КінаБункер Фаланстэра 2018: Гора-творца

Апублікавана

by — Posted in мерапрыемствы

Каманда Фаланстэра запрашае на прагляд кінастужкі “Гора-творца”, што адбудзецца 3 сакавіка у 19.00

О хай, гік! Задумваўcя ты калі-небудзь пра тое, што можа з’яўляцца меркай поспеху? Матэрыяльная ўзнагарода? Адчуванне сваёй праўнасці? Рэзультат, якім ганарышся? Мудрыя людзі кажуць, што мерку ты выбіраеш сабе сам.

У 2003 годзе на свет нарадзіўся фільм, які апасля пары-тройкі праглядаў назвалі “Грамадзянінам Кейнам” дрэнных стужак”. Размова ідзе пра класічную “Комнату” ужо легендарнага рэжысёра, сцэнарыста, акцёра, прадюсера, іншапланецяніна (?) Томмі Вайсо. Здаецца, кіно было народжана, каб памерці ў пыле і забыцці, бо дрэнна там было ўсё, куды не ткні.

Але кінастужку фактычна выратавала інтэрнет-супольнасць. Яе растаскалі на цытаты, кінапаказы ладзяцца штогод, і шмат людзей могуць сказаць, што яны сапраўды яе фанаты. З яе смяюцца – і ў той жа час зрабілі з яе амаль што культ. Поспех? Ці не поспех?

У 2017 годзе група галівудскіх энтузіястаў зняла свой “фільм пра фільм” – “Гора-творца” – у якім даецца адказ на пытанне, што мучыць кожнага гледача “Комнаты”. Пытанне гэта – ДА ЯК ТАК? “Як гэта наогул можна было зняць?” І мы прапаноўваем табе разам з намі паглыбіцца ў гэтую гісторыю, дзе месца знойдзецца і марам, і мемам (згадзіся – такую сумесь не кожны дзень убачыш у кіно).

Паказ бясплатны, але калі сачыш за навінамі, то ведаеш, што зараз у нас ідзе краудфандынгавая кампанія – і кожны твой закінуты за “Творцу” рубель пойдзе на сервак для грамадства – Дранік-сервер.  Так што збірайся сам, збірай сяброў і хадзем глядзець на тое, што стаіць за адным з самых эпічных кінафейлаў. Ці? мабыць, кінапоспехаў – гэта мы абавязкова з табой абмяркуем.

Дата: 03.03.2018

Час: збор 18.30-19.00, пачатак прагляду 19.00

Месца: вул. Захарава 77а, пам. 2

Кантакт: +375 44 7689571  (Ася)

 

Калі вы знайшлі памылкі, калі ласка паведамьце нам гэты тэкст, націснуўшы Ctrl+Enter.

Дзяліся:


consulina
Троху пішу, троху рэдактую. Смяецеся з Монті Пайтана - зразумееце і мяне:)

2 думак пра “КінаБункер Фаланстэра 2018: Гора-творца”

  1. Я гляджу ты яшчэ не вывучыла кнопку-каляндар, што у нас ужо есць у блогу 🙂 Мо і пра гэты напісаць у блогу, каб мы самі ведалі.. га?

    1. ага, добрая заўвага, ці бачыла Ася гэта?

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *