Апошнім часам шума вакол такіх словаў як “крыптавалюта”, “біткоін”, “блокчэйн” становіцца ўсё больш, але парог ўваходу ў гэтыя тэмы дагэтуль даволі высокі. Паспрабуем і ў Лічбавай Майстэрні разабрацца, што ж такое “крыптавалюта” і развеяць вакол яе флёр.
Слоўнік пачынаючай(га) кібер_фінансісткі(та)
Першасна трэба ўзгадаць, што такое грошы. А “грошы” – гэта тавар, які з’яўляецца пасярэднікам для абмену адных тавараў і паслуг на другія. Звычайна выпуск грошай і аперацыі з імі кантралюецца дзяржавай. Гэта ўсё вы ведаеце самі.
Есць яшчэ электронныя аналагі папяровых грошай – тое што вы маеце ў сабе ў інтэрнэт-банкінгу і на пластыкавай картцы. Гэтыя “электронныя грошы” вы не можаце памацаць, але ведаеце, што можаце іх патраціць так жа сама як і папяровыя. Бывае, з імі і зручней, напрыклад, вандраваць і карыстацца міжнароднай карткай у розных краінах.
Дык вось, “крыптавалюта” – гэта такія электронныя грошы, якія не кантралююцца дзяржавай і не прывязаны да ніводнай дзяржавы. Іх улік (аперацыі з імі, стварэнне новых грошай) вядзецца дэцэнтралізавана з дапамогай кампьютарнага сеціва. Дасяг да вашага кашалька абараняецца выкарыстаннем крыптаграфічных сродкаў, вядомы толькі вам і ніякі трэці бок (як банк) яго не ведае.
А “блокчэйн” – гэта ўсяго толькі размеркаваны журнал запісаў (ці база дадзеных). Гэта ланцуг з блокаў, дзе кожны наступны блок захоўвае інфармацыю (хэш) пра папярэдні блок і інфармацыю пра самога сабе. Кожны ўдзельнік сеціва (вузел) мае копію гэтага журнала. Калі адбываецца нейкая аперацыя, напрыклад, перавод грошай з аднаго кашалька на другі, то інфармацыя пра яе запісваецца ў новы блок журнала. Такім чынам, калі ў кожнага есць копія журнала, то падрабіць журнал ці нейкі блок становіцца немагчыма.
“Біткоін” – гэта першая крыптавалюта, створаная 3 студзеня 2009 года асобай Сатошы Накамота. Ён ( ці яно, яно, яны… невядома) рэалізаваў журнал запісаў “блокчэйн” і сістэму транзакцый “біткоін” і прапанаваў іншым гікам карыстацца ёю. Супольнасць гікаў, крыпта-анархістаў, шыфрапанкаў і прочай навалачы падтрымала ідэю і паверыла ў яе, тым самым робячы яе здольнай да жыцця.
Чаму ж “крыптавалюта” такая прыцягальная?
Для крыпта-анархістаў, вядома, таму што, паўтару:
- Яна дэцэнтралізавана, значыць яе можа кантраляваць кожны і ў тойжа час – няма аднаго галоўнага дзядзькі, які кіруе працэсам.
- Яна працуе па строгім алгарытме – “блокчэйн”, які не патрабуе даверу. Каб упэўніцца ў гэтым, можна спампаваць праграмны код, які абслугоўвае журнал запісаў. Гэты код – адкрыты, з’яўляецца опэнсорсным (open source).
- Дасяг і аперацыі з крыптавалютай можаце рабіць толькі вы, уладальнік кашалька. Ніякая трэцяя асоба не можа атрымаць дасяг як да кашалька, так і да інфармацыі пра вашы транзакцыі. Таму што інфармацыя ахоўваецца крыптаграфічнымі сродкамі.
Але ж зараз крыптавалюта прыцягальна таксама і для спекулянтаў, бо дазваляе мець значна больш ступеняў свабоды ў маніпуляцыі грашыма. Таму тут і там можна знайсці і артыкулы, і канферэнцыі, і хакатоны па тэмам “блокчэйну” і трэба ўжо фільтраваць інфармацыю. Трэнд, аднім словам!

Гэта быў першы артыкул пра “блокчэйны”, не столькі практычны, колькі інфармацыйны для айці-валанцёраў і ініцыятыў. У наступным распавяду, адкуль жа бярэцца гэтая крыптавалюта:) А таксама раблю абвестку.




Наогул было б цікава пачуць як краптавалюта можа дапамагчы грамадскім арганізацыям і айці валанцёрам ў гэтым свеце сімулякраў і штучнага, што не памацаеш рукамі… напрыклад 10 карысных прыладаў біткоін для грамадскіх арагінзацый. ці як гіку выжыць на біткойнах =)
Можна па рознаму глядзець: можна зарабіць біткоіны і быць у шакаладзе, а можна вывучыць разумныя кантракты і стварыць, напрыклад, сваю валюту унутры арганізацыі, якая зможа канверціцца у іншую крыптавалюту. Пакуль я не ведаю ні к зрабіць першае, ні як зрабіць другое. Таму і вывучаю. Але гэта тое, што я зараз разумею, як магчымасці.
Калі працягваць больш шырока чым біткойны, але на блокчэйн.. тут таксама як гэты можна утылітарна выкарыстаць абсчэственнікам, ці хаця б Фаланстэру =)
Уцілітарна – не ведаю, бо каб стварыць сваю валюту (токен), трэба чытаць рэальна прогерскія мануалы, гэта не для клікераў (на колькі я пакуль зразумела).
Мне падаецца, што галоўнае зараз не ўпадаць у паніку і не ісці на паваду спекуляцый каля трэнду. Можна паспрабаваць яго ізучыць (магчыма, і код), каб зразумець, як ен можа быць больш проста выкарыстаны. Я паклікала – зразумела, што паверхневае вывучэнне непракаціць.
Таксама гэтая тэма – гэта перадача каштоўнасцяў! Зараз я бачу менавіта гэта як важную частку, чаму пра яе варта казаць. Бо гэта каштоўнасці, якія мы падзяляем і прасоўваем.
Гэта як Лінукс і іншы опэнсорс. Трэба патраціць годы, каб разумець, як яго можна выкарыстоўваць хутка і паказаць іншым куды клікаць.
Давай зададзім твае пытанні заўтра чувакам з Таронта.. ?