Прывітанне ўсім!
Мы:
- моладзевае з’яднанне Фаланстэр — супольнасць людзей, якія клапацяцца пра грамадсва.
- сацыяльныя гікі — людзі, якія гатовыя да новых сацыяльных эксперыментаў
- імкнемся прасоўваць новыя формы ўзаемадзеяння ўнутры супольнасцяў, дапамагаем супольнасцям сфармавацца і ўзмацніцца.
- верым, што тэхналогіі даюць магчымасці змяніць свет, таму зараз мы засяроджаны на лічбавых тэхналогіях.
- працуем па некамерцыйнай мадэлі дзеля ідэі і натхнення, якое яна нам дарыць.
- жадаем падзяліцца з Вамі ідэяй, якая не дае нам спакою ўжо доўгі час.
Але пра ўсё па парадку.
ШТО МЫ РОБІМ?
Зараз Вы знаходзіцеся ў блоге Лічбавай майстэрні — аднаго з апошніх праектаў Фаланстэра. Гэты праект аб’ядноўвае грамадскія арганізацыі, ініцыятывы і айці-валанцёраў і ставіць сваёй мэтай паспрыяць развіццю лічбавага валанцерства ў Беларусі.
Акрамя Лічбавай майстэрні Фаланстэр на працягу ўжо 7 гадоў арганізоўвае праекты ў розных сферах, дапамагаючы маладым людзям праявіць сябе, зрабіць наша ўзаемадзеянне значным. Напрыклад, Куток Раварыства, дзе мы сумесна рамантуем ровары, дзелімся прыладамі для рамонту. У выніку сумеснай працы раварыстскай суполкі на свет з’явіўся “Дапаможнік раварыства” — брашура ў трох выданнях пра тое, як раварысту выжыць на дарозе. Акрамя гэтага, мы запусцілі праекты “Вікіфікацыя” і “Вікі-дапаможнік”, якія паспрыялі развіццю вікі-супольнасці. Таксама ў нас ёсць іншыя праекты і клубы, з якімі Вы можаце азнаёміцца на нашым сайце і прыняць актыўны ўдзел.

ШТО ТАКОЕ ДРАНІК-СЭРВЕР?
Дранік-сэрвер — гэта самы што ні на ёсць грамадскі сэрвер. Ён значна спрашчае жыццё тых, хто даўно жадае рэалізаваць свой праект альбо стварыць свой сайт для сацыяльных, культурных і іншых ініцыятываў, якія прызначаныя палепшыць жыццё грамадзян. Таксама ён карысны для грамадскіх арганізацый, якія маюць жаданне распавядаць пра сябе ў лічбавай прасторы.

ШТО ДАЕ ГРАМАДСТВУ ДРАНІК-СЭРВЕР?
- грамадскія ініцыятывы маюць пляцоўку, дзе яны змогуць бясплатна змясціць свае сайты;
- айці-валанцеры, а таксама жадаючыя змяніць да лепшага штосьці ў краіне, таксама маюць прастору для прасоўвання сваіх ідэй у інтэрнэце не патрабуючы вялікіх фінансавых сродкаў на старце (калі ідэя толькі пачала развівацца ў паўнавартасную ініцыятыву);
- дазваляе Фаланстэру развіваць новыя праекты, звязаныя з лічбавымі тэхналогіямі, падрыхтаваць і запусціць больш праектаў карысных грамадству.
ШТО УЖО ЁСЦЬ?
Вярнемся да Лічбавай майстэрні. Дзейнасць Лічбавай майстэрні ўжо дала свае вынікі. Айці-валанцеры дапамаглі такім грамадскім арганізацыям, як Ліга добраахвотнай працы моладзі, Komnata 3/0/2, Віцебскі Клубны Дом «Крылы надзеі» .
Нашы валанцёры — неад’емная частка нашай суполкі. Колькасць валанцёраў пастаянна павялічваецца, гэтак жа як і колькасць арганізацый і ініцыятываў, якім дапамаглі нашы валанцёры. Дзейнасць у межах праекта ўвесь час пашыраецца і паступова выходзіць за іх. Таму і з’явілася неабходнасць у сэрверу.
ШТО НАМ ПАТРЭБНА?
Каб сэрвер працаваў устойліва нам неабходна сабраць сродкі на яго ўтрыманне ў дата-цэнтры. Гэта неабходна, каб павялічваць колькасць доўгатэрміновых праектаў, а значыць, і якасць нашага ўзаемадзеяння з грамадскімі арганізацыямі і актывістамі.
Нам патрэбна 1110 беларускіх рублёў, каб забяспечыць працу Дранік-сэрвера на два гады.
ПЛАНЫ НА БУДУЧЫНЮ
Адной з галоўных ідэй, на якой грунтуецца дзейнасць Лічбавай майстэрні, а таксама Фаланстэра — гэта сацыяльны краўдсорсінг, калі людзі гатовыя вырашаць пытанні грамадства супольнасцю. Разам мы можам фармаваць Вікіпедыю, новыя законы, змяняць грамадства, аддаючы свой голас на Change.org. Нам здаецца, што мы таксама здольныя развіваць інфраструктуру грамадскіх з’яднанняў і падтрымлівая айці-праекты, скіраванныя на ўнутранае асяроддзе. Бо ні для каго не сакрэт, што ІТ ў Беларусі накіравана, у асноўным, на замежныя праекты. І гэта добра. Але ў той жа час мы здольныя развіваць тое месца, дзе жывем, каб палепшыць якасць уласнага жыцця. Таму магчымасць развіваць айці-валанцерства і айці-праекты з дапамогай Дранік-сэрвера і Лічбавай майстэрні адкрывае новыя гарызонты для ІТ у Беларусі.
ПАДАРУНКІ
Мы ўдзячны за любы ўнёсак, таму будзем рады зрабіць падарунак за ўдзел у развіцці Дранік-сэрвера. За ахвяраванне:
- 5 рублеў – атрымліваеце значку, якая дае магчымасць дадаць нешта новае адзенню;
- 10 рублеў – набор сцікераў ад Фаланстера, якія выдатна дапоўняць калекцыю;
- 15 рублеў – набор файных лічбавых паштовак;
- 20 рублеў – плакат Лічбавай Майстэрні;
- 35 рублеў – мы шчыра запрашаем завітаць на нашу базу і правесці час з намі ды нашымі валанцёрамі;
- 50 рублеў – не гледзячы на ўсё прапанаванае, Вы больш жадаеце завітаць да нас ды зрабіць сувенір самастойна ў ходзе DIY-сэсіі на гік-тэму;
- 80 рублеў – Вы маеце магчымасць даведацца больш пра git або bash у час індывідуальнага занятка на 2 гадзіны;
- 100 рублеў – Вы атрымліваеце хостынг на сэрверы з shell-дасягам на год;
- 150 рублеў – Вы атрымліваеце доўгатэрміновы хостынг на сэрверы з shell-дасягам (2 гады);
Каб дапамагчы праекту Дранік-сэрвер падзеліцеся ў сацсетках, а каб стаць фундатарам – ахвяруйце!)
Па ўсіх пытаннях — пішыце ў каментары!


А вы пробовали обратиться в существующие хостинговые компании? Что они предлагают? Если я не ошибаюсь, например hoster.by, для социальных проектов предоставляет хостиг бесплатно.. Вы же можете выступать в качестве посредника – донося информацию и помогая другим ребятам размещать их проекты в сети.
Мне кажется запуск своего сервера потянет за собой много других расходов и сложностей…
Вот ссылка на информацию: https://hoster.by/partners/sponsorship/
Прывітанне,
Дзякуй за спасылку і каментар.
Згодны з вамі, што для асобнага сайта звычайны шарынг-хостынг можа быць зручней. Верагодна кропкава мы будзем выкарыстозваць падобную магчымасць таксама.
Але справа ў тым, што, па-першае, мы займаемся распрацоўкай, у тым ліку опенсорсных праектаў, таму на патрэбна мець максімальна гнуткае канфігураванне сэрвера.
Другі важны пункт, што нам не трэба даказваць “сацыяльную значнасць” на кожны праект, якім мы займаемся.
І трэці важны момант максімальная аўтаномнасць у кіраванні сваёй інфраструткурай для каманды Лічбавай майстэрні – каштоўнасць. Таму мы вучымся быць аўтаномнымі ў тым ліку і па часцы лічбавай інфрастурктуры.