Школа сацыятэхнікаў у летнім лагеры
З 18 па 25 ліпеня 2020 года каманда Фаланстэра будзе выступаць у ролі запрошаных экспертаў на тыдні з YMCA «Лидеры мнений», што ладзіцца адукацыйным цэнтрам “Панямонцы”. Тэма, прапанаваная намі, – сацыятэхніка: як ствараюцца, жывуць і знікаюць супольнасці.

