Мы падрыхтавалі канцэнтраваную падборку навінаў каманды Лічбавай майстэрні.
У гэтым дайджэсце распавядзем грамадскім ініцыятывам і валанцёрам: што адбываецца з пачынаннямі Лічбавай майстэрні, якія валанцёры найбольш патрабуюцца, і якія магчымасці для іх і грамадскіх ініцыятыў адкрываюцца (мітапы, зніжкі, пілоты і т.п).
Змест
Фандрайдзінг на вашым сайце!
Добрая навіна. З чаканых 1110 рублёў мы сабралі 700 рублёў на падтрымку функцыянавання Дранік-сэрвера. Гэта значыць, на сёння сэрвер аплачаны больш чым год яго размяшчэння ў датацэнтры. Як вынік, дзейнасць каманды Майстэрні становіцца больш устойлівай.

12 траўня мы плануем зрабіць прэзентацыю модуля прыёма ахвяраванняў “Doika” для сайтаў грамадскіх арганізацый. Модуль паспяхова прайшоў пілотныя выпрабаванні па збору сродкаў для Дранік-сэрвера. Падрабязнасці ў красавіцкай рассылцы або блозе Майстэрні.
Праекты Майстэрні
Сёння каманда працуе над 3 праектамі:
Модуль прыёма ахвяраванняў “Doika” (Ітэрацыя 1.2). Патрабуецца PHP-распрацоўшчык.
Праект Рэбут – мадэрнізацыя сайта Фаланстэр (красавік-чэрвень). Патрабуецца праектны мэнэджэр.
Праект Гік-лаўка. Патрабуецца дэвопс.

Больш дэталяў чытайце ў справаздачы Майстэрні за апошнія 12 месяцаў.
Таксама мы развіваем ідэі праектаў “Мапа” і “Дзяліцца-клапаціцца”. Тут патрабуецца валанцёр-аналітык ці UX спецыяліст. Пра гэтыя пачынанні вы можаце даведацца больш, наведаўшы нашы рэгулярныя сустрэчы па панядзелках на базе Фаланстэра, пачынаюцца ў 19:00.
Мітапы для айціваланцёраў
Тым часам ў сакавіку адбылася два мітапы, прысвечаныя тэхналогіі Друпал і Гіту.
22 красавіка ў бліжэйшую нядзелю мы планем зладзіць практычны мітап па тэме “Аўтаматызацыя працы з кодам на платформе Jenkins”.
Абнаўленні блога
Чытайце ў блогу майстэрні шэраг новых матэрыялаў:
Інтэрв’ю, айціваланцёра Аляксея Кірпічэнкава: “Мне падабаецца вывучаць розныя тэхналогіі адразу праз кодынг”.
Як грамадскай арганізацыі больш эфектыўна карыстацца гугл-дакументамі.
Спелчэкеры, якія паляпшяюць узровень пісьмовай беларускай мовы грамадскага актывіста.
Што такое камандны радок і як яго пачаць вывучаць.
Як дранік-сэрвер звязаны з ідэяй шарынгавай эканомікі.
Дапамога дызайнеру зрабіць свядомы выбар да свабодных і адкрытых графічных прыладаў.

Хочаце стаць аўтарам блога? Лістуйце нам: falanster.by@gmail.com
Магчымасці і зніжкі
Нашы пастаянныя партнёры з кампаніі Штормнет прапануюць зніжку айціваланцёрам Майстэрні 10-15% на ўсе курсы. Курсы факусуюцца на падрыхтоўцы франтэнд распрацоўшчыкаў, тэставанні, пракачцы софт скілоў і іншых тэхналогіях. Калі ласка, глядзіце сайт курсаў і пішыце нам, калі пажадаеце атрымаць зніжку.
Даследванне. Мапа Грамадскiх Iнiцыятыў
Зараз мы даследуем патрабаванні да анлайн карты, на якой змогуць адлюстроўвацца Грамадскія арганізацыі ды ініцыятывы па ўсей Беларусі (працоўная назва задумы “Мапа”).

Мапа задумваецца як інструмент для хуткага і простага пошуку арганізацый-партнёраў і прыцягнення ўвагі беларусаў да грамадскай дзейнасці. Каб рэсурс атрымаўся зручным, мы запрашаем выдзеліць 5 хвілін на анкету і выказаць свае меркаванне: грамадскую ініцыятыву або актывіста.



