Каманда Лічбавай майстэрні ў партнёрстве з IT-пляцоўкай SPACE прапануе конкурс. Пераможца атрымае квіток на канфэренцыю CSSMinskJS і магчымасці ад Лічбавй майстэрні.
Змест
Заданне
Стварыць лэндынг для праекта Doika.
Неабходныя крыніцы для якаснага выканання задання:
- Прытрымлівацца вызначанай структуры і кантэнта
- Знешні выгляд удзельнік конкурса абірае самастойна, кіруючыся брэндбукам.
- Рашэнне павінна быць кросбраузерным і адаптаваным для мабільных прыладаў.
Журы
Каманда Лічбавай майстэрні.
Крытэры перамогі
- Якасць выканання кода і знешняга выгляду.
- Лёгкасцю падтрымкі і маштабуемасці.
- Творчым падыходам.
Умовы прыёмкі задання
- Увесь код заліваецца на github.com
- Вынік дасылаецца спасылкай на рэпазіторый з апісаннем устаноўкі.
- Магчыма вынік дадаткова дэманстраваць на сваім хостынгу.
Спасылку з вынікамі дасылайце на: falanster.by@gmail.com
Прызы
Першае месца: квіток на канферэнцыю CSS-Minsk-JS
Другое месца: памятны прыз ад Лічбавай майстэрні
Абодва месцы артымаюць магчымасць далучыцца да каманды праекта Doika.
Працягласць і дэдайны
- Працягласць: 12 – 19 верасня.
- Дэдлайн: 21:00 19 верасня (апошні тэрмін высылкі вашай працы)


