Каго не вазьмі з дызайнераў – усе як адзін скажуць, што працуюць з прапрыетарнымі “фаташопам” і “ілюстратарам”. Але ж для дызайна есць іншыя і свабодныя прылады, самыя папулярныя з іх – Gimp і InkScape.
У гэтым допісе я разглежу плюсы і мінусы выкарыстання свабодных графічных прыладаў: растравай Gimp і вектарнай InkScape.


Перавагі:
- Калі коратка – асноўная іх перавага ў тым, што яны свабодныя 🙂 Значыць, вам не трэба іх купляць, актывіраваць, прасіць у сябра, дасылаць смску, каб разархіваваць странны спампаваны архіў, не трэба пампаваць трыял версію на месяц і лічыць дні да яе сканчэння…
- Звычайна людзі, якія імі карыстаюцца – людзі ідэйныя, якія вераць у адкрыты і свободны код і прынцыпы супольнасці. І гэта другі цікавы момант – супольнасць распрацоўшчыкаў, якая стварае прыладу. Яна раскідана па ўсяму свету і да яе можна далучыцца. Можна скачаць зыходны код прыладаў і паглядзець, як ен напісаны. Гэта стварае давер карыстальніка да прылады.
Недахопы:
- Асноўны недахоп – гэта абмежаванасць некаторых функцый. З-за гэтага і існуе той “адобавы снабізм”, калі вам кажуць, што тое ж самае зрабіць у свабоднай прыладзе – немагчыма. Ці вам тлумачаць, што “настаяшчым дызайнерам” можна стаць толькі “ў фаташопе”, а калі не, дык вы толькі “любіцель”.
Якіх менавіта функцый не хапае?
(Так як на зарэ ўрэмён я працавала з CorelDraw, то параўноўваю з ім, а не з “ілюстратарам”).
- У Gimp і InkScape адсутнічае пераўтварэнне і праца са CMYK гамай. Гэта не зручна для друку, бо іскажаюцца некаторыя колеры.
- У InkScape адсутнічае праца з некалькімі старонкамі, што вельмі неабходна пры верстцы невялічкіх буклетаў і брашур.
- У Gimp адсутнічае задаванне сцэнароў (паслядоўнасці каманд, якія неабходна зрабіць з файлам).
- Імпарт з Photoshop у Gimp магчымы, але знікнуць некаторыя фільтры (функцыі), напрыклад, цень. Адваротны імпарт з Gimp у Photoshop немагчымы.
- Пры імпарце .svg з CorelDraw у InkScape, ці наадварот, вектарны малюнак можа скажацца. Бывае, што экспарт залежыць ад версіі як CorelDraw, так і InkScape.
- Ну, і ўсе астатнія недахопы – у нашых галавах і звычках. Зараз, калі есць шмат альтэрнатываў і “фаташопу” і “ілюстратару”, шмат хто карыстае альтэрнатывы. Гэта прылады онлайн, ці увогулле ўсе, што людзі здолелі адрыць у інтэрнэце.
Самае цікавае, што звычайна тыя, хто лічаць сябе “любіцелямі” значна лепш і лягчэй засвойваюць новыя прылады, і часта маюць больш практыкі, бо не саромеюцца рабіць памылкі і быць раскрыцікаваныя за свой дызайн. І такіх людзей усе больш.
Якую б прыладу вы не карысталі – важна памятаць, што задача дызайнера, мастака, ці чалавека, які малюе – гэта стварыць вобраз, які ён адчувае і якім хоча падзяліцца са светам. І гэта – мэта стваральніка. А не – ўсталёўка самай апошняй і круцейшай прылады.
Таму заклікаю вас эксперыментаваць і вывучаць новае! Ну, а я пайду шукаць, як можна вырашыць тыя багі, якія на сення есць у свабодных прыладах, ці – пайду шукаць аналагі, якія дапамогуць мне іх пафіксіць.

Дадатковыя цікавосткі
Хто захоча паспрабаваць працу у свабодных графічных прыладах: растравай Gimp і вектарнай InkScape, – запісвайцеся на майстар-класы. Калі яны будуць – мы вам напішам.
Таксама можаце глянуць пакрокавыя парады па стварэнню афішы, якія падыдуць да любой графічнай прылады, нават паперы і алоўка.




харошы матэрыял, ці цедаеш праграмы ў лінукс для працы
1. са скрыншотамі (каб было хутка паставіць стрэлку падпісаць нешта на выяве) або
2. з буклетамі. можа ёсць нешта спецыялізаванае?