Каманда Фаланстэра запрашае на прагляд кінастужкі “Гора-творца”, што адбудзецца 3 сакавіка у 19.00
О хай, гік! Задумваўcя ты калі-небудзь пра тое, што можа з’яўляцца меркай поспеху? Матэрыяльная ўзнагарода? Адчуванне сваёй праўнасці? Рэзультат, якім ганарышся? Мудрыя людзі кажуць, што мерку ты выбіраеш сабе сам.
У 2003 годзе на свет нарадзіўся фільм, які апасля пары-тройкі праглядаў назвалі “Грамадзянінам Кейнам” дрэнных стужак”. Размова ідзе пра класічную “Комнату” ужо легендарнага рэжысёра, сцэнарыста, акцёра, прадюсера, іншапланецяніна (?) Томмі Вайсо. Здаецца, кіно было народжана, каб памерці ў пыле і забыцці, бо дрэнна там было ўсё, куды не ткні.

Але кінастужку фактычна выратавала інтэрнет-супольнасць. Яе растаскалі на цытаты, кінапаказы ладзяцца штогод, і шмат людзей могуць сказаць, што яны сапраўды яе фанаты. З яе смяюцца – і ў той жа час зрабілі з яе амаль што культ. Поспех? Ці не поспех?
У 2017 годзе група галівудскіх энтузіястаў зняла свой “фільм пра фільм” – “Гора-творца” – у якім даецца адказ на пытанне, што мучыць кожнага гледача “Комнаты”. Пытанне гэта – ДА ЯК ТАК? “Як гэта наогул можна было зняць?” І мы прапаноўваем табе разам з намі паглыбіцца ў гэтую гісторыю, дзе месца знойдзецца і марам, і мемам (згадзіся – такую сумесь не кожны дзень убачыш у кіно).
Паказ бясплатны, але калі сачыш за навінамі, то ведаеш, што зараз у нас ідзе краудфандынгавая кампанія – і кожны твой закінуты за “Творцу” рубель пойдзе на сервак для грамадства – Дранік-сервер. Так што збірайся сам, збірай сяброў і хадзем глядзець на тое, што стаіць за адным з самых эпічных кінафейлаў. Ці? мабыць, кінапоспехаў – гэта мы абавязкова з табой абмяркуем.
Дата: 03.03.2018
Час: збор 18.30-19.00, пачатак прагляду 19.00
Месца: вул. Захарава 77а, пам. 2
Кантакт: +375 44 7689571 (Ася)



Я гляджу ты яшчэ не вывучыла кнопку-каляндар, што у нас ужо есць у блогу 🙂 Мо і пра гэты напісаць у блогу, каб мы самі ведалі.. га?
ага, добрая заўвага, ці бачыла Ася гэта?