Зміцер Буймістраў. Фота: Дзмітрый Барысёнак.

Зміцер Буймістраў: Ты пераспрабуеш многае і знойдзеш сваё рашэнне

Апублікавана

by — Posted in інтэрв'ю, пра майстэрню

Як працуе «Лічбавая Майстэрня»? Як валанцёры робяць задачы і далучыліся да праекта? Чытайце ў інтэрв’ю са Зміцерам Буймістравым, IT-валанцёрам і стваральнікам менавіта таго сайта, з якога вы зараз чытаеце артыкул.

— Зміцер, раскажы пра свой вопыт у вэб-распрацоўцы. Як даўно ты пачаў займацца вёрсткай і чаму выбраў менавіта фронт-энд?

— Па спецыяльнасці я журналіст і не маю ніякага дачынення да тэхнікі. Я вучыўся ў Магілёве, нейкі час працаваў у магілёўскай прэсе. Потым я пачаў шукаць нешта іншае: працаваў капірайтэрам, кантэнт-менеджэрам.

Калі я працаваў кантэнт-менеджэрам, то са мной разам быў full stack праграмер. Аднойчы ён мне кажа: «Ты што, хочаш да канцы жыцця займацца такімі дробязямі і карткі афармляць?». Я адказаў, што хачу нешта больш цікавае, і ён прапанаваў паспрабаваць вёрстку.

Я запісаўся на курсы HTML Academy, пасля якіх зразумеў, што адной вёрсткай сябе не пракарміць, і я паглыбіўся ў другія тэмы: фронт-энд, стварэнне тэмы для WordPress, работа з Бітрыксам. Чатыры месяца ў мяне заняла вучоба, а астатнія веды атрымаў праз праекты для сяброў. Нарэшце за год-палтара я атрымаў пазіцыю вэб-мастара.

Зміцер Буймістраў. Фота: Дзмітрый Барысёнак.
IT-валанцёр Лічбавай Майстэрні – Зміцер Буймістраў. Фота: Дзмітрый Барысёнак.

— Распавядзі пра задачу, якую ты зрабіў для праекта?

— Пасля таго, як я пераехаў у Менск, я знайшоў арганізацыю «Фiальта». Аднойчы ў іх групе з’явілася абвестка пра Фаланстара і Лічбаваю майстэрню. Я запоўніў анкету, прайшоў суразмоўе, зразумеў, што там добрыя людзі, і праз некаторы час мне далі ўжо сур’ёзную задачу.

Я працаваў з сайтам Майстэрні. Там ужо была галоўная старонка, але трэба было её пашырыць і дадаць падзелы «Валанцёрам», «Ініцыятывам», «Нашым партнёрам» плюс некаторыя дынамічныя элементы, інтэгрыраваць чат-Тэлеграм. Тэлеграм прапаноўвае ўжыванне розных ботаў, і з дапамогай адкрытага API атрымалася злучыць яго з сайтам.

— Колькі па часу заняла ў цябе вёрстка 3 старонак?

— Часу заняло няшмат. На закрыццё задачы выйшла 2 тыдні, але магчыма было бы хутчэй.

— Што было самае складанае?

— Гэта была вельмі простая задача. Асабліва калі ўлічываць, што галоўная была зроблена, а стылі прапісаны. Сам сайт — гэта аніякі не двіжок, чысты CSS. Па складанасці задача набірае 3 бала з 10. Самае складанае — гэта пачаць працаваць.

Праца над макетамі праз Trello-дошку.
Праца над макетамі праз Trello-дошку.

— Як ты звычайна арганізуеш свой час для валанцёрскіх праектаў?

— Я знайшоў тэхніку Pomodoro: 23 хвілін працую без перапынку, потым адпачываю 5 хвілін. На кожны чацвёрты цыкл я раблю перапынак 15 хвілін.

Самае галоўнае — не заходзіць у сацыяльныя сеткі і не карыстацца тэлефонам, каб нішто не адцягвала ўвагу. Трэба сябе настроіць, переканаць, што гэта важна. Я звычайна захажу на сайт нерухамасці з дарагімі элітнымі кватэрамі, гляджу на іх і кажу сам сябе: «Калі будзеш добра працаваць, то калі-небудзь ты сабе такі дом купіш». Вось такі спосаб матывацыі ў мяне.

— Што бы ты параіў тым, хто яшчэ не ўзяў задачу ад Лічбавай Майстэрні, бо думае, што ў яго не хапае вопыту ці часу?

— Калі думаеце, што не хопіць часу, то я скажу наступнае: у мяне двое дзяцей і вельмі патрабавальная да ўвагі жонка. Пры гэтым у мяне хапае часу на ўсе. Лічбавая Майстэрня — гэта месца, дзе набіраюцца вопыту. Тут вы можаце атрымаць навыкі, якія будуць карыснымі на рэальных праектах. Ніколі не даведаешся, атрымаецца ці не, пакуль не паспрабуеш. Лаяцца ніхто не будзе, і ніхто не выганіць з прафесіі.

— Дзіма, ці ёсць у цябе самога навыкі вэб-дызайну? Як ты лічыш, навічкам у IT неабходна выбіраць вузкую нішу ці імкнуцца быць універсальным спецыялістам full stack распрацоўкі?

— Я зараз схіляюся да full stack і вывучаю PHP. Нічога не маю супраць дызайну, і я ведаю, што шмат таленавітых верстальшчыкаў ішлі ў бок вэб-дызайну.

Я вырашыў, што буду станавіцца праграмістам. Гэта як іграць у камп’ютэрную гульню, у якой можна выбраць клас персанажа: воін, чараўнік і гэтак далей. Ты можаш думаць, што ты будзеш граць за чараўніка, але потым табе захочацца пабыць воінам ці іншым героем. Мала хто канцэнтруецца адразу на адным. Ты пераспрабуеш многае і знойдзеш сваё рашэнне.

Выбар дня

Топ-3 карысных рэсурса для фронтэндэраў

  • Мой любімы адукацыйны рэсурс  – Udemy. Тут можна знайсці шмат ролікаў на розныя тэмы ад прастых да складаных. Напрыклад, менавіта тут я атрымаў навык працы з SASS, Bootstrap і EcmaScript 6.
  • Для пачатковых фронт-эндэраў я бы параіў сайт Thinkster. Гэта рэсурс з відэазаняткамі, дзе можна даведацца пра AngularJS, React. Ёсць платная, адносна недарагая падпіска. Магчыма займацца і бесплатна.
  • Абавязкова падпішыцеся на FreeCodeCamp. Вы будзеце атрымліваць цікавыя лісты, напрыклад, пра бесплатныя анлайн-курсы еўрапейскіх і амерыканскіх універсітэтаў ці артыкулы пра будучыню той ці іншай тэхналёгіі.

ТОП-3 сайта з цікавым дызайнам:

  • Viens-La — гэта не лепшы варыянт з пункту гледжання функцыянальнасці, але тое, што ён прывабны  — гэта дакладна.
  • Сайт Blue Fountain Media падабаецца з-за функцыянальнасці, каляровай схемы і размяшчэння элементаў.
  • Сайт кампаніі Soppo. Чамусьці такі дызайн рэдка сустракаецца ў нашай краіне. Мне ён падабаецца, але да яго трэба прызвычайвацца.
Скрыншот з сайта soppo.com
Скрыншот сайта soppo.com

Глядзіце дайджэст задач Лічбавай Майстэрні, далучайцеся і пішыце нам на пошту falanster.by @ gmail.com

Калі вы знайшлі памылкі, калі ласка паведамьце нам гэты тэкст, націснуўшы Ctrl+Enter.

Дзяліся:


Марыя Барысёнак
Пішу для Лічбавай майстэрні, працую з НДА, люблю гікаўскія штукі, валодаю HTML/CSS.

Адна думка пра “Зміцер Буймістраў: Ты пераспрабуеш многае і знойдзеш сваё рашэнне”

  1. Класная інтэрвьюшка 🙂 Стаўлю таксама эксперымент і спрабую радзей заходзіць у сац сеткі.

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *