наглядна. Вось за гэтую нагляднасць мы, у нашым камфортным XXI стагоддзі, павінны чапляцца ледзь не зубамі.
Калі прашчурам не хапала словаў, каб перадаць увесь спектр эмоцый ад падзей (таму яны і прыбягалі да фарбаў), то сучасны чалавек, наадварот, у гэтых гісторыях паціху тоне.
Лістаючы сваю ленту ў сац. сетках, ён натыкаецца на акіян інфармацыі, пераплысці якой яму дапамагаюць маякі – малюнкі пастоў. Гледзячы на такі малюнак, чалавек можа вырашыць галоўнае: будзе ён гэта чытаць, можа быць, заставіць на потым (і, разумова, забудзе) – ці проста прапусціць у пошуках нечага больш прывабнага. Ад журналістаў і блогераў  патрабуецца не толькі напісаць суперскі артыкул – яго яшчэ трэба разумна прэзентаваць

Выкарыстанне фотабанкаў: за і супраць

Суворы дэдлайн грозіць пальцам – трэба, каб пост выйшаў у тэрмін па гарачых слядах навіны. Таму, у большасці сваёй, для такога «цёпленькага» паста бярэцца фотаздымак са стокаў. І трэба сказаць – гэты крок мае як свае плюсы, так і мінусы. Пачнем з пазітыва.
Па-першае, стокі дазваляюць карыстацца фотаздымкамі, не парушая аўтарскіх правоў тых, хто гэтыя здымкі рабіў.
Па-другое, у стоках можна знайсці амаль усё, што заўгодна. Яны напоўнены вялікай колькасцю разнастайных малюнкаў з захадамі на Балі і бізнесменамі з троху нацягнутымі пасмешкамі. Гэта істотна эканоміць час: не прыйдзецца ехаць на Балі ці апранацца ў касцюм, каб праілюстраваць свой артыкул сходна тэматыцы.
Аднак, дзе ёсць плюсы, там абавязкова знойдуцца і мінусы. Недахоп выкарыстання стокавых фотаздымкаў крыецца ў іх аднатыпнасці, якая ў хвіліну можа забіць людскую цікавасць да інфармацыі, якую вы жадаеце данесці.                                                                                                                                                                                               Прапаную вам невялічкі эксперымент: паглядзіце на малюнак да любога свайго паста не рэдактарскім вокам, а слязлівым позіркам чытача, які да гэтага ўжо гадзіны дзве лістаў сваю ленту і, быць можа, будзе яшчэ дзве гадзіны лістаць яе апасля вашага артыкула. Як яно, цікава? Калі так, то далей можаце не чытаць – у вас усё добра. Калі адчуваеце няўпэўненасць – пагаворым пра тры правілы працы з фотабанкамі.

Правілы палявання

№1. За здабычай трэба пільна сачыць

Інакш кажучы, надасце часу на тое, каб падабраць патрэбны малюнак. Хай пост выйдзе троху пазней, але вы будзеце сапраўды ўпэўнены у тым, што яго ўбачаць і ім зацікавяцца. Не лянуйцеся прайсціся па некалькіх фотабанках – так прыйдзеце да “таго самага малюнка”. Увагу лепей надаваць тым малюнкам, што размешчаны пад ліцэнзіямі Creative Commons – з імі прасцей за усё працаваць, бо сразу відаць – што можна рабіць з малюнкам, а што забараняецца.

№2. Расстаўляйце пасткі з розумам

Не бойцеся эксперыментаваць і здзіўляць. Калі бярэце здымкі пад  ліцэнзіямі Сreative Commons, то гляньце – ці  не ўказана там «Attribution-NoDerivs». Калі не, то гэта значыць, што малюнак вы можаце перарабляць так, як вам заўгодна. Прастор для фантазіі, ежа для розума – і асалода да чытача.

Не забывайцеся пра мудрасць прашчураў – іх малюнкі заўсёды малі кантэкст, а не расцякаліся думкамі па дрэву. Не трэба дабаўляць фота толькі таму, што яно выглядае прыгожа, але аніяк з тэкстам не суадносіцца. Дайце чытачу максімум канкрэтыкі: на малюнку павінна быць тое, што як мага лепей можа раскрыць тэму вашага артыкула ці яго атмасферу. І пра гумар не забывайцеся – канешне, калі той гумар мае месца быць.

№3. Паважліва стаўцеся да меху здабычы

Гэта тычыцца якасці фотаздымкаў. У стоках звычкі з якасцю праблем не ўзнікае, але праверыць, ці не зціскаеце вы тое, што непатрэбна, лішнім не будзе. Калі робіце ўводны надпіс на самім малюнку, то пераканайцеся ў тым, што яго дакладна бачна. Чытач не павінен углядвацца – наадварот, патрэбная яму інфа павінна сама кідацца ў вочы.

Вось, здаецца, і ўсё. Проста і дзейсна. І ваш чытач абавязкова зойдзе пачытаць – што ж вы такога надзвычайнага напісалі.

У наступны раз мы больш падрабязна пагаворым  пра  найбольш цікавыя фотабанкі і што дакладна можна там адшукаць.

Калі вы знайшлі памылкі, калі ласка паведамьце нам гэты тэкст, націснуўшы Ctrl+Enter.

Дзяліся:


consulina
Троху пішу, троху рэдактую. Смяецеся з Монті Пайтана - зразумееце і мяне:)

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *