Лічбавай майстэрня аб’яўляе конкурс. Пераможцам абяцаны цікавыя і карысныя прызы.
Неабходна прапанаваць і/або абгрунтаваць магчымую сістэму аўтаматызацыі разгорвання кода з гітхаба на сэрверы распрацоўкі і прадакшн.
Дэдлайн прыёму рашэнняў: 14 лютага, 23:59
Падводзім вынікі: 16 лютага і аб’яўляем пераможцаў.
Змест
Заданне.
Маецца: (1) код у розных рэпазіторыях гітхаба, (2) тэставы сэрвер, (3) прадакшн.
Рашэнне павінна:
- Даваць магчымасць аўтаматычна забіраць код з гітхаба і пераносіць яго на тэставы сэрвер, калі адбыўся pull request або push на гітхаб.
- Паведамляць пра канфлікты склейкі кода на тэставым сэрверы або прадакшне.
- Перад заборам на прадакш, павінна рабіцца копія рэпазіторыя на амазон.
Патрабаванні да адказаў:
- Вашы варыянты могуць уключаць сам код рашэння, або дакладнае апісанне і каментаванне спасылак, дзе яно знаходзіцца.
- Рашэнне павінна размяшчацца у адкрытым рэпазіторыі (свабодны код).
Пасля атрымання адказаў, мы звяжамся з вамі, каб удакладніць розныя моманты. Будзьце гатовы для сувязі.
Рашэнні дасылаць на адрас: falanster.by@gmail.com
Прызы і адзнакі ўдзельнікам:
- Першае месца атрымлівае квіток на канфэрэнцыю DevOps & Test Automation delivery excellence conference (Delex-conf), што адбудзецца 17 лютага.
- Першыя 3 месцы будуць адзначаны прызамі і пісьмовым водгукам Лічбавай майстэрні.
- Лепшыя рашэнні будуць прыменены на практыцы з удзелам аўтараў
Партнёрам конкурса з’яўляецца канфэрэнцыя delex-conf.com
Адказы дасылайце на скрыню: falanster.by@gmail.com з тэмай: Delex-conf
ЗЫ
Таксама мы зараз збираем на сэрвер для грамадства. Будзем удзячны ахвяраванням. Адшкадуй!


circleci/travis/jenkins??)
як варыянт
важная ўмова куонкурса адкрытае і свадобнае рашэнне, каб мы маглі ім карыстацца без абмежаванняў.
калі распісаце рашэнне, дасылайце нам на пошту=) будзем заўтра правяраць дасланыя варыянты
Эти проекты вполне открытые и свободные.
https://github.com/drone/drone (Apache-2.0)
https://github.com/jenkinsci/jenkins (MIT)
В последнее время многие хвалят CI у GitLab CE. Я пробовал GitLab еще до того, как в нем появился CI и он мне показался достаточно фичастым, но забагованным и тормозным.
Сам пользуюсь CircleCI, все устраивает.
P.S. Я не собираюсь участвовать в конкурсе. Просто мимо прохожу, а тема интересная)
Дзякуй за інфу.
Магчыма вам без конкурса цікава паспрабаваць запусціць падобны працэс разгортвання на практыцы у лічбавай майстэрні=)