З 18 па 25 ліпеня 2020 года каманда Фаланстэра будзе выступаць у ролі запрошаных экспертаў на тыдні з YMCA «Лидеры мнений», што ладзіцца адукацыйным цэнтрам “Панямонцы”. Тэма, прапанаваная намі, – сацыятэхніка: як ствараюцца, жывуць і знікаюць супольнасці.
Мы будзем радыя падзяліцца ведамі па нашай ўлюблённай тэме! Маем вельмі багаты досвед стварэння і кіравання супольнасцямі праз нашыя праекты, пачынаючы з 2005 года. Мы працавалі і з дваровымі футбалістамі па ўсёй Беларусі, і з палітычнымі піратамі Еўропы, і з распрацоўшчыкамі сайтаў на Drupal, з вікіпедыстамі, айцішнікамі (усімі хто хоча “вайці-ў-айці”), мы прыдумалі айці-валанцёрства і паспяхова рэалізуем яго ў праектах для грамадства Doika і Мапа заўтрашняга дня.
Падчас летніка ўдзельнікі атрымаюць веды пра супольнасці, практычна даследуюць групавую дынаміку: узнікненне, развіццё і спыненне групы. Гэта даследванне адбудзецца праз удзел і разуменне свайго месца (ролі) ў групе (супольнасці). Кожны пагрузіцца ў той ці іншы калектыў і зможа прыняць удзел у агульнай справе (рэалізацыі падзеі, ці стварэнні рэчы).
Таксама маладыя людзі навучацца выяўляць і канструктыўна вырашаць канфлікты, якія ўзнікаюць у групе падчас дзейнасці. Сумесна абмяркоўваць, падсумоўваць дзейнасць сваёй групы і прымаць агульныя рашэнні.
Да ўдзелу запрашаецца моладзь: рабяты старэйшыя за 14 год. Для чальцоў YМСА Беларусі, ці некалькіх прадстаўнікоў адной сямьі ўнёсак – 60 BYN, для усіх-усіх-усіх – 70 BYN.
Аплата ўнёску забяспечвае харчаванне, месца для намёту і ўдзел у праграмме. (Неабходна ўзяць з сабой спальнік, коўрык ды палатку).
Для ўдзелу неабходна запоўніць форму да 1 ліпеня 2020.
Па пытаннях тэмы можаце пісаць нам: falanster.by@gmail.com
Па ўсіх пытаннях адносна правядзення лагера можна звяртацца да Яўгеніі Пачэпка +375295176269 evgeniyapochepko@gmail.com
Фота з гісторыі Фаланстэра для натхнення:)



На вокладцы фота Схода Маладых піратаў Еўропы 2015. Аўтар: Лукас Марціні.



