Самыя цікавыя навіны Лічбавай майстэрні за красавік 2018

Апублікавана

by — Posted in Uncategorized

У чарговы раз мы падрыхтавалі для вас падборку навінаў каманды Лічбавай майстэрні.

У гэтым дайджэсце мы зноўку напішам, каго шукаем у дапамогу, а таксама раскажам пра цікавыя матэр’ялы блогу; мерапрыемствы і мітапы; мэты і дасягненні Лічбавай майстэрні.

 

Як жыць далей?

Для лепшай сінхранізацыі дзейнасці каманды Майстэрні з патрэбамі нашай аўдыторыі мы збіраем водгукі па наступных пытаннях:

  • Што было найбольш плённа ў папярэдняй дзейнасці Лічбавай майстэрні;
  • Як нам далей развіваць айці-валанцёрскі рух.

Анкета зойме каля 10 хвілін на запаўненне і дапаможа нам разам быць лепш і лепей выконваць місію.

 

Патрабуецца Праектны Мэнэджэр

Хто жадае палепшыць свае веды і атрымаць практыку ў праектным айці-мэнэджмэнце, а таксама пазнаёміцца з камандай Лічбавай майстэрні бліжэй. Самая магчымасць для айці-валанцёра.

Што патрабуецца ад кандыдата:
Уменне планаваць свой час;
Жаданне вывучаць новыя прылады працы ў камандзе;
Гатоўнасць сумесна працаваць над новымі задачамі.
Час занятасці травень-чэрвень: каля 10-15 гадзін на тыдзень.

Вашу матываюцыю варта напісаць да нас на пошту: falanster.by@gmail.com або запоўніць анкету

 

Школа Фаланстэра (23-26,27-29 ліпеня)

Мы тут падумалі: Фаланстэр складаецца з розных валанцёраў. Мы ўвесь час працуем, робім розныя справы, накопліваем досвед, але не заўсёды паспяваем дзяліцца атрыманым і, часам, не ведаем адзін аднога.

Вы ўжо (айці)валанцёрылі ў праектах Фаланстэра ці даўно жадалі, але не выпадала – далучайцеся. Запаўняйце анкету. Нам важна, каб людзі, што далучацца, ўсведамлялі, што мы жадаем сябраваць і працаваць разам далей. І таму мы будзем шарыць свае і чакаць узамен штосьці ад Вас.

Кожны з удзельнікаў будзе ці дапамагаць у арганізацыі ці рабіць свае сэсіі. Прапаноўвайце Вашы выступы, майстар-класы і тэмы.

 

 

Мітапы і сустрэчы

Кожны месяц мы ладзім 1-2 мітапы і 4 рэгулярныя сустрэчы. Папярэдні мітап быў прысвечаны аўтаматызацыі працы з кодам у дзейнасці каманд распрацоўшчыкаў айці-валанцёраў.

Таксама рэгулярна здараюцца сустрэчы каманд розных праектаў. Мінулай пятніцай падсумоўвалі развіццё тэхнічнага рашэння для ўнутранага фандрайзінга на сайтах грамадскіх арганізацый і ўзнікла ідэя.

 

12 траўня сустрэча гік камміт па Модулю Данэйта

Наступны мітап прысвечаны модулю прыёма ахвяраванняў грамадскімі арганізацыямі на сваіх сайтах. Мы чакаем, што пры паспяховай інтэграцыі модуль дазволіць арганізацыям:
Хутчэй прымаць грошы на свой рахунак ад беларускіх грамадзян;
Больш арыентавацца на свае мэтавыя групы і кола падтрымкі ўнутры краіны;
Больш зарыентавацца на развіццё ўласнай лічбавай інфраструктуры;
У тым ліку актыўнасці на сваіх пляцоўках;
Што ў сваю чаргу падвысіць айці-адукаванасць і агульную эфектыўнасць арганізацый у выкананні сваіх мэтаў.
Цікава практычна прымяніць модуль у сябе на сайце? Або удзельнічаць у развіцці модуля?

 

Абнаўленні ў блогу

Некалькі новых допісаў у блогу, з якімі вам абавязкова трэба пазнаёміцца:

  1. Некалькі парадаў інфармацыйнай бяспекі ў эпоху татальнага нагляду
  2. Якія інтэрактыўныя карты Беларусі дапамагаюць нам жыць
  3. Як інтэграваць веды ў арганізацыі. Развагі фізіка
  4. Як адправіцца ў падарожжа і не заблудзіць, дапамогуць інтэрактыўныя карты
  5. І разгледзім тэхнічны бок модуля данэйта, які можа быць карысны грамадскім арганізацыям

У наступным выпуску мы таксама парадуем айціваланцёраў шэрагам новых задач ад грамадкіх ініцыятыў, а на сёння ўсё.

16 выпуск навінаў Мастэрні падрыхтавала вясёлая кампанія блогу (у ліках zoskia, dvaretskaya і LizardLiya)

 

Калі вы знайшлі памылкі, калі ласка паведамьце нам гэты тэкст, націснуўшы Ctrl+Enter.

Дзяліся:


LizardLiya
Студэнт Інстытута журналістыкі БДУ, аматар камп’ютарных гульняў, тэкставы ралевік. Люблю кропкі, таму стаўлю іх усюды, улічваючы размову ў сацсетках і над ё.

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *