Ці бывае ў вас такое? Вы ўвесь дзень працуеце, не разгібая спіны, а пасля хтосьці запытае: што вы рабілі? Вы не знаходзіце, што сказаць.
Гэта прыкмета таго, што вы яшчэ глыбока пагружаны ў задачу і рэальны мір праходзіць міма. Я не буду даваць парады, што рабіць у такіх сітуацыях, а проста распавяду, што адбывалася у Майстэрні на мінулым тыдні.
Перакопваем градку
Перш за ўсё, мы, нягледзячы на 228 камітаў, спынілі распрацоўваць лэндынг-праект Градкі (GRADKA), абмеркавалі старыя падыходы і прапанавалі новыя, адрэфлексавалі памылкі. Пачынаем яго з нуля. Насамрэч, праца над гэтым праектам варта асобнай гісторыі. Нягледзячы на тое, што пачынаем яго трэцюю ітэрацыю, мы аптымістычны, скрэсцім пальцы і наперад.
Перад пераходам да другой навіны пералічу некалькі ўрокаў Градкі, якія могуць быць карысны ініцыятывам, пажадаўшым сабе харошага сайта.
Першы ўрок. Харошае тэхнічнае заданне (ТЗ) нічога не значыць. Гэта значыць, што тое, што чалавек патраціў нават “цэлых 3 дні і начы” на падрыхтоўку ТЗ, яшчэ не азначае, што яго рэалізацыя будзе такой жа хуткай і пладавітай.
Другі ўрок – пра чалавечы фактар. Тое, што валанцёр хоча ўзяць вялікую задачу і запэўнівае, што гэту асіліць яе, нават калі прыйдзецца паўзці па мінным полі, таксама мала што значыць насамрэч. Дакладней, нічога. Віншаваць можна толькі пасля апошняга каміта і выката праекта на прадакшн.
І трэці ўрок кажа, што “мікрамэнэджмэнт – гэта зло” толькі сярод прафесіяналаў, якія ўжо прыцерліся і доўга ведаюць багі адзін аднаго. Іначай, калі спускаць усё на свае рэйкі, на кожным этапе будзе зроблена роўна столькі мікрапамылак, што на апошнім кроку вам вельмі проста загразнуць ў багне багаў на заўсёды. Да перагрузкі праекта. Гісторыя Градкі яшчэ працягнецца, але да другой навіны.
Нетэхнарам
Другая навіна – пра магчымасць пастажыравацца “нетэхнарам” (тэрмін, сінтэзаваны ботам) у Майстэрні. Мы ўжо пісалі пра гэта ў вераснёўскім дайджэсце навінаў. На мінулым тыдні прыйшлося апрацаваць лес анкет і зрабіць Х сустрэч. Гэта высасала пачку часу і сіл. Патроху пазіцыі на стажыроўцы займаюцца, але ёсць яшчэ вакантныя месцы. Для гарачых паўтараем: мы прапануем безаплатную стажыроўку і не абяцаем працаўладкаванне. У нас куча досведа, сучасных ведаў і цікавых знаёмстваў.
Блогу блогава
Трэцяя навіна. На мінулым тыдні акрамя штотыднёвай сустрэчы каманды майстэрні мы распачалі асобныя сустрэчы каманды блога Майстэрні. Хаця гэтыя накірункі плотна пераплятаюцца, але для планавання рэдактарскай палітыкі неабходна больш часу, рэфлексіі і іншай разнавіднасці творчасці. Таму мы выдзяляем кожны чацвер у 18:00 на сустрэчы па развіцці блога.
На гэтым завяршаю навіны. Хіба што яшчэ ўзгадаю, што зараз каманда валанцёраў, якая змагаецца над сайтам Лігі добраахвотнай працы моладзі, перайшла рубікон (44 каміт) і варта зацемкі (2+) у аналах Майстэрні. Пажадаем ёй трохі сілаў для апошняга рыўка.
ЛМ, значыць, Луркайце Майстэрню і разносце пра яе слова ў лічбавы мір!

