Святлана Коцiкава. Фота: Дзмiтрый Барысёнак.

Святлана Коцікава: кліента трэба не толькі слухаць, але і чуць

Апублікавана

by — Posted in інтэрв'ю

«Лічбавая майстэрня» працягвае знаёміць чытачоў з нашымі валанцёрамі. У лістападзе мы пагутарылі з Святланай Коцікавай, праектным мэнэджэрам, бізнэс-аналітыкам, удзельнікам валанцёрскай каманды распрацоўкі сайта для «Лігі дабраахвотнай працы моладзі».

— Святлана, раскажы для пачатку чым увогуле займаецца бізнэс-аналітык?

— Бізнэс-аналітык — гэта чалавек, які ідзе да кліента і збірае асноўныя патрабаванні. Аналітык мае камунікацыю, як і праектны мэнэджар. Ён робіць дакументацыю і сочыць за праўкамі і пажаданнямі. У каманду Лігі я прыйшла як аналітык, але больш працавала як праектны мэнэджар.

— Як ты пазнаёмілася з Лічбавай Майстэрняй?

— Я шукала, дзе ў Менску магчыма атрымаць бесплатны досвед па бізнэс-аналітыцы. Звычайна ты плаціш за курсы, а потым даплачываеш за пошук праекта для партфоліо. Так я знайшла Майстэрню, дзе мне далі дакумент з кейсам Лігі і распавялі, што трэба зрабіць.

Святлана Коцiкава. Фота: Дзмiтрый Барысёнак.
Святлана Коцiкава. Фота: Дзмiтрый Барысёнак.

— Як быў пабудаваны працэс працы з Лігай?

— Я атрымала пачатковы варыянт пажаданняў. Мне патрэбна было выявіць болі клiента, яго патрэбы i чаканні ад новага сайту. У мяне было адно асабістае інтэрв’ю, якога хапіла, каб высветліць асноўныя пытанні. Я пытала пра аптымізацыю сайта: што не падабалася ў мінулым, што трэба пакінуць. Далей зрабіла першае ТЗ з варфрэймам, а потым пачалася праца над знешнім выглядам.

Скрыншот працы над сайтам Лiгi.
Скрыншот працы над сайтам Лiгi.

— То бок ты была ў праекце яшчэ як UX-спецыяліст?

— Так, UX — гэта архітэктура і дызайн. Бізнес-аналітык с пачатковымі ведамі ў гэтых галінах можа выканаць такую задачу і намаляваць варфрэйм. Гэта асабліва важна, калі сустрэча з заказчыкам была без дызайнера. Але ў нашай камандзе была дызайнерка Насця, якая брала на сябе пытанні UI. Насця думала, як усе будзе выглядаць дэтальна на аснове базавай канцэпцыі.

— Дарэчы, а ты раней валанцёрыла ў НДА?

— Не, гэта першы раз.

— Якія асаблівасці камунікацыі ты заўважыла паміж камерцыйнымі і некамерцыйнымі праектамі?

— У НДА шмат чаго залежыць ад грошай, дакладней ад іх адсутнасці. Тут больш складана з дэдлайнамі, таму праца падобна да павольнага плавання. Галоўнае — пазначыць межы, праз якія нельга перайсці. Межы неабходны для жаданняў, якія з’яўляюцца ў працэсе працы.

— Як ты думаеш, як можна стымуляваць працу такіх валанцёрскіх праектаў?

— Трэба паказываць усім членам каманды памер іх працы. Сайт патрабуе часу, і гэта можа стаць нечаканасцю для заказчыкаў. У нас была штодзённая камунікацыя праз пошту і Trello. У нас не было пазначанага дэдлайна, таму было больш аператыўнага планавання. Поспех валанцёрскага праекта залежыць ад асабістай адказнасці, а не звычайных метадаў кіравання.

— Якія рэчы ў наступным праекце ты рабіла бы інакш?

— Я бы дакладна мяняла шляхі ўзаемадзеянні з камандай. Кожны павінен разумець, за што ён адказны. Зараз я ведаю ўвесь працэс, ведаю, каго на якой стадыі падключаць.

Скрыншот каманднай дошкi Trello.
Скрыншот каманднай дошкi Trello.

— Колькі часу заняў увесь праект?

— Я пачала ў красавіку, а ў лістападзе мы ўжо выпусцілі сайт і робім адаптацыю. Гэта доўга для такога праекта, але ў нас было лета і вакацыі ў часткі каманды.

— Якія тры парады ты дала бы арганізацыі, якая вырашыла зрабіць рэдызайн сайта?

— Усе павінны быць гатовыя да працы і быць уключанымі ў працэс. Павінны быць канкрэтныя мэты. Распрацоўшчыкі могуць зразумець, дагадацца пра чаканні ад сайту, але мы не можам думаць за заказчыка. Добра, калі будуць гатовы прыклады сайтаў, каляровая палітра, якія падабаюцца.

Скрыншот новага сайта Лігі дабраахвотнай працы моладзі.
Скрыншот новага сайта Лігі дабраахвотнай працы моладзі.

— Што бы ты пажадала тым, хто толькі думае паваланцёрыць і далучыцца да Лічбавай Майстэрні?

— Не трэба нічога баяцца. Вы нічога не згубіце, і кліенты такія жа людзі, як і вы. Але да камунікацый трэба рыхтавацца. Кліента трэба не толькі слухаць, але і чуць. Падрыхтуйце пытанні, паглядзіце на сайт, прачытайце саму заяўку да сустрэчы, і ўсё атрымаецца.

Топ-3 сайты для пашырэння кругагляду

Чытайце таксама інтэрв’ю: Анастасія Фрост: дызайн — гэта не пра прыгажосць, а пра зручнасць

Калі вы знайшлі памылкі, калі ласка паведамьце нам гэты тэкст, націснуўшы Ctrl+Enter.

Дзяліся:


Марыя Барысёнак
Пішу для Лічбавай майстэрні, працую з НДА, люблю гікаўскія штукі, валодаю HTML/CSS.

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *