Чаму лінукс, а не вінда?

Апублікавана

by — Posted in гік-лікбез, магчымасці

Везці сервер у дата цэнтр без аперацыйнай сістэмы на барту было б не крута, бо трэба б было плаціць дадатковыя грошы за ўсталёўку АС і яе наладку. Таму мы зрабілі ўсё самі (бо DIY філасофія)!  

Пытанне “А якую ж  аперацыёнку ўсталёваць” для нас заўсёды вырашана. Мы абралі адзін з дыстрыбуціваў лінукс. Але чаму менавіта лінукс? Аб гэтым ніжэй!


Па-першае, мы выкарыстоўвываем і прапануем выкарыстоўвываць свабоднае праграмнае забеспячэнне і аперацыйныя сістэмы. АС з серыі “Windows Server” праперытарныя, то бок вы павінны купіць прадукт Microsoft, каб ім карыстацца. Дыстрыбуцівы лінукса з’яўляюцца бескаштоўнымі і вольнымі для змены. А ядро аперацыйнай сістэмы можа быць зменена так, як вам захочацца, то бок знаходзіцца пад ліцэнзіей GNU GPL другой версіі.

Па-другое, у Беларусі дзейнічае анціпірацкі закон. Ну як анціпірацкі… Слушней назваць гэта законам аб аўтарскім праве, па якому нелегальнае выкарыстанне праграмнага забяспечэння і аперацыйных сістэм неяк там караецца. Бачнай барацьбы ў краіне няма, з-за невялікага рынка ІТ ў Беларусі. Але, ёсць навіны аб забароне продажаў пірацкіх дыскаў, нават была разборка паміж сеткай крам “Родная Старана” і прадстаўніцтвам Microsoft у Беларусі (Мікра-мяккія аб справе). Дый і Беларусь адна з самых пірацкіх краін, таму можна было б выкарыстоўваць пірацкую аперацыёнку, але прынцып у пункце вышэй ёсць прынцып

І па-трэцяе – нам зручна! На наш погляд, Linux дыстрыбуцівы і Windows сістэмы валодаюць амаль што адым і тым жа функцыяналам і найбольш вялікая розніца толькі ў абслугоўванні і працай з імі. Відавочна, што нам прасцей працаваць з знаёмым асяроддзем лінуксаў, чым кавырацца ў нязручным, па большасці водгукаў, камандным радку Windows. Большасць захадніх краін абірае АС з серыі Windows Server (бо ў іх ёсць грошы), а большасць з усхода абірае Unix (па зразумелых прычынах :D).


Мы лічым, што з трох пунктаў стала зразумела, чаму мы абралі менавіта Linux сістэму для дранік-сэрвера. Зразумела, што мы кіраваліся сваімі прынцыпамі, законадаўчай падставай і зручнасцю самой сістэмы. Вось так намі ўсё было вырашана!

 

 

Калі вы знайшлі памылкі, калі ласка паведамьце нам гэты тэкст, націснуўшы Ctrl+Enter.

Дзяліся:


chec_saup
Чалавек-валанцёр-каска.
Навучыўся чытать у 5, у 6 пісаць і выкарыстоўваю гэты навык як умею. А таксама маю некалькі кулсторы за пазухай!

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *