Учора мяне напаткала муза ў выглядзе 4 розных характараў нашай каманды опэнсорснага сацыяльнага праекта Doika.
Вось такімі яны намаляваліся… Куды яны глядзяць? На магчымую версію будучыні. Думаюць пра тое, якой мы можам яе зрабіць разам: альтэрнатыўнай сучаснаму свету, дыверсіфікаванай, разнастайнай?

Шмат што ў нас ужо есць: франтэнд, UX, пераклад, і шмат тых, хто дае парады)) Але ёсць тое, чаго не хапае, каб у бліжэйшыя месяцы запусціць новыя магчымасці модуля прыёму ахвяраванняў для грамадскіх ініцыятыў.
Зараз мы:
1. Шукаем стажора(-ку) бэкэндзіра.
З ведамі: ААП, php, laravel, github.

2. Шукаем стажора(-ку) ў тэхпадтрымку.
З кампетэнцыямі:
- праца з камандай і анлайн-прыладамі,
- дзелавая перапіска на бел.мове,
- арганізацыя ведаў,
- базаване веданне html/ php/ css/ javascript/ mysql/ linux, або гатоўнасць навучацца,
- афармленне тэхнічных тэкстаў і задачаў распрацоўшчыкам.

Пазналі сабе? Жадаеце пакінуць свае імя у гісторыі? Жадаеце атрымаць рэальны досвед?
Пішыце нам на пошту falanster.by@gmail.com
п.с. Ну, а я заўседы гатова намаляваць і ваш партрэт асаткай і алоўкамі за данейт:)))
п.п.с. Малюнак пад свабоднай ліцэнзіяй CC BY-SA.



