Колькі жыве валанцёр?

Апублікавана

by — Posted in гік-лікбез

Колькі жыве валанцёр? Пытанне гэтае, троху інфернальнае, можна лічыць ледзь не краевугольным каменем працы любой валанцёрскай арганізацыі. Пры гэтым размоў пра тое, як прыцягнуць людзей да безкарыслівай дапамогі, даволі багата, а вось на непасрэднае ўтрыманне чалавека  часу і намаганняў уходзіць значна менш.

А ці патрэбны наогул такія намаганні – як вядома, валанцёрская праца была і будзе справай добраахвотнай. Тым не менш, ствараць нешта, страчваючы людзей па дарозе, наўрад стаіць у задачах арганізацый. Дык давайце разбірацца – як падтрымаць у валанцёрах запал і што гэты запал наогул з сабе прадстаўляе.

Для пачатку – некалькі словаў пра матывацыю. Звычкі падаецца, што чалавек, што ідзе ў валанцёры, з першых крокаў сваіх добра разумее менавіта чаго яму патрэбна ад сваёй будучай працы. Аднак насамрэч, часцей за усё, не ўлічваецца, што акрамя альтруістычнай матывацыі ў валанцёра ёсць яшчэ так званая рацыянальна-эгаістычная, якая таксама грае не апошнюю скрыпку ў душы нашага дабразычлівага героя. Пужацца слова “эгаістычны” у гэтым выпадку зусім не трэба – маецца на ўвазе, што валанцёр акрамя вышэйшай мэты дапамогі свету бачыць і для сябе нейкія прыемнасці ў працы. На гэтых прыемнасцях патрэбна, дарэчы, засяродзіць увагу.

Лічныя матывацыйкі

Публічны досвед

Гэты від матывіроўкі асабліва мае важнасць для студэнтаў і маладых спецыялістаў. У ніх ужо ёсць нейкія веды, але зусім няма магчымасці паспрабаваць на практыцы рэалізавацца як спецыяліст. У іншых выпадках менавіта арганізацыя можа прапанаваць унікальны досвед працы, якога проста анідзе больш не знойдзеш. Валанцёрства ў такой арганізацыі сканчаецца з разуменнем валанцёра, што ўсё магчымае з арганізацыі ён ужо “вычэрпаў”. Тое ж самае тычыцца адукацыі на базах валанцёрства – для маладых людзей гэта, у першую чаргу, шанец атрымаць унікальныя веды.

Самарэалізацыя

Матывіроўка, якой паддаюцца як юнакі (18-24), так і людзі больш сталыя (25-30). Маецца на ўвазе магчымасць валанцёра праявіць сабе ў нейкай справе, якая можа  быць як яго прафесійнай дзейнасцю, так і кардынальна адрознівацца ад кожнадзённых заняткаў. У некаторых выпадках важную ролю грае менавіта незадаволеннасць звычнай працай – чалавек мусіць рабіць нешта, што больш дакладна раскрывае яго як асобу, дапамагаючы пры гэтым іншым людзям. Матывацыя такога руху працуе даволі доўга – добраахвотнік можа карысна выкарыстоўваць свае цікавасці і хоббі ў валанцёрскай дзейнасці, што будзе стымуляваць яго на доўгатэрміновую працу.

Сацыялізацыя

Прасцей кажучы – тусоўка. Адчуваючы недахоп у зносінах з людзьмі аднолькавых думак і імкненняў, чалавек імкнецца ўліцца ў цікавы яму рух валанцёрства, каб у тым ліку была магчымасць рабіць справы ў групах. Такіх валанцёраў прывабліваюць камандныя задачы, абмеркаванні і праца ў калектыве. Гэты падыход, пры сяброўскіх зносінах у арганізацыі, можа прынесці найбольш трывалые ўзаемаадносіны ў звязцы “валанцёр-арганізацыя”.

Вылічыўшы, якая матывацыя рухае валанцёрам, можна больш дакладна пабудаваць працу з ім, максімальна пазбегнуўшы так званага “валанцёрскага выгарання”.

Валанцёрскае выгаранне – працэс затухання цікавасці валанцёра да сваёй добраахвотнай дзейнасці. Цікава, што ў некаторых выпадках арганізацыя можа мімаволі “паспрыяць” гэтаму працэсу. Разглядзім некалькі прыкладаў памылак арганізацый.

Непаразумеласці і як з імі змагацца

“А што, выбачце, я тут раблю?” або неадпаведнасць задач

Валанцёр працуе з запалам, калі а)бачыць рэзультат сваёй дзейнасці і б)яму проста цікава тое, чым ён займаецца. Часам узнікае сітуацыя, калі валанцёру прапануецца праца, якая яму насамрэч нецікавая (пры тым, што робіць яе ён даволі добра – напрыклад, гэта яго звычная працоўная дзейнасць, ад якой ён сумуе з 9 да 5 ў офісе). Выхадам з такой сітуацыі можа быць “перакваліфікацыя” – спроба даць валанцёру іншую задачу, якая будзе адрознівацца ад яго працоўных абавязкаў.

“Абвясціце ўвесь спіс, калі ласка” або шматлікасць задач

Адно чапае другое, другое ліпне да трэцяга, трэцяе ў звязку з чацвертым – валанцёр проста не паспявае рабіць усё якасна і ў тэрмін. Зноўку – калі пакутуе рэзультат дзеянняў, які атрымоўваецца значна горш, чым таго б жадалася самому добраахвоніку, тады звычкі пакутуе і матывацыя валанцёра. Магчыма, у такім выпадку мае сэнс завастрыць увагу ўсяго на некалькіх дзеяннях, выбраўшы найбольш важныя з іх.

“Колькі вешаць у грамах?” або недакладнасць задач

Трэба памятаць, што чым лепей валанцёр зразумее сваю задачу, тым верагодней задача ўбачыць свет. Гэты не толькі дазволіць зэканоміць час на выкананне, але і дапаможа валанцёру рабіць справу максімальна самастойна, без лішняга прыцягвання каардынатара – што прыкметна падыме яго ініцыятыўнасць і дапаможа раскрыць нават нечаканыя таленты. У іншым выпадку валанцёр будзе падобны да кінутага на бязлюдны востраў Рабінзона, якому далі запалку і скрэпку і загадалі пастроіць атамную станцыю. Кагось гэта матывуе, кагось – не. Разумова, што такая няўпэўненасць можа вельмі перашкаджаць валанцёру эмацыйна.

“А ты хто такі?” або непаразуменні з арганізацыяй

Насамрэч, гэты пункт падрамантаваць складаней усяго – сваркі з калектывам, які павінен быць згуртаваны менавіта з-за агульных ідэй і мэтаў, гавораць толькі пра тое, што людзі па нейкіх прычынах не зусім камфортна адчуваюць сябе ў групе. Часам мае месца недастатковасць камунікацыі паміж валанцёрамі і каардынатарамі, коснасць успрымання новых думак арганізацыяй. Часам сам валанцёр не можа знайсці агульнай мовы з удзельнікамі. Тут важна разумець, што толькі адкрыты дыялог можа дапамагчы наладзіць спрыяльныя і для арганізацыі, і для валанцёра адносіны.

То-бок, менавіта індывідуалізм падыходу дапаможа там, дзе, здаецца, анічога ўжо зрабіць нельга. Зразумела, што “размовы па душам” маюць месца ў невялічкіх арганізацыях, а для вялікіх такія методыкі здаюцца троху нязручнымі. Тым не менш, рабіць прафілактыкі выгарання, праводзячы размовы і рэфлексаванні, карысна будзе на любой стадыі працы. Гэта дасі магчымасць больш яскрава зразумець валанцёрскія патрэбы і стымуляваць валанцёра да новых паходаў за шчасцем.

Калі вы знайшлі памылкі, калі ласка паведамьце нам гэты тэкст, націснуўшы Ctrl+Enter.

Дзяліся:


consulina
Троху пішу, троху рэдактую. Смяецеся з Монті Пайтана - зразумееце і мяне:)

5 думак пра “Колькі жыве валанцёр?”

  1. у артыкуле “валанцёр(ка)” разглядаецца як аб’ект, якому трэба падлізаць матывашкамі, або забяспечыць якаснай і цікавай задачай. Атрымліваецца, што сам валанцёр тут як спажывец, а арганізацыя, як той, хто пастаўляе прадукт (задачы) на рынак (каб елася смачна і перажоўвалася лёгка).

    да чаго хачу падвесці. магчыма варта разглядзець пытанне валанцёра з пазіцыі валанцёра. што ён(яна) чакае, як ён разглядае арганізацыю, чаму ён/яна спыняюць працу, або зноў вяртаюцца.

    напрыклад, я валанцёрыў на школе раварыста, але мне стала нецікава таму, што задача была вельмі простай. Мне трэба было прыкатваць ровар (шарыць яго для ўдзельнікаў) і часам, калі арганізатараў не хапала на інструкцыі, мне можна было паказаваць прыйшоўшым, як карыстацца роварам. таму мне стала сумна стаяць па 1,5-2 гадзіны і я забіў. Ах да часам мы гралі ў фрысбі.

    Оргам было дастаткова менавіта проста пастаўкі ровара, а я чакаў больш удзелу і сумесных праектах. Так, чамусці я не вельмі актыўна прапанаваў ім гэты удзел.
    Яны мяне не забылі і запрасілі на фінальную сустрэчы, дзе мы зайшлі ў кафэшку пасідзелі, пагутарылі і разбяжаліся. На гэтым маё валанцёрства ў Школе скончылася. Што я прыўнёс, разумею. Але што я атрымаў, не вельмі.

    Як вынік. Цыкл жыцця: 2-3 месяца.

    Падобная гісторыя можа быць у айці-валанцёраў таксама.

    1. Інфа бралася з даследванняў – я яе сістэматызавала (мапед не мой – я толькі размясціў аб’яву). Насамрэч, думка цікавая, і здаецца, што тут тэорыя можа канкрэтна разыходзіцца з практыкай, таму варта разглядваць больш індывідуальныя выпадкі ў тым ліку – адным словам, да наступных сустрэч у эфіры.

  2. Артыкул тычыцца пытання, над якім б’юцца багатыя карпарацыі: як заахвоціць супрацоўнікаў заставацца ў іх, калі грашовая матывацыя ўжо ня дзейнічае?
    І адказ на гэтае пытанне будзе шырэйшы, чым Вы прапануеце. Але ніскажу. =)

    1. Чаму так уж і “ніскажу?” Карпаратыўны сакрэт?:)

      1. Ніскажу тут з розных прычынаў. Можна паспрабаваць зладзіць якоесьці жывое абмеркаванне (“семінар” які-небудзь, мазгавы штурм), на якім распрацаваць вялікі спіс спосабаў заахвочвання працаўніка застацца.

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *