У чарговы раз мы падрыхтавалі для вас падборку навінаў каманды Лічбавай майстэрні.
У гэтым дайджэсце мы зноўку напішам, каго шукаем у дапамогу, а таксама раскажам пра цікавыя матэр’ялы блогу; мерапрыемствы і мітапы; мэты і дасягненні Лічбавай майстэрні.
Змест
Як жыць далей?
Для лепшай сінхранізацыі дзейнасці каманды Майстэрні з патрэбамі нашай аўдыторыі мы збіраем водгукі па наступных пытаннях:
- Што было найбольш плённа ў папярэдняй дзейнасці Лічбавай майстэрні;
- Як нам далей развіваць айці-валанцёрскі рух.
Анкета зойме каля 10 хвілін на запаўненне і дапаможа нам разам быць лепш і лепей выконваць місію.
Патрабуецца Праектны Мэнэджэр
Хто жадае палепшыць свае веды і атрымаць практыку ў праектным айці-мэнэджмэнце, а таксама пазнаёміцца з камандай Лічбавай майстэрні бліжэй. Самая магчымасць для айці-валанцёра.
Што патрабуецца ад кандыдата:
Уменне планаваць свой час;
Жаданне вывучаць новыя прылады працы ў камандзе;
Гатоўнасць сумесна працаваць над новымі задачамі.
Час занятасці травень-чэрвень: каля 10-15 гадзін на тыдзень.
Вашу матываюцыю варта напісаць да нас на пошту: falanster.by@gmail.com або запоўніць анкету

Школа Фаланстэра (23-26,27-29 ліпеня)
Мы тут падумалі: Фаланстэр складаецца з розных валанцёраў. Мы ўвесь час працуем, робім розныя справы, накопліваем досвед, але не заўсёды паспяваем дзяліцца атрыманым і, часам, не ведаем адзін аднога.
Вы ўжо (айці)валанцёрылі ў праектах Фаланстэра ці даўно жадалі, але не выпадала – далучайцеся. Запаўняйце анкету. Нам важна, каб людзі, што далучацца, ўсведамлялі, што мы жадаем сябраваць і працаваць разам далей. І таму мы будзем шарыць свае і чакаць узамен штосьці ад Вас.
Кожны з удзельнікаў будзе ці дапамагаць у арганізацыі ці рабіць свае сэсіі. Прапаноўвайце Вашы выступы, майстар-класы і тэмы.

Мітапы і сустрэчы
Кожны месяц мы ладзім 1-2 мітапы і 4 рэгулярныя сустрэчы. Папярэдні мітап быў прысвечаны аўтаматызацыі працы з кодам у дзейнасці каманд распрацоўшчыкаў айці-валанцёраў.
Таксама рэгулярна здараюцца сустрэчы каманд розных праектаў. Мінулай пятніцай падсумоўвалі развіццё тэхнічнага рашэння для ўнутранага фандрайзінга на сайтах грамадскіх арганізацый і ўзнікла ідэя.

12 траўня сустрэча гік камміт па Модулю Данэйта
Наступны мітап прысвечаны модулю прыёма ахвяраванняў грамадскімі арганізацыямі на сваіх сайтах. Мы чакаем, што пры паспяховай інтэграцыі модуль дазволіць арганізацыям:
Хутчэй прымаць грошы на свой рахунак ад беларускіх грамадзян;
Больш арыентавацца на свае мэтавыя групы і кола падтрымкі ўнутры краіны;
Больш зарыентавацца на развіццё ўласнай лічбавай інфраструктуры;
У тым ліку актыўнасці на сваіх пляцоўках;
Што ў сваю чаргу падвысіць айці-адукаванасць і агульную эфектыўнасць арганізацый у выкананні сваіх мэтаў.
Цікава практычна прымяніць модуль у сябе на сайце? Або удзельнічаць у развіцці модуля?

Абнаўленні ў блогу
Некалькі новых допісаў у блогу, з якімі вам абавязкова трэба пазнаёміцца:
- Некалькі парадаў інфармацыйнай бяспекі ў эпоху татальнага нагляду
- Якія інтэрактыўныя карты Беларусі дапамагаюць нам жыць
- Як інтэграваць веды ў арганізацыі. Развагі фізіка
- Як адправіцца ў падарожжа і не заблудзіць, дапамогуць інтэрактыўныя карты
- І разгледзім тэхнічны бок модуля данэйта, які можа быць карысны грамадскім арганізацыям
У наступным выпуску мы таксама парадуем айціваланцёраў шэрагам новых задач ад грамадкіх ініцыятыў, а на сёння ўсё.
16 выпуск навінаў Мастэрні падрыхтавала вясёлая кампанія блогу (у ліках zoskia, dvaretskaya і LizardLiya)

