Як скласці спіс ключавых слоў для рэкламы сайта ў Інтэрнет-сеціве

Апублікавана

by — Posted in гік-лікбез

 

Перад тым, як пачынаць падбор ключавых словаў неабходна у першую чаргу азнаёміцца са зместам сайта, які будзе рэкламавацца. У працэсе прагляду сайта патрэбна выпісаць усе тэрміны, якія апісваюць яго змест. Гэтымі тэрмінамі могуць выступаць і назвы старонак у шматстаронкавым сайце, і назвы асобных раздзелаў і падраздзелаў сайта.
Пасля неабходна вельмі старанна перапрацаваць і дапоўніць атрыманы спісак ключавых словаў. Працу над спіскам можна правесці рознымі спосабамі.

  • “Мазгавы штурм” (калектыўны пошук адказаў на пытанне: “З якімі словамі карыстальнікі Інтэрнету шукалі дадзеныя тэрміны?”);
  • З дапамогай “Яндэкс.Wordstat” (патрэбна паслядоўна ўводзіць абраныя словы і выбіраць з атрыманнага спіску патрэбнае);
  • З дапамогай сінонімаў (да кожнага ключавога слова патрэбна будзе падабраць адпаведныя сінонімы).
  • Дапоўніць спіс ключавых словаў можна таксама і з дапамогай спецыяльнай прылады ў “Google.AdWords”, якая называецца “Планавальнік ключавых словаў”. Падобная прылада ёсць таксама і ў “Яндэкс.Дырэкт”.

Але і новы, дапоўнены спісак – далёка не канчатковы варыянт. Для кожнага тэрміна цяпер патрэбна падабраць магчымыя варыянты перакладу на тыя мовы, на якіх створаны сайт. Гэтымі словамі могуць быць варыянты перакладу тэрміна, жаргонныя словы, варыянты замены назоўніка прыметнікам, або дзеясловам. Усе гэтыя варыянты павінны быць прапрацаваны і выпісаны для кожнага тэрміну. І толькі пасля гэтага можна сказаць, што ваш спісак ключавых словаў гатовы.
Цяпер пачынаецца самы складаны этап у працы над ключавымі словамі. З прапанованых словаў вам патрэбна будзе выбраць самыя запатрабаваныя, тыя словы, якія прывядуць да вас найбольшую колькасць карыстальнікаў. Выбраць такія ключавыя словы вам ізной дапаможа прылада “Планавальнік ключавых словаў”. На падставе статыстычных дадзеных ён прапануе вам самыя запатрабаваныя ключавыя словы.
Толькі пасля ўсіх гэткіх маніпуляцый ў вас будзе гатовы спіс.

Дзяліся:


lilit
Інтэрнет-маркетолаг шырокага колу інтарэсаў

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *