Запрашаем вас на новы мітап Практычнага опенсорса ў чацвер, 2 ліпеня, 11.00.
З дапамогай адкрытай і свабоднай прылады Gimp можна ствараць растравую графіку. Частая задача СММ-шчыкаў і рэдактараў сайтаў – ствараць прыгожыя фотаздымкі, адпаведна, для сацыяльных сетак і сайтаў. І таму на сустрэчы каманда Фаланстэра вырашыла падрабязней разгледзець рэдагаванне фота: абрэзку, рэдагаванне фона, змену памера, рэдагаванне колераў.
Для каго?
Для рэдактараў сайтаў, СММ-шчыкаў з розных беларускіх ініцыятыў і арганізацый, ці тых, хто развіваецца ў гэтым напрамку. Добра, калі ў вас есць досвед працы з іншымі онлайн ці офлайн графічнымі праладамі, але калі няма – не страшна, вы таксама зразумееце, і навучыцеся карыстацца Gimp.
Дзе і як праходзіць сустрэча?
Сустрэча будзе праходзіць онлайн у гэтым чаце https://meet.jit.si/falanster. Вам трэба падключыцца да яго з кампьютара (даць дазвол для відэа і аўдыё), ці смартфона (усталяваць прыкладанне загадзя).
Света Волчак, стваральніца культуры Фаланстэра, што працуе са свабоднымі графічнымі прыладамі з 2013 года, будзе праводзіць майстар-клас і апрацоўваць фота ў Gimp.
Даведка:
“Практычны опенсорс” – гэта серыя мітапаў, якія ладзіць каманда Фаланстэра для ўсіх, хто жадае працаваць са свабодным кантэнтам і сучаснымі адкрытымі лічбавымі тэхналогіямі на прынцыпах празрыстасці і ўключанасці. Лаканічна, такія тэхналогіі мы называем – опенсорс. Мітапы – гэта мерапрыемствы, дзе людзі дзеляцца ведамі або сваім досведам з іншымі. Гэта значыць па нейкай іншай тэме вы можаце выступаць, як спецыяліст, а спецыялісты як слухачы.



