Што мы зрабілі за мінулыя 12 месяцаў

Апублікавана

by — Posted in дайджэсты, пра майстэрню

У гэтым пасце падсумоўваю актыўнасць каманды Лічбавай майстэрні за мінулыя 12 месяцаў. Чаму гэта важна?

Па-першае, такая рэфлексія дапаможа зразумець, што было зроблена, і што з гэтага мае (або мела) сэнс для грамадства. Па-другое, што ў нас найлепей атрымлівалася. Па-трэцяе, якія кампэтэнцыі найбольш развіліся.

Пачнем аналіз з часу першага Буткэмпа, які адбыўся ў лютым 2017 года і працягнем час да сакавіка гэтага году.

Агульныя лічбы

  • больш за 150 новых айціваланцёраў у базе,
  • 200 новых падпісчыкаў на штомесяцовую рассылку,
  • 7 мерапрыемстваў (мітапы, буткэмпы, фокус групы) для айці-валанцёраў і грамадскіх ініцыятыў,
  • 9 паспяхова завершаных праектаў,
  • больш за 50 пастоў у блогу, 6 аўтараў,
  • і дзясяткі больш дробных задач грамадскіх арганізацый, якімі мы займаліся.

Дапамога грамадскім арганізацыям

Мэта:
Узмацніць тэхнічны патэнцыял і айці-веды грамадскіх арганізацый, таксама развіць агульныя з намі прынцыпы і каштоўнасці сярод шукальнікаў дапамогі.

Чакаемыя вынікі:
Мы завяршылі задачы (6 штук) грамадкіх арганізацый у 2017 годзе. Пакуль у нас няма абавязкаў і мы факусуемся на паляпшэнні сваёй інфрастуруктуры, а таксама апенсорсных праектах карысных мінінум для 1+ арганізацый і ініцыятыў.

Хто патрэбны: аналітык і праектны мэнэджэр для фармулёвак задач ініцыятыў.

За канец 2017-пачатак 2018 скапіўся шэраг заявак, якія мы проста не паспелі апрацаваць. Гэта з аднаго боку добра, што мы не абяцалі з тэрмінамі і факусаваліся на галоўным – ужо пачатам, але з другога боку грамадскія арганізацыі чакаюць дапамогі, і магчыма маглі б больш плённа працаваць. Гэта задача падумаць як арганізаваць лепей узаемадзейнне.

З вясны 2018 і наступную палову гады, мы запусцім праект “Рэгіён”, у якім будзем факусавацца на задачах тых грамадскіх арганізацый і ініцыятыў, якія будуць гатовы прымаць дапамогу і працаваць на адкрытых падставах. У сумме мы разлічваем зрабіць на 5 вялікіх задач камандай Майстэрні і прафасілітаваць каля 10 задач, над якімі будуць працаваць валанцёры непасрэдна.

 

Модуль прыёма ахвяраванняў “Doika”

Мэта праекта:
Зрабіць магчымым фандрайзінг грамадскіх арганізацый на сваіх сайтах з мінімальным выкарыстаннем пасярэднікаў і мінімізацыяй выдаткаў за іх паслугі за кошт адкрытага коду.

Чакаемыя вынікі:
Узмацненне грамадскіх некамерцыйных арганізацый, іх устойлівасці і разнастайнасці фандрайзінгавых спосабаў, якімі могуць прыцягвацца сродкі. У тым ліку, мы хочаш такім чынам развіваць нашу каштоўнасць – аўтаномнасць.

Хто патрэбны:
Праектны мэнэджэр і бізнэс-аналітык для прапрацоўкі наступных ітэрацый.

Прадгісторыя:
У канцы восені 2017 каманда айці валанцёраў распачала працу над модулям прыёму ахвяраванняў для грамадскіх арганізацый. Першую ітэрацыю скончылі у студзені 2018 года і ўжо зрабілі першы пілот на сайце Лічбавай майстэрні, дзе сабралі 670 рублёў. Пра кампанію данэйта яшчэ напішам асобна.

Асноўная функцыя першай ітэрацыі модуля – гэта магчымасць рабіць ахвяраванне грамадскай ў адзін клік праз банкаўскую картку. Модуль можа адносна проста устанаўлівацца на лэндынгі (сайты без адмысловых рухавікоў) грамадскіх арганізацый і акумуляваць грошы праз даступныя агрэгатары.

Наступныя планы модуля – пашырыць выкарыстанне на папулярныя сістэмы кіравання сайтамі: Worpress, Drupal, Joomla. Важна заўважыць, што модуль “Doika” – гэта опэнсорснае рашэнне.

Чат-кліент “Балбатун”

Мэта праекта:
Зрабіць магчымасць камунікацыі паміж наведвальнікамі сайтаў і камандамі грамадскіх арганізацый, якія маюць свае пофілі і каналы ў slack.com, праз агульны чат

Чакаемыя вынікі 2018 год:
Арганізацыі ўсталёўваюць сабе такі чат і тым самым паляпшаюць магчымасць камунікацыі, давер і звязнасць са сваімі мэтавымі групамі.

Хто патрэбны: наступная ітэрацыя праекта на паўзе, будзем глядзець на зацікаўленасць.

Задумваючы гэты праект, мы планавалі вырашыць пытанне камунікацыі з наведвальнікамі сайта Майстэрні. Таму рашэнне праектавалі пад свае патрэбы. На сёння паспяхова завершана першая ітэрацыя праекта і збіраюцца пажаданні для другой. Праект з канца лютага 2018 пачаў пілоціцца.

Гэты праект як Doika, таксама з’яўляецца опэнсорсным.

Блог Лічбавай майстэрні

Мэта блога:
Распавядаць пра айці-сферу і патрэбы грамадскіх арганізацый, праекты і справы самой Майстэрні на беларускай мове, развіваючы як супольнасць, так і запасведаў.

Чакаемыя вынікі на 2018:
Павялічана супольнасць аўтараў (гэта і блогеры і пішучыя айціваланцёры), якія падзяляюць каштоўнасці Фаланстэра, а таксама рэфлексуюць сучасныя тэмы і прапаноўваюцца інструменты і альтэрнатыўныя падыходы да вырашэння сацыя-тэхнічным выклікаў.

Хто патрэбны: журналісты, фронтэнд і wordress-распрацоўшчыкі.

За апошнія 12 месяцаў каманда блога публікавала больш за 50 допісаў. Акрамя гэтага айціваланцёры палепшылі функцыянал (дадалі падпіску, магчымасць далучэння падзей майстэрні да календара гугл і інш.) Блог наведала больш за 3000 унікальных навадвальнікаў, чытачы пачалі пакідаць каментары. Таксама расце колькасць рубрык.

Пакуль мы ахопліваем падзеі і дзейнасць Мастэрні, таксама аўтары апісваюць сваё разуменне лічбавай рэчаіснасці і працы з задачамі грамадскіх арганізацый.

Вынік

2017 год пачатак 2018 былі насычанымі і плённымі. Зараз мы працуем над якасным ростам айціваланцёраў і праектаў, якія вядзем у Майстэрні. Працягнем равіваць пачынанні 2017 года, а таксама анансуем некалькі новых пілотаў. Сачыце за блогам і нашымі публікцыямі. Але лепей

 

Фота: Юліі Сакаловай (шапка), Марыны Курышкі (астатнія)

 

 

Калі вы знайшлі памылкі, калі ласка паведамьце нам гэты тэкст, націснуўшы Ctrl+Enter.

Дзяліся:


ryzomych
рухавік і заснавальнік Фаланстэра. Цікаўлюся сацыятэхнікай, лічбавымі правамі і роварамі.

Адна думка пра “Што мы зрабілі за мінулыя 12 месяцаў”

  1. Крутая справаздача! Добра прапрацавалі ў тым годзе))

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *