Буткэмп 3. 24 лютага. Сустрэча айціваланцёраў і грамадскіх ініцыятыў

Апублікавана

by — Posted in буткэмп, магчымасці, мерапрыемствы

Каманда Лічбавай майстэрні рада прадставіць анонс на трэці Буткэмп, які адбудзецца 24 лютага.

Мерапрыемства як звычайна ладзіцца для:

  1. Грамадскіх ініцыятыў і арганізацый, якія адчуваюць свае лічбавыя патрэбы.
  2. Айціваланцёраў, якія хочуць падзяліцца сваім досведам або паслухаць практыкаў.
  3. А таксама тых, хто хоча стаць часткай валанцёрскага руху разам з Лічбавай Майстэрняй.

Падчас сустрэчы

Грамадскія арганізацыі змогуць:

  • Атрымаць кансультацыю, дапамогу або знайсці айці-спецыяліста для вырашэння сваёй лічбавай патрэбы.
  • Пракачаць веды, як правільна складаць заданні на свае лічбавыя патрэбы (сайт, дызайн, інтэграцыю сэрвіса) і максімальна плённа працаваць з айці-спецыялістамі, падтрымліваючы іх запал і энергію.
  • Даведацца пра тое, чым могуць быць карысны open source праекты Балбатун і Дойка, і якую дапамагу можа аказаць Майстэрня для працы з гэтымі прыладамі. Першы праект дае магчымасць праводзіць камунікацыю наведвальнікаў сайта з камандай грамадскай ініцыятывы/арганізацыі. Другі праект “Дойка” – рэалізуе магчымасць прыёму ахвяраванняў у адзін клік.

Айціваланцёры змогуць:

  • Паслухаць расповед пра дасягненні Лічбавай майстэрні за 2017, а таксама яе планы на 2018 год. Гэта рэальны шанец убачыцца валанцёрам, якія працавалі ўдалена на некалькіх праектах.
  • Даведацца, як і ў якія праекты можна далучыцца айці-валанцёрам да дзейнасці Майстэрні і што для гэтага трэба зрабіць.
  • У адукацыйным блоку магчыма атрымаць базавыя веды па тэхналогіях, якія выкарыстоўваюцца ў працы Лічбавай майстэрні: устаноўка вэб-сэрвера (lamp/wamp), праца з bash (shell). Увага! На гэты адукацыйны блок варта узяць ноўтбукі, бо майстар-класы будуць практыка-арыентаваныя, і ўдзельнікі змогуць усё зрабіць на месцы з дапамогай трэнера.

Таксама можна азнаёміцца з падрабязнай праграмай.

Што такое Буткэмп

Буткэмп – двойчы на год сустрэчы Лічбавай майстэрні ў рэале для ініцыятыў і айці-валанцёраў. Падчас такіх мітапаў мы актыўна абменьваемся досведам, прэзентуем нашы дасягненні, абмяркоўваем складанасці працы грамадскіх арганізацый і айціваланцёраў пры рашэнні лічбавых задач першых, а таксама знаёмімся ў рэале).

Час пачатку: 10:50
Працягласць Буткэмпа: каля 4.5 гадзін, таму прыносьце сабойкі, печыва і садавіну. Вітаем!
Месца: прастора “Дотык”, вул. Фабрыцыуса, 4 (уваход злева ад “Імагуру” у арку), паверх 3, памяшканне 1.

Удзел бясплатны, але неабходна рэгістрацыя.

Арганізатары пакідаюць за сабой права не пускаць на падзею удзельнікаў, якія спазняцца на 20хв і больш.

PS
Каманда Лічбавай Майстэрні збірае грошы на сэрвер для грамадства: дзе мы распрацоўваем сайты і вэб-сэрвісы для грамадскіх патрэб. Адшкадуй на сэрвер!

Дзяліся:


ryzomych
рухавік і заснавальнік Фаланстэра. Цікаўлюся сацыятэхнікай, лічбавымі правамі і роварамі.

3 думак пра “Буткэмп 3. 24 лютага. Сустрэча айціваланцёраў і грамадскіх ініцыятыў”

    1. прывет,

      заві сябраў будзе цікавы і карысны двіж =)

      таксама звярні увагу на часовы рэгламент для Дойкі

      1. Ok, спрошу. Кнопочку гуглкалендаря добавил, можно смело на нее давить – компьютер не взорвется.=)))

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *