На Буткэмпе 3 адбыўся майстар-клас па працы з дызайнерам. На ім дызайнеркі Анастасія Марозава і Света Ермаковіч падзяліліся сваім досведам і задакументаваілі яго ў прэзентацыях. Прэзентацыі будуць карысны ініцыятывам і пачынаючым дызайнерам-валанцёрам.
Асноўныя пытанні, якія былі закрануты:
- Як атрымаць дызайн, які спадабаецца?
- Роля дызайнера у камандзе. І яго ўзаемадзеянне з іншымі ролямі.
- Як пабудаваць працу найлепшым чынам, калі дызайнер ёсць у камандзе, і калі яго няма?
- Як скараціць час на распрацоўку дызайна?
Прыклады тэхнічных заданняў на дызайн і іх выканання.
Канечне, на Буткэмпе можна было не толькі паслухаць, але і задаць свае пытанні. Тым не менш, аўтаркі гатовы да камунікацый і адваротнай сувязі па тэмах дызайну!
А таксама ў гэтым месяцы мы збіраем грошы на грамадскі праект – Дранік-Сэрвер. (Падрабязней чытаць матывацыю і плюшкі тут). Адразу дапамагчы рублём тут!
Аўтар фота: Марына Курышка
PS
Каманда Лічбавай Майстэрні збірае грошы на сэрвер для грамадства: дзе мы распрацоўваем сайты і вэб-сэрвісы для грамадскіх патрэб. Адшкадуй на сэрвер!



