24 лютага адзін з майстар-класаў Буткэмпу будзе прысвечаны працы ініцыятывы з дызайнерам.
Перад ініцыятывай часта паўстае задача – стварыць новы, ці аднавіць стары дызайн сайта (можна пераносіць ідэі і на іншыя дызайн-задачы). І часта ініцыятыва не ведае, як пабудаваць камунікацыю, каб паміж валанцёрам-дызайнерам і ініцыятывай адбылася плённая і эфектыўная супраца.
Гэтаму будуць прысвечаны парады. І яны адкажуць на пытанні:
- Як атрымаць той дызайн, які спадабаецца ініцыятыве.
- Як дзейнічаць ініцыятыве, калі ёсць дызайнер, і як дзейнічаць, калі яго няма.
- Якое месца дызайнера ў камандзе распрацоўкі сайта.
- Як мінімізіраваць час на распрацоўку дызайна і яго вёрстку.
Працягласць: 1 гадзіна
Уваход бясплатны, але колькасць месцаў абмежавана. Неабходна зарэгістравацца.
Арганізатар – Лічбавая майстэрня.

Таксама мы збіраем грошы на сэрвер для грамадства і айці-валанцёраў.



