Гэты пост будзе цікавы і карысты абодвум бакам – і ініцыятывам, і айціваланцёрам. Бо мы будзем размаўляць пра мазгавы штурм “дрэва праблем”, які можна рабіць камандай раскіданай па розным гарадам і мястэчкам з дапамогай метада “разумовых карт” (мапы думак) (mind map), карыстаючыся анлайн-інструментам mindmeister.com.
Планаванне мы будзем рабіць на прыкладзе распрацоўкі стратэгіі Майстэрні на 2 наступныя гады.
Перад тым як пагружу вас у сумесную творчасць, хачу зрабіць невялікі гістарычны экскурс у минулае Лічбавай майстэрні і, канешне, Фаланстэра.
Што было да Лічбавай Майстэрні?
У 2012 годзе мы, каманда Фаланстэра, першы раз дапамаглі ствараць сайт грамадскай ініцыятывы, якая перамагла у конкурсе Друпал-злёта. Гэты былі гісторыкі-нікрапалісты. Пасля, у 2013 годзе, мы стваралі адзін з праектаў адкрытых дадзеных, які займаўся аналізам награднай палітыкі дзяржавы. У 2014 годзе дапамаглі арганізацыі БАСС падправіць сваю сайтавую інфраструктуру. У 2015 годзе мы запусцілі сваю пляцоўку электроннага ўдзелу, а таксама сайт маладзёжнага фестываля.
Можна сказаць, што ўся дзейнасць Фаланстэра спачатку 2012 года суправаджалася тэматычнымі гурткамі па розных айці-тэмах і хуткай лічбавай-дапамогай ініцыятывам: наладзіць іх інфармацыйную бяспеку або паказаць, якімі сродкамі можна карыстацца для больш плённай працы ў геаграфічна размеркаванай камандзе.
Такім чынам, мы адчулі сябе сцюартамі, і больш зразумелі наша прызванне – дапамагаць спазнаваць свет лічбавых тэхналогій грамадскім актывістам і ініцыятывам. Рабіць так, каб, тэхналогіі былі больш карыснымі для грамадства: бо тэхналогіі могуць, як дапамагаць утварацца супольнасцям, так грамадству і кожнаму грамадзяніну рэалізоўваць свае правы. Мы іх называем лічбавымі правамі. Але я хачу больш сканцэнтравацца на практычным пытанні.
Лічбавая майстэрня
У 2015 годзе мы пачалі думаць пра тое, што нашу дзейнасць варта аформіць нейкім чынам, зрабіць больш бачнай для грамадскасці. Гэта дапаможа нам заявіць пра сябе як пра лічбавых сцюартаў, так і прыцягнуць у каманду тых, каму будзе цікава наша міссія: дапамагаць супольнасцям рэалізоўвацца ў культурнай і грамадскай сферы, для больш празрыстага, уключанага і плённага грамадства.
Дык вось чаго для гэтага не хапае і ў чым мы можам дапамагчы?
Асноўны выклік, які мы паставілі перад сабой, гэта –
Слабаразвітыя айці-інфраструктуры шматлікіх грамадскіх ініцыятыў і арганізацый.
Так мы адзначылі галоўную праблему, назваліся як Лічбавая Майстэрня, і, такім чынам, запачаткавалі новы накірунак Фаланстэра.
Плануем дзейнасць разам
Зараз, нарэшце, пераходзім да практыкі, трохі пацярпіце. Ужо хутка пройдзе год нашым пілотным выпрабаванням. Мы набраліся ведаў з палёў, шмат інфармацыі – і хочам рушыць далей. Гэта значыць – прыносіць больш карысці і выконваць сваю міссію.
Ніжэй я размясціў так званае “дрэва праблемаў”. У каранях знаходзяцца прычыны, у лістоце – наступствы, і пасярэдзіне – асноўная праблема, якую на сёння вырашае Лічбавая майстэрня.
- Выдзяляйце адпаведнае тэкставае поле,
- націскайце tab і
- дапісвайце свае думкі


Адна думка пра “Планаванне дзейнасці з дапамогай мапы думак. Частка 1.”