5 крокаў да якаснага задання на ваш сайт

Апублікавана

by — Posted in гік-лікбез

 

Найбольш папулярная задача ад грамадскіх ініцыятыў у Лічбавай майстэрні звязана з сайтамі арганізацый або кампаній. Гэта можа быць стварэнее новага сайта, рамонт існуючага, выпраўлення памылак або паляпшэнне функацыянальнасці. У гэтым запісе я спынюся на досведзе стварэння задання для сайта. Сярод праграмістаў яно называецца – тэхнічнае заданне, або прасцей – ТЗ.

Умоўна разаб’ем стварэнне ТЗ на 5 крокаў:

  1. Высветліць мэту сайта.
  2. Распавесці для каго гэты сайт.
  3. Даследваць аналагі.
  4. Вызначыць структуру сайта.
  5. Падрыхтаваць кантэнт.

Калі ініцыятыва, якая жадае сабе добрага сайта, пройдзе ўсе 5 пунктаў, яна атрымае, акрамя харошага задання, некалькі дадатковых карысных для сябе вынікаў:

  1. Гэта вызначыць узаемазалежнасць паміж анлайн платформай і мэтамі арганізацыі.
  2. Праплануе сваю дзейнасць датычна айці-кампаненты ў сваёй арганізацыі.

Зараз пройдземся дэталёва па кожнаму кроку і вызначым пытанні, на якія неабходна адказаць для таго, каб скласці ТЗ і атрымаць зацікаўленага ў дапамозе айці-валанцёра.

Крок 1. Высветліць мэту сайта

Задача: Сфармуляваць ключавую патрэбу арганізацыі ў вэб-сайце.

Вельмі часта пры пастаноўцы мэты можа быць адначасова некалькі адказаў. Напрыклад, мы хочам, каб пра нас даведалася больш людзей, каб нам сталі больш давяраць, мы хочам больш празрыстасці, а таксама сайт дапаможа нам сабраць грошай, знайсці валанцёраў.

Гэта салянка з розных мэтаў можа быць рэалізавана на сайце. Але, чым больш дакладна вы вызначце асноўную мэту – патрэбу (а ўжо пасля залежныя), тым лепш яна будзе дасягнута з дапамогай вэб-сайта.

На гэтым кроку найбольш дыскамфортна адчуваюць сябе грамадскія арганізацыі з доўгай гісторыяй дзейнасці, дзе на сайце скапілася інфармацыя дзесяці-пятнадцаці гадовай даўніны, якая часта ўжо не актуальна. І інфармацыя бягучых праектаў. Часта знайсці гэту інфармацыю даволі складана.

Мы на кроку 4 абмяркуем структуру, але путанасць на сайце – гэта перш за ўсё з-за недакладнай фармулёўкі яго мэты.

На якія пытанні адказаць:

  1. Што асноўнае ў вашай дзейнасці зараз, або плануецца ў наступным годзе? Ці планавалі вы наступны год?
  2. Навошта вам сайт? Тут павінна быць сфармулявана цэнтральная патрэба, пажадана ў адным сказе.
  3. Чаму менавіта сайт? Падумайце, якія задачы выконваюць іншыя сродкі (каналы сацсетак, падпіскі і г.д.)

Крок 2. Распавесці для каго гэты сайт

Задача: скласці партрэт мэтавай аўдыторыі і вызначыць форму данясення інфармацыі.

Зараз важна прадумаць, якой аўдыторыі вы дапамагаеце, шукаеце, што ад яе хочаце. Кожная субкультура, супольнасць, клас, група ў грамадстве мае свой слэнг, паводзіны, этыку і эстэтыку. Усе гэтыя сацыяльныя чыннікі будуць уздзейнічаць на будучы сайт. Таму прапрацуйце максімальна дэтальна гэтыя бакі нашага жыцця.

Напрыклад, этыка і эстэтыка выратавальнікаў, канcультантаў, айцішнікаў, зялёных актывістаў мае свае адрозненні, выражаныя ў дамінуючых каштоўнасцях, мове, знешнім выглядзе, паводзінах.

На якія пытанні адказаць:

  1. З якой часткай грамадства вы працуеце? Апішыце яе дэмаграфічныя характарыстыкі.
  2. Апішыце асаблівасці вашых груп. Мова, культурныя адметнасці, слэнг і інш.
  3. Дзе ваша аўдыторыя знаходзіцца: ходзіць, працуе, адпачывае і інш?

Крок 3. Даследваць аналагі

Задача: вызначыць камунікацыйную стратэгію на вашым сайце.

Тут важна палазаць па ўжо існуючым сайтам і знайсці, што вам найбольш спадабалася. Таксама гэта могуць быць сайты як вашай тэматыкі, так і зусім адрозныя, але набольш важна, як мага дэтальней апісаць тое, што вам прыцыпова патрэбна для дзейнасці. Усё ў чым вы сумняецеся, можна абмеркаваць у вашай камандзе, калі не будзе агульнага бачання, лепей выключаць.

Чым лягчэй ваша інфраструктура – тым лягчэй яе падтрымліваць.

Асабліва паглядзіце, як арганізацыі архівуюць састарэлы кантэнт, якія прылады выкарыстоўваюць для сувязі са сваёй аўдыторыяй, а таксама забяспечваюць навігацыю і пошук па сайту.

На якія пытанні адказаць:

  1. Якія самыя неабходныя кампаненты павінны быць на сайце? Чаму?
  2. Дзе на іншых сайтах знаходзіцца тое, што на погляд вашай арганізацыі, найбольш адпавядае яе задачам?
  3. Як вырашаюць падобныя задачы падобныя да вашай арганізацыі? Чаму менавіта так?
  4. Чым унікальная ваша арганізацыя?

Крок 4. Вызначыць структуру і функцыянал

Задача: апісаць знешні выгляд і магчымасці сайта.

Гэта самы вялікі і важны пункт. Пасля яго праходжання вам стане лягчэй =)… Пагружаемся!

Структура разумеецца ў шырокім сэнсе і ўключае:

  • Верхнюю структуру сайта – гэта спіс старонак сайта, яшчэ вядомы як – мапа сайта.
  • Структуру кожнай старонкі (як арганізуецца і што змяшчаецца на кожнай старонцы сайта)

Гэты пункт варта рэалізаваць:

Па-першае, стварыць спіс усіх старонак,

Па-другое, намаляваць усе старонкі. Існуе шматлікая колькасць сэрвісаў, дзе можна намаляваць схемы сайтаў, але мы ў Лічбавай майстэрні рэкамендуем аловак і паперу. Таму што гэта даступная для ўсіх прылада і па эфекту часта не саступае прафесійным праграмам.

Так можа выглядаць частка прататыпа. Заўважце, што для гэтага дастаткова алоўка (фламасцера) і аркуша паперы
Так можа выглядаць частка прататыпа. Заўважце, што для гэтага дастаткова алоўка (фламасцера) і аркуша паперы

Які функцыянал павінен размяшчацца на старонках?

Напрыклад, гэта можа быць

  • бачны функцыянал – пошук, модуль ахвяравання, падпіска, форма адваротнай сувязі, інрактыўная карта, фільтры табліц з базы дадзеных і іншыя.
  • нябачны функцыянал. Гэта модулі-боты для поста ў сацыяльных сетках, падключэнне аналітыкі, магчымасцяў SEO і інш.

Для апісання функцыянала варта простым тэкстам напісаць, што можа рабіць карыстальнік і як сайт апрацоўвае яго запыты. Адзін абзац – адна функцыя. Складаныя функцыі пры апісанні разбівайце на крокі.

На якія пытанні варта адказаць:

  1. Што ў напісанай структуры дублюецца, можа заблытаць наведвальніка або страціла актуальнасць?
  2. Ці не перагружае старонку функцыянал? Напрыклад, можа быць побач некалькі кнопак заклікаючых да дзеяння (ахвяравання, стаць валанцёрам), або зашмат палёў уводу, якія таксама расфакусуюць.
  3. Ці не заблытвае мапа сайта асноўную мэту сайта? Напрыклад,“Пра нас” знаходзіцца вельмі нязручна для дасягнення.

Крок 5. Падрыхтаваць кантэнт

Задача: Апісаць дзейнасць арганізацыі даступнай для мэтавай аўдыторыі мовай, а таксама падрыхтаваць медыя (фота, відэа, аўдыё), якое будзе размешчана на сайце.

Апошні, але не менш значны пункт, да якога ў шмат якіх ініцыятыў, асабліва пачынаючых, не хапае часу і сіл. Але гэта зрабіць не складана:

  1. Згодна структуры сайта (Крок 4) напішыце тэксты. Папрасіце іх вычытаць, бо можа быць шмат памылковай арфаграфіі.
  2. Падбярыце фота. Абавязкова знайдзіце ў лепшай якасці або сфоткайце самастойна.
  3. Пазычаючы чужы кантэнт (фота, відэа, тэксты), пытайце дазволы або бярыце рэалізаваны пад свабоднымі ліцэнзіямі.

Вельмі часта для ініцыятыў, у якіх няма тэхнічнага досведу, добра пачаць з кантэнта. Гэта дзеянне дае глебу для далейшага структуравання. Але ў большасці выпадках пісаць кантэнт варта пасля таго, як вы расклалі мапу сайта (Крок 4) і вызначыліся з шаблонамі.

Вядома, што чакаць пакуль сайт скончаць і вы дададзіце кантэнт, няварта. Часта ён праяўляе новы функцыянал. Напрыклад, “мы хочам, каб нашы лепшыя практыкі не займалі шмат месца, а былі, як слайдэр”.

Абнаўленне зместа

Не менш важны пункт – гэта абнаўленне кантэнта. Гэта значыць, калі ў вас ёсць такія блокі сайта як навіны, блог, афішы, вам варта дакладна разумець, як часта яны будуць абнаўлецца. Напрыклад, 2 разы на месяц, або 1 раз на тыдзень.

Рэгулярнасць дае шанец рубрыцы развівацца. Знаёма дзесяткі сайтаў грамадскіх арганізацый, дзе дададзена 2-3 запісы ў навіны, якія перасталі абнаўляцца паўтары гады назад. Гэта не садзейнічае аўтарытэтнасці арганізацыі. Магчыма ў такім выпадку варта пераглядзець працу з навінамі і сродкамі іх распаўсюду.

На якія пытанні варта адказаць:

  1. Ці ўсё, што вы хацелі, апісана ў кантэнце?
  2. Штосці ёсць у мапе сайта, на што ў вас няма кантэнта? Ці ёсць нешта, што вы напісалі, але няма у мапе сайта адпаведнай старонкі?
  3. Ці ёсць у камандзе чалавек, супольнасці – добраахвотнікі, якія ўжо рэгулярна пішуць кантэнт для сайта, вашых паблікаў?

Што далей?

Далей не спадзявайцеся на дапамогу Лічбавай майстэрні, а самастойна капіруйце сабе дакумент-шаблон і пачынайце пісаць заданне для свайго сайта. Сумняецеся ў сілах?

Для яшчэ большай упэўненасці таксама можаце азнаёміцца з тым, як некаторыя зусім нетэхнарскія ініцыятывы робяць свае тэхнічныя заданні:

За справу!

PS

У наступных матэрыялах апішам, як стварыць добрае заданне графічнага дызайна сайта і сэканоміць абодвум бакам сілы і час.

Калі вы знайшлі памылкі, калі ласка паведамьце нам гэты тэкст, націснуўшы Ctrl+Enter.

Дзяліся:


ryzomych
рухавік і заснавальнік Фаланстэра. Цікаўлюся сацыятэхнікай, лічбавымі правамі і роварамі.

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *