Пачынаем серыю анлайн мітапаў – “Практычны опенсорс”. Гэта двіж які ладзіць каманда Фаланстэра для ўсіх, хто жадае працаваць са свабодным кантэнтам і сучаснымі адкрытымі лічбавымі тэхналогіямі на прынцыпах празрыстасці і ўключанасці. Лаканічна, такія тэхналогіі мы называем – опенсорс.
Першая анлайн-сустрэча. У чацвер, 16:00. Мы кансультуем па тэме Вікіпедыі ўсіх, хто пачынае працаваць і сутыкнуўся з першымі цяжкасцямі. Галоўнае не апускаць рукі, мы дапаможам зрабіць наступныя крокі.
Змест
Агульная тэма “Як дадаць свой першы артыкул”
Асноўныя пытанні:
1. Як працаваць з вікі-супольнасцю, агульныя прынцыпы.
2. Як працаваць з тэкстам.
3. Як працаваць з медыя кантэнтам.
4. Што рабіць, калі мой артыкул выдалілі.
5. І шмат, шмат іншага.
Для каго?
Тэма мітапа можа быць цікава студэнтам і выкладчыкам універсітэтаў, школьнікам і настаўнікам старэйшых класаў, актывістам і блогерам, наогул і людзям апантаным нейкай тэмай кіно, музыка – гікам. А таксама тым, хто проста хоча паляпшаць і памнажаць свабодныя веды на беларускай мове.
Фармат
Сама сустрэча будзе пабудавана, як невялікая прэзентацыя і пасля свабодная размова. Мы будзем шарыць экран і паказваць адразу, як бы мы вырашалі ваша пытанне, або як мы вырашаем свае задачы.
Весці сустрэчу будзе Святлана і Міхаіл Волчакі. Вікі-актывісты з 7+ гадовым досведам працы ў супольнасці. Мы чакаем інтэнсіўны абмен ведамі сярод усіх удзельнікаў.
Дзе?
Сустрэча будзе праходзіць тут https://meet.jit.si/falanster Калі ласка падрыхтуйце свае прылады загаддзя (для смартфота неабходна усталяваць прыкладанне). Можна зайсці і пратэсціць загаддзя, каб быў добры гук і відэа.
Працягласць
Гэта будзе каля 40-60 хвілін, таму калі ласка падрыхтуйцеся. Раім усім, хто хоча, каб ваша пытанне разглядзелі глыбока, дасылайце яго загаддзя нам у мэсэнджэры або на пошту falanster.by@gmail.com
Даведка
Мітапы – гэта мерапрыемствы, дзе людзі дзеляцца ведамі або сваім досведам з іншымі. Гэта значыць па нейкай іншай тэме вы можаце выступаць, як спецыяліст, а спецыялісты – як слухачы.




