3+3 сацыятэхнічных індыкатары трэцяга буткэмпа, або як варта яго ацэньваць

Апублікавана

by — Posted in буткэмп, мерапрыемствы, праца каманды, эксперыменты

Учора прайшоў трэці (рэ)Буткэмп Лічбавай майстэрні, ён сабраў каля 30 удзельнікаў і адбываўся ў прасторы “Дотык”.

(рэ)Буткэмп – гэта пошук

Хаця ў параўнанні з першым і другім мы атрымалі колькасны рост наведвальнікаў, ніжэй растлумачу, чаму колькасць – не самае важнае. Нас было больш у два разы. Прысутнічала каля 15 новых людзей, (пакуль?) не ўключаных у дзейнасць Майстэрні. І каля 15 тых, хто, або валанцёрыў на праектах, або ствараў мерапрыемства.

Наогул, што такое “буткэмп” – гэта загрузка, інтэнсіўны абмен ведамі, айці-валанцёраў і грамадскіх ініцыятыў, максімальна адаптаваным фармаце да патрэб удзельнікаў самімі ўдзельнікамі. Так “буткэмпы” – гэта нашы міжсабойчыкі (сацыятэхнічна – транслятары), якія могуць вырасці ў моцныя інтэгратыўныя мерапрыемствы супольнасці.

На сёння, буткэмп – гэта пошук.

У чым моц зробленага

Па-першае, хаця іскра была адна, буткэмп стаў калектыўным дзеяннем, было каля 10 удзельнікаў, якія ў той жа час і валанцёрылі, ствараючы мерапрыемства сваімі прэзентацыямі і майстар-класамі.

Па-другое, удзельнікі забяспечылі мерапрыемства не толькі ежай і лагістыкай рэчаў, але за свой кошт пакрылі выдаткі на арэнду, якую нам прыйшлося зрабіць, у сувязі з раптоўнай адмовай папярэдніх партнёраў у прадастаўленні памяшкання.

Па-трэцяе, хаця была прапанавана праграма, ўдзельнікі маглі камунікаваць дастаткова часу ў холе і наогул пагутарыць патэнцыйна з усімі, кім жадалі. Прычым уздзейнічаць на праграму асабліва валанцёры маглі напрацягу студзеня і лютага (было 3 званка для дакладчыкаў).

Упусцілі

Безумоўна мы выбіліся з часу, у нас адваліўся адзін майстар-клас, захварэла валанцёрка, а таксама было занадта “свежо” ў прэзентацыйным памяшканні, мова, якую мы выкарыстоўвалі, была не ўсім звыклай.

Калі (айці)валанцёры ўжо гатовы рабіць унёсак у мерапрыемства, ініцыятывы пакуль бачаць сябе больш як спажыўцы “высокіх” ведаў айці, якія калі не выратуюць іх дзейнасць, дык як мінімум спросцяць жыццё, недаацэньваючы свой багаж сацыяльных ведаў і наогул “сацыяльную” кампаненту ў айці. Так, над гэтым трэба працаваць.

Спецыялізацыя

З аднаго боку, не атрымалася прыцягнуць шэраг валанцёраў, якія “мелі” патрэбы ў айці-ведах, з якімі актыўна працуе каманда Майстэрні. З другога боку, валанцёры-выступоўцы факусаваліся больш на сваёй тэме і кіраваліся прынцыпам: выступіць і пайсці (або схавацца і гічыць у сваім пакойчыку).

Гэта значыць, розніца ведаў (спецыялізацыя) у тым ліку “сацыяльных” можа нарастаць і, як адзін удзельнік заўважыў, ствараць “каставасць”. Напрыклад, аналітыкі, або прасунутыя фронтэндзеры – асобна, іншыя – асобна. Як пераадоліць гэту з’яву? Пытанне адкрытае.

Каштоўнасці

Пасля Буткэмпа мы паехалі на базу Фаланстэра і там яшчэ трохі парэфлексавалі, што адбылося.

Мая асноўная заўвага, што Буткэмп нельга ацэньваць з пазіцыі арганізацыі класічнага айці-мерапрыемства, якімі напічканы Мінск апошнія шэраг год. Чаму?

Каштоўнасны і мэтавы складнік адрозніваюцца.

Мы ствараем супольнасць, якая гатова на адкрытых і ўключаных падставах валодаць тэхналогіямі для вырашэння сацыяльных патрэб, а не толькі карыстацца імі. Карацей для нас супольнасць – гэта мэта і форма (частка) грамадства.

Карпарацыі на закрытых падставах канкуруюць за “разумныя галовы”, за нішу на рынку і максімізацыю свайго прыбытку, для гэтага выкарыстоўваюць супольнасць як інструмент, каб кантраляваць паток “мазгоў” і мець пастаянны доступ да іх, выцясняючы канкурэнтаў (у тым ліку некамерцыйных).

Разумеючы гэта адрозненне, узнікае разуменне пошуку фармата прадстаўлення нашай супольнасці для грамадства.

Звязнасць, уключанасць і пераадоленне канс’юмерызма

Перш за ўсё, сённяшні трэнд у айці – гэта прадастаўленне “каробачных” канферэнцый (мітапаў, хакатонаў), дзе аўдыторыю частуюць крутымі спікерамі (пячэнькамі), а тая ў ролі спажыўца атрымлівае інфармацыю і пячэнкі, а пасля разлятаецца па сваім вугалкам марыць “вайцівайці” ці надалей утрыліваць сваю пазіцыю на “галеры”. Таму мадэль “адзін спікер і шмат слухачоў” будзе паўтараць кансьюмерыскую логіку, навязваемую сённяшнімі эканамічнымі і палітычнымі адносінамі, вынішчаць сацыяльнае, у тым ліку кааператыўны падыход, пакідаючы падпарадкаванне існуючаму стану рэчаў.

Другі важны момант – роля і колькасць удзельнікаў (слухачоў, гледочоў, спажывачоў). Сённяшняя логіка канферэнцый скрывае “арганізацыю” (так карпарацыі хаваюцца(?) за брэндамі-сімулякрамі. Напрыклад, Ролінгскоўп = ЕПАМ), як моцныя і слабыя моманты.

Там наведвальнікі абмяжоўваюцца роляй аўтсайдэраў, гэта значыць, не могуць уплываць на структуру і паслядоўнасць, канвеерную працу. Удзельнікі не гатовы да раптоўных зменаў сюжэтнай лініі. Насамрэч складна суб’ектывізавацца за некалькі гадзін, знаходзячыся ў незнаёмай прасторы, але магчымасць суствараць павінна быць адкрыта для многіх.

Чым большая колькасць удзельнікаў напачатку, тым меншая іх звязнасць і большая атамарнасць, і як вынік вертыкальнасць (мяжа, дыстанцыя) узаемаадносінаў арганізатараў і неарганізатараў.

Мы трохі разважалі падчас і пасля мерапрыемства, як можна павялічваючы супольнасць, захаваць устойлівасць сувязяў у ёй – звязнасць. Ці могуць дапамагчы “токены” або дадатковы транслятар (сустрэчы “гік_каміт”)?

Апошні момант. Гэта адсутнасць жорсткай часовай структуры. Хаця пры арэндзе памяшкання, час – гэта важная характарыстыка. Яшчэ больш важна, як група будзе яго самастойна ацэньваць і працаваць з гэтым часам. Хост прасторы “Дотык” не абмяжоўваў нас зверху, таму я раслабіўся і назіраў, як удзельнікі будуць самаарганізоўвацца.

PS

Раскрыю невялікі сакрэт. Мы мелі, акрамя плана Б, таксама план B. Насамрэч Буткэмп з большага рэалізаваўся перад самім буткэмпам. Хаця вельмі важна абмен духам і настроем. Сустрэча ў рэале самы моцны інструмент для гэтага абмену. Падчас падрыхтоўкі адбылося дзясяткі незаўважных мікрападзей, якія сварылі саму падзею – датэрмінова.

PSPS
Каманда Лічбавай Майстэрні збірае грошы на сэрвер для грамадства: дзе мы распрацоўваем сайты і вэб-сэрвісы для грамадскіх патрэб. Адшкадуй на сэрвер!

Дзяліся:


ryzomych
рухавік і заснавальнік Фаланстэра. Цікаўлюся сацыятэхнікай, лічбавымі правамі і роварамі.

2 думак пра “3+3 сацыятэхнічных індыкатары трэцяга буткэмпа, або як варта яго ацэньваць”

    1. 3 – індыкатары ў блоку “моц зробленага”
      3 – індыкатары ў блоку “.. пераадоленне канс’юмерызма”

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *