Як спелчэкер можа палепшыць вашу пісьмовую беларускую мову

Апублікавана

by — Posted in магчымасці

Дадзены артыкул прысвечаны сістэме праверкі правапісу – спелчэкеру.

Уводзіны

Калі мы маем справу з рознымі беларускамоўнымі парталамі, сайтамі, вядзем актыўную, у тым ліку грамадскую, дзейнасць у Інтэрнэце, мы можам сутыкацца з рознымі складанасцямі, звязанымі з правільнасцю выкарыстанню пісьмовай беларускай мовы. Гэта датычыцца ня толькі нас, карыстальнікаў, але і тых, хто надае нам інфармацыю на беларускай мове. У такіх выпадках палегчыць сітуацыю можа праграма, якая будзе ўказваць на памылкі, зробленыя ў тэксце.

Сістэма праверкі правапісу (спелчэкер, ад англ. spell checker) – камп’ютэрная праграма, якая правярае заданы тэкст на наяўнасць у ім арфаграфічных памылак. Знойдзеныя у тэксте памылкі падкрэліваюцца, у некаторых выпадках (праграмах) карыстальніку даецца магчымасць выбраць адзін з правільных варыянтаў напісання, альбо выдаецца каментар, які тлумачыць, якім чынам варта паправіць тэкст.

Чым дадзеныя праграмы могуць дапамагчы?

Па-першае, калі вы прауеце з нейкімы афіцыйнымі дакументамі, вядзеце дзелавую перапіску, публікуеце нейкі артыкул – з мэтай недапушчэння памылак у тэксце вы можаце ўсталяваць спелчэкер. Увогуле, яны добра падыходзяць для розных грамдскіх арганізацый, актывістаў, валанцераў, якія жадаюць распаўсюджваць інфармацыю на беларускай мове. Па-другое, калі вы сутыкаецеся з рознымі памылкамі ў тэксце, вы можаце значна палепшыць веданне беларускай мовы ў плане граматыкі, усталяваўшы дадзеную праграму.

Спэлчэкер можа выступаць як самастойная праграма, у такіх выпадках адбываецца інтэграцыя з іншымі праграмамі, а таксама яны могуць быць уключаныя ў нейкую праграмную сістэму, напрыклад, тэкставы рэдактар, пошукавую сістэму, браўзер. Найбольш падрабязна мы можам разглядзець гэта на прыкладзе праграммы Belarusian spellcheck dictionary (spell-be), названая стваральнікам як беларускі слоўнік для спраўджэння арфаграфіі – праграма, якая падкрэслівае памылкі і выпраўляе іх, даючы магчымасць правільных варыянтаў напісання слова. Ніжэй будзе прадстаўлена пакрокавая інтструкцыя, як усталяваць і як карыстацца дадзенай праграмай.

Праверка правапісу ў Mozilla Firefox

Патрэбна скачаць праграму Belarusian spellcheck dictionary (spell-be). Спасылка: https://sourceforge.net/projects/spell-be/files/spell-be-0.57.xpi/download Усталяванне будзе адбывацца аўтаматычна, пасля чаго браўзер запытае дазваленне на усталяванне праграмы:

Пасля дазвалення браўзер запытае дабавіць дадатак у Firefox:

Belarusian spellcheck dictionary паспяхова ўсталявана ў Firefox.

Дадзеную праграму вы можаце знайсці ў опцыях браўзера, меню Дапаўненні:

Зараз нам неабходна пераверыць, як праграма Belarusian spellcheck dictionary працуе. Насамрэч, нам неабходны тэкставы рэдактар у Firefox (маецца на ўвазе такі тэкст ў інтэрнэце, дзе карыстальнік мае магчымасці для дадання або выпраўлення). Напрыклад, нам неабходна рэдагаваць нейкі артыкул, няхай гэта будзе вікіпедыйны артыкул:

Як мы можам назіраць з фота, у рэдактары тэксту чырвоным ў тэксце выдзеленыя словы, якія вызначаныя праграмай як няправільныя. Акрамя таго, у тэесце наўмысна дапушчана памылка, і праграма прапануе варыянты выпраўлення дадзенай памылкі.

Сістэма праверкі правапісу Google Chrome і іншых праграм

Перш за ўсё, патрэбна адзначыць, што ў налаштаваннях Google Chrome ёсць опцыя праверкі правапісу, але, на жаль, яна недаступная для беларускай мовы. Аднак, для праверкі арфаграфіі ў Google Chrome, у тым ліку і на беларускай мове, ёсць спецыяльная праграма Language Tool, якую можна ўсталяваць праз налаштаванні:

 

У пошукавай сістэме набіраем назву неабходнай нам праграмы і атрымоўваем вынік: высвятляецца неабходная нам праграма – LangugeTool – Grammar and Style Checker.

 

Далей націскаем усталяваць дадзеную праграму:

Акрамя таго, праграму можна ўсталявать цераз афіцыйны сайт https://languagetool.org/ru/ які можна знасці пры звычайным Google-пошуке, набраўшы ў пошукавай зоне language tool.

Праграма LanguageTool усталяваная. Цяпер неабходна растлумачыць, як гэта праграма працуе. Пры з’яўленні гэтага акна мы можам проста прапусціць яго.

Далей. Напрыклад, нам патрэбна праверыць нейкі тэкст на наяўнасць арфаграфічных памылак, мы выдзяляем нейкую ягоную частку, пасля чаго ў правым верхнім куце, націснуўшы на значок LanguageTool, бачна, што праграма аўтаматычна разбірае тэкст на наяўнасць арфаграфічных памылак, пры гэтым выбраўшы адпаведную мову:

Патрэбна таксама адзначыць і тое, што дадзеная праграма таксама можа быць усталяваная і для браўзера Google Chrome, для праграмы Google Docs і іншых праграм, што паказваецца на афіцыйным сайце:

Узнікае праблема устанавіць спелчэкер для браўзера Opera, паколькі ён уваходзіць ў лік самых папулярных браўзераў сярод карыстальнікаў. На афіцыйным сайте гаворыцца аб тым, што Opera выкарыстоўвае праграму Hunspell, якая мае базавы набор моў для праверкі, і каб іх усталявать, проста патрэбна перайсці ў налаштаванні браўзера:

Пры гэтым у дадатках пры выбары мовы для праверкі арфаграфіі няма, на жаль, беларускай мовы.

Вынік. 

Такім чынам, былі разгдеджаны праграмы – спелчэкеры, якія дазваляюць палепшыць якасць напісання беларускмоўных тэкстаў у граматычным плане, як яны ўсталёўваюцца, і як працуюць. Канешне, на дадзены момант мы маем абмежаваную колькасць спелчэкераў, якія перавяраюць правільнасць арфаграфіі на беларускай мове, таксама як і абмежаваную колькасць браўзераў, праграм, якія яны выкарыстоўваць. Патрэбна спадзявацца, што з часам гэта праблема вырашыцца. Але хуткасць вырашэння дадзенай прблемы залежыць і ад нас саміх, бо чым часцей мы будзем выкарыстоўваць беларускую мову ў інтэрнэце, тым у большай меры мы будзем рабіць попыт на стварэнні беларускамоўных спелчэкераў распрацоўшчыкамі.

Дзяліся:


Юрый Хлапонін
Студэнт факультэта філасофіі і сацыяльных навук БДУ, аддзяленне псіхалогіі

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *