Колькі жыве валанцёр? Пытанне гэтае, троху інфернальнае, можна лічыць ледзь не краевугольным каменем працы любой валанцёрскай арганізацыі. Пры гэтым размоў пра тое, як прыцягнуць людзей да безкарыслівай дапамогі, даволі багата, а вось на непасрэднае ўтрыманне чалавека часу і намаганняў уходзіць значна менш.
А ці патрэбны наогул такія намаганні – як вядома, валанцёрская праца была і будзе справай добраахвотнай. Тым не менш, ствараць нешта, страчваючы людзей па дарозе, наўрад стаіць у задачах арганізацый. Дык давайце разбірацца – як падтрымаць у валанцёрах запал і што гэты запал наогул з сабе прадстаўляе.
Для пачатку – некалькі словаў пра матывацыю. Звычкі падаецца, што чалавек, што ідзе ў валанцёры, з першых крокаў сваіх добра разумее менавіта чаго яму патрэбна ад сваёй будучай працы. Аднак насамрэч, часцей за усё, не ўлічваецца, што акрамя альтруістычнай матывацыі ў валанцёра ёсць яшчэ так званая рацыянальна-эгаістычная, якая таксама грае не апошнюю скрыпку ў душы нашага дабразычлівага героя. Пужацца слова “эгаістычны” у гэтым выпадку зусім не трэба – маецца на ўвазе, што валанцёр акрамя вышэйшай мэты дапамогі свету бачыць і для сябе нейкія прыемнасці ў працы. На гэтых прыемнасцях патрэбна, дарэчы, засяродзіць увагу.
Змест
Лічныя матывацыйкі
Публічны досвед
Гэты від матывіроўкі асабліва мае важнасць для студэнтаў і маладых спецыялістаў. У ніх ужо ёсць нейкія веды, але зусім няма магчымасці паспрабаваць на практыцы рэалізавацца як спецыяліст. У іншых выпадках менавіта арганізацыя можа прапанаваць унікальны досвед працы, якога проста анідзе больш не знойдзеш. Валанцёрства ў такой арганізацыі сканчаецца з разуменнем валанцёра, што ўсё магчымае з арганізацыі ён ужо “вычэрпаў”. Тое ж самае тычыцца адукацыі на базах валанцёрства – для маладых людзей гэта, у першую чаргу, шанец атрымаць унікальныя веды.
Самарэалізацыя
Матывіроўка, якой паддаюцца як юнакі (18-24), так і людзі больш сталыя (25-30). Маецца на ўвазе магчымасць валанцёра праявіць сабе ў нейкай справе, якая можа быць як яго прафесійнай дзейнасцю, так і кардынальна адрознівацца ад кожнадзённых заняткаў. У некаторых выпадках важную ролю грае менавіта незадаволеннасць звычнай працай – чалавек мусіць рабіць нешта, што больш дакладна раскрывае яго як асобу, дапамагаючы пры гэтым іншым людзям. Матывацыя такога руху працуе даволі доўга – добраахвотнік можа карысна выкарыстоўваць свае цікавасці і хоббі ў валанцёрскай дзейнасці, што будзе стымуляваць яго на доўгатэрміновую працу.
Сацыялізацыя
Прасцей кажучы – тусоўка. Адчуваючы недахоп у зносінах з людзьмі аднолькавых думак і імкненняў, чалавек імкнецца ўліцца ў цікавы яму рух валанцёрства, каб у тым ліку была магчымасць рабіць справы ў групах. Такіх валанцёраў прывабліваюць камандныя задачы, абмеркаванні і праца ў калектыве. Гэты падыход, пры сяброўскіх зносінах у арганізацыі, можа прынесці найбольш трывалые ўзаемаадносіны ў звязцы “валанцёр-арганізацыя”.
Вылічыўшы, якая матывацыя рухае валанцёрам, можна больш дакладна пабудаваць працу з ім, максімальна пазбегнуўшы так званага “валанцёрскага выгарання”.
Валанцёрскае выгаранне – працэс затухання цікавасці валанцёра да сваёй добраахвотнай дзейнасці. Цікава, што ў некаторых выпадках арганізацыя можа мімаволі “паспрыяць” гэтаму працэсу. Разглядзім некалькі прыкладаў памылак арганізацый.
Непаразумеласці і як з імі змагацца
“А што, выбачце, я тут раблю?” або неадпаведнасць задач
Валанцёр працуе з запалам, калі а)бачыць рэзультат сваёй дзейнасці і б)яму проста цікава тое, чым ён займаецца. Часам узнікае сітуацыя, калі валанцёру прапануецца праца, якая яму насамрэч нецікавая (пры тым, што робіць яе ён даволі добра – напрыклад, гэта яго звычная працоўная дзейнасць, ад якой ён сумуе з 9 да 5 ў офісе). Выхадам з такой сітуацыі можа быць “перакваліфікацыя” – спроба даць валанцёру іншую задачу, якая будзе адрознівацца ад яго працоўных абавязкаў.
“Абвясціце ўвесь спіс, калі ласка” або шматлікасць задач
Адно чапае другое, другое ліпне да трэцяга, трэцяе ў звязку з чацвертым – валанцёр проста не паспявае рабіць усё якасна і ў тэрмін. Зноўку – калі пакутуе рэзультат дзеянняў, які атрымоўваецца значна горш, чым таго б жадалася самому добраахвоніку, тады звычкі пакутуе і матывацыя валанцёра. Магчыма, у такім выпадку мае сэнс завастрыць увагу ўсяго на некалькіх дзеяннях, выбраўшы найбольш важныя з іх.
“Колькі вешаць у грамах?” або недакладнасць задач
Трэба памятаць, што чым лепей валанцёр зразумее сваю задачу, тым верагодней задача ўбачыць свет. Гэты не толькі дазволіць зэканоміць час на выкананне, але і дапаможа валанцёру рабіць справу максімальна самастойна, без лішняга прыцягвання каардынатара – што прыкметна падыме яго ініцыятыўнасць і дапаможа раскрыць нават нечаканыя таленты. У іншым выпадку валанцёр будзе падобны да кінутага на бязлюдны востраў Рабінзона, якому далі запалку і скрэпку і загадалі пастроіць атамную станцыю. Кагось гэта матывуе, кагось – не. Разумова, што такая няўпэўненасць можа вельмі перашкаджаць валанцёру эмацыйна.
“А ты хто такі?” або непаразуменні з арганізацыяй
Насамрэч, гэты пункт падрамантаваць складаней усяго – сваркі з калектывам, які павінен быць згуртаваны менавіта з-за агульных ідэй і мэтаў, гавораць толькі пра тое, што людзі па нейкіх прычынах не зусім камфортна адчуваюць сябе ў групе. Часам мае месца недастатковасць камунікацыі паміж валанцёрамі і каардынатарамі, коснасць успрымання новых думак арганізацыяй. Часам сам валанцёр не можа знайсці агульнай мовы з удзельнікамі. Тут важна разумець, што толькі адкрыты дыялог можа дапамагчы наладзіць спрыяльныя і для арганізацыі, і для валанцёра адносіны.
То-бок, менавіта індывідуалізм падыходу дапаможа там, дзе, здаецца, анічога ўжо зрабіць нельга. Зразумела, што “размовы па душам” маюць месца ў невялічкіх арганізацыях, а для вялікіх такія методыкі здаюцца троху нязручнымі. Тым не менш, рабіць прафілактыкі выгарання, праводзячы размовы і рэфлексаванні, карысна будзе на любой стадыі працы. Гэта дасі магчымасць больш яскрава зразумець валанцёрскія патрэбы і стымуляваць валанцёра да новых паходаў за шчасцем.


у артыкуле “валанцёр(ка)” разглядаецца як аб’ект, якому трэба падлізаць матывашкамі, або забяспечыць якаснай і цікавай задачай. Атрымліваецца, што сам валанцёр тут як спажывец, а арганізацыя, як той, хто пастаўляе прадукт (задачы) на рынак (каб елася смачна і перажоўвалася лёгка).
да чаго хачу падвесці. магчыма варта разглядзець пытанне валанцёра з пазіцыі валанцёра. што ён(яна) чакае, як ён разглядае арганізацыю, чаму ён/яна спыняюць працу, або зноў вяртаюцца.
напрыклад, я валанцёрыў на школе раварыста, але мне стала нецікава таму, што задача была вельмі простай. Мне трэба было прыкатваць ровар (шарыць яго для ўдзельнікаў) і часам, калі арганізатараў не хапала на інструкцыі, мне можна было паказаваць прыйшоўшым, як карыстацца роварам. таму мне стала сумна стаяць па 1,5-2 гадзіны і я забіў. Ах да часам мы гралі ў фрысбі.
Оргам было дастаткова менавіта проста пастаўкі ровара, а я чакаў больш удзелу і сумесных праектах. Так, чамусці я не вельмі актыўна прапанаваў ім гэты удзел.
Яны мяне не забылі і запрасілі на фінальную сустрэчы, дзе мы зайшлі ў кафэшку пасідзелі, пагутарылі і разбяжаліся. На гэтым маё валанцёрства ў Школе скончылася. Што я прыўнёс, разумею. Але што я атрымаў, не вельмі.
Як вынік. Цыкл жыцця: 2-3 месяца.
Падобная гісторыя можа быць у айці-валанцёраў таксама.
Інфа бралася з даследванняў – я яе сістэматызавала (мапед не мой – я толькі размясціў аб’яву). Насамрэч, думка цікавая, і здаецца, што тут тэорыя можа канкрэтна разыходзіцца з практыкай, таму варта разглядваць больш індывідуальныя выпадкі ў тым ліку – адным словам, да наступных сустрэч у эфіры.
Артыкул тычыцца пытання, над якім б’юцца багатыя карпарацыі: як заахвоціць супрацоўнікаў заставацца ў іх, калі грашовая матывацыя ўжо ня дзейнічае?
І адказ на гэтае пытанне будзе шырэйшы, чым Вы прапануеце. Але ніскажу. =)
Чаму так уж і “ніскажу?” Карпаратыўны сакрэт?:)
Ніскажу тут з розных прычынаў. Можна паспрабаваць зладзіць якоесьці жывое абмеркаванне (“семінар” які-небудзь, мазгавы штурм), на якім распрацаваць вялікі спіс спосабаў заахвочвання працаўніка застацца.