Пераглядаючы тое ці іншае відэа, часта можна сутыкнуцца з бар’ерамі, якія абмяжоўваюць паўнавартаснае ўспрыняцце інфармацыі, якая надыходзіць з гэтага відэафайла. Для таго, каб, як мінімум, часткова пераадолець гэтыя бар’еры, існуе такая цікавая з’ява як субцітры, гаворка пра якія пойдзе далей.
Што такое субцітры?
Субцітры, або, па іншаму, сабы – тэкставае суправаджэнне відэа, якое можа быць як яго паўнавартасным адлюстраваннем той мовы, якая вядзецца ў відэа. Ці можа дапаўняцца дадатковымі каментарыямі розных падзеяў, ці, як прыклад, гукавых дарожак.
Прыстаўка “суб” (ад лацінскага – “пад”) адрознівае субцітры ад цітраў тым што яны ў асноўным размяшчаюцца ўнізе відэадарожкі, пад яго асноўным адлюстраваннем.

Да прыкладу: цітры, асобныя паясняльныя надпісы, у сваю чаргу, ідуць асобнымі кадрамі, у пачатку ці ў канцы відэа.

Альбо асобнымі кадрамі можа дапаўняццца тое, што адбываецца ў відэазапісу, тут маюцца на ўвазе інтэрцітры.
Якія субцітры бываюць? Яны бываюць скрытыя – гэта значыць тыя, якія можна ўключаць за патрэбай, у любы момант. Яскравы прыклад – YouTube, які мае як субцітры, створаныя аўтаматычна, так і тыя, якія ў поўнай форме адпавядаюць гаворцы і падзеям у відэазапісу.

Жорсткія субцітры (альбо Хардсабы) ўстаўляюцца ў відэа ў працэссе яго кодынга, працэсе яго стварэння. Такія субтытры немагчыма адключыць, аднак, яны і ня маюць нейкіх дадатковых патрабаванняў да відэапрайгравальніка.

Для чаго патрэбныя субцітры?
Па-першае, гэта магчымасць для людзей, якія маюць абмежаванасці, у першую чаргу, па слыху, разумець тое, што ўвогуле адбываецца ў відэа. Таксама гэта можа быць своеасаблівым дапаможнікам, калі агучка тэксту ў відэа была зроблена не вельмі добра.
Па-другое, гэта нядрэнны skill для тых, хто хоча вывучыць замежную мову, калі паралельна з гучаннем арыгіналу ёсць паўнавартасны пераклад. Ці гэта проста можа быць карысным і зручным для тых, хто хоча слухаць арыгінальны тэкст, без перакладача.
У трэтіх, гэта можа быць рэальнай магчымасцю для праграмістаў, распрацавальнікаў ці проста энтузіястаў да паляпшэння сістэмы аўтаматычна створаных субцітраў у розных сайтах ці дадатках. Распрацавання субцітраў на беларускай мове.

Пра тое, як ствараюцца субтытры, якія праграмы для гэтага ёсць, гаворка пойдзе ў наступнай частцы.



