«Лічбавая майстэрня» працягвае знаёміць чытачоў з нашымі валанцёрамі. У лістападзе мы пагутарылі з Святланай Коцікавай, праектным мэнэджэрам, бізнэс-аналітыкам, удзельнікам валанцёрскай каманды распрацоўкі сайта для «Лігі дабраахвотнай працы моладзі».
Змест
— Святлана, раскажы для пачатку чым увогуле займаецца бізнэс-аналітык?
— Бізнэс-аналітык — гэта чалавек, які ідзе да кліента і збірае асноўныя патрабаванні. Аналітык мае камунікацыю, як і праектны мэнэджар. Ён робіць дакументацыю і сочыць за праўкамі і пажаданнямі. У каманду Лігі я прыйшла як аналітык, але больш працавала як праектны мэнэджар.
— Як ты пазнаёмілася з Лічбавай Майстэрняй?
— Я шукала, дзе ў Менску магчыма атрымаць бесплатны досвед па бізнэс-аналітыцы. Звычайна ты плаціш за курсы, а потым даплачываеш за пошук праекта для партфоліо. Так я знайшла Майстэрню, дзе мне далі дакумент з кейсам Лігі і распавялі, што трэба зрабіць.

— Як быў пабудаваны працэс працы з Лігай?
— Я атрымала пачатковы варыянт пажаданняў. Мне патрэбна было выявіць болі клiента, яго патрэбы i чаканні ад новага сайту. У мяне было адно асабістае інтэрв’ю, якога хапіла, каб высветліць асноўныя пытанні. Я пытала пра аптымізацыю сайта: што не падабалася ў мінулым, што трэба пакінуць. Далей зрабіла першае ТЗ з варфрэймам, а потым пачалася праца над знешнім выглядам.

— То бок ты была ў праекце яшчэ як UX-спецыяліст?
— Так, UX — гэта архітэктура і дызайн. Бізнес-аналітык с пачатковымі ведамі ў гэтых галінах можа выканаць такую задачу і намаляваць варфрэйм. Гэта асабліва важна, калі сустрэча з заказчыкам была без дызайнера. Але ў нашай камандзе была дызайнерка Насця, якая брала на сябе пытанні UI. Насця думала, як усе будзе выглядаць дэтальна на аснове базавай канцэпцыі.
— Дарэчы, а ты раней валанцёрыла ў НДА?
— Не, гэта першы раз.
— Якія асаблівасці камунікацыі ты заўважыла паміж камерцыйнымі і некамерцыйнымі праектамі?
— У НДА шмат чаго залежыць ад грошай, дакладней ад іх адсутнасці. Тут больш складана з дэдлайнамі, таму праца падобна да павольнага плавання. Галоўнае — пазначыць межы, праз якія нельга перайсці. Межы неабходны для жаданняў, якія з’яўляюцца ў працэсе працы.
— Як ты думаеш, як можна стымуляваць працу такіх валанцёрскіх праектаў?
— Трэба паказываць усім членам каманды памер іх працы. Сайт патрабуе часу, і гэта можа стаць нечаканасцю для заказчыкаў. У нас была штодзённая камунікацыя праз пошту і Trello. У нас не было пазначанага дэдлайна, таму было больш аператыўнага планавання. Поспех валанцёрскага праекта залежыць ад асабістай адказнасці, а не звычайных метадаў кіравання.
— Якія рэчы ў наступным праекце ты рабіла бы інакш?
— Я бы дакладна мяняла шляхі ўзаемадзеянні з камандай. Кожны павінен разумець, за што ён адказны. Зараз я ведаю ўвесь працэс, ведаю, каго на якой стадыі падключаць.

— Колькі часу заняў увесь праект?
— Я пачала ў красавіку, а ў лістападзе мы ўжо выпусцілі сайт і робім адаптацыю. Гэта доўга для такога праекта, але ў нас было лета і вакацыі ў часткі каманды.
— Якія тры парады ты дала бы арганізацыі, якая вырашыла зрабіць рэдызайн сайта?
— Усе павінны быць гатовыя да працы і быць уключанымі ў працэс. Павінны быць канкрэтныя мэты. Распрацоўшчыкі могуць зразумець, дагадацца пра чаканні ад сайту, але мы не можам думаць за заказчыка. Добра, калі будуць гатовы прыклады сайтаў, каляровая палітра, якія падабаюцца.

— Што бы ты пажадала тым, хто толькі думае паваланцёрыць і далучыцца да Лічбавай Майстэрні?
— Не трэба нічога баяцца. Вы нічога не згубіце, і кліенты такія жа людзі, як і вы. Але да камунікацый трэба рыхтавацца. Кліента трэба не толькі слухаць, але і чуць. Падрыхтуйце пытанні, паглядзіце на сайт, прачытайце саму заяўку да сустрэчы, і ўсё атрымаецца.
Топ-3 сайты для пашырэння кругагляду
- Блог UX-Guru
- Блог UX-experience
- Хабрахабр
- Па бізнэс-аналітыцы чытайце BABOK, вучыце UML і BPMN.

