Dick спіч

Апублікавана

by — Posted in Uncategorized

У гэтым артыкуле я разгляджу ды зраблю вынік на тэму патрэбы такой з’явы як “Мова Варожасці” ў штодзённым жыцці беларуса.

Зараз грамадства ідзе па шляху павагі адзін да аднаго. Спрабуе зрабіць так, каб кожны са сваім самаадчуваннем не быў пакрыўджаны ды быў паважаны. Каб творчая асоба магла пачуваць сябе як хоча, нават калі яна адчувае сябе верталётам. І гэта досыць добрая мэта, бо сёння свет не вельмі клапоціцца аб асобных людзях! І мэта застаецца добрай да таго моманту, пакуль не становіцца неадэкватным пеклам (прыклад неадэкватнага пекла).


Кожны чытач, ды аўтар артыкула, разумее, што называць незнаёмага нігера нігерам – гэта непавага. Увогуле, падзяляць-сартыраваць —  херовая справа, асабліва ў выпадку “падзялення” ў мэтах дыскрымінацыі. Неяк дзяліць людзей, каб потым сказаць, што менавіта адна канкрэтная супольнасць вінаватая ва ўсіх праблемах грамадства. А будзе вінаватай яна па прычыне адпавядання  спецыяльнаму набору прыметаў “Зладзей”. Гэта не крута.

Кіруючыся адэкватнай кропкай позірку, разумееш, што гаварыць пра злых вузкавокіх, чорных нігераў, мексіканцаў за сцяной ці гадкіх ЛГБТ у СМІ – дрэнна. Наўрад ці людзі могуць рабіць злачынствы толькі таму, што яны больш загарэлыя, іх продкі жылі ў стэпе, хтосьці з іх барыжыў какаінам ці мае свой погляд на зносіны людзей. Апарат дасягнення мэт працуе не так. Калі вы не згодны з ідэяй аб тым, што знешнія прызнакі не ўплываюць на паводзіны чалавека, тады вось вам такі прыклад. Прапаную табе, мой арыйскі чытач, звярнуць увагу на стан грамадства ЗША ў 60-я гады ці Нямеччыне ў 40-я. Яны добра дэманструюць працэс смактання дупы падобнымі ідэямі аб падзяленні. Гаварыць, што хтосьці зрабіў штосьці, таму што ён такі-та файны – так сабе. Але так гавораць!

У свеце досыць персанажаў, для якіх норма публічна абражаць людзей з-за іх колера скуры, выбару дзяўчыны/хлопца/хто-там-яшчэ-ёсць, нацыянальнасці ці па нейкім іншым прычынам, якія лёгка прыдумаць. І ўсё б было добра, калі б падобныя дзеючыя асобы булькалі ў двары з сабутэльнікамі ці на кухне. Але, на жаль, падобныя людзі з’яўляюцца ў СМІ.

Сыходзячы з законаў некаторых краін, зразумела што Мова Варожасці больш для публічных штук (СМІ ці публічныя выступы), а не для жыцця звычайных смяротных. Вядома, з’явіўся набор “ня варта гаварыць/рабіць” таму, што звычайны моўны этыкет вельмі цяжкі. А калі нешта цяжка, то яно можа крыўдзіць чалавека і параджае сумныя думкі ў галовах пакрыўджанак. “Мова Варожасці” ўяўляе сабой досыць просты і зразумелы набор пунктаў (прыклады класіфікацыі ў рускай вікі). Таму ніхто не пакрыўджаны і можа зразумець, што вакол яго не нігеры, вузкавокія ды підарасы. А афра[рэгіянальны дадатак], прадстаўнікі азіяцкага рэгіёну і прадстаўнікі ЛГБТ супольнасці.

Але што ж рабіць, калі дзеячы сферы публічных выступаў і СМІ зразумелі, што ня варта гаварыць перад аўдыторыяй? Канешне, несці ідэі “дабра” звычайным смяротным! Таму ўжо прайшоў дзясятак мерапрыемстваў па тэме Мовы Варожасці. Наколькі гэтыя сходкі эфектыўны — гэта пытанне да лічбаў. Я ж лічу, што яны не нясуць нейкіх плюсаў ці зменаў у галовы. Спроба “гвалтоўна” прывіць добрыя ідэі не заўсёды знаходзяць водгук сярод людзей. Асабліва, калі з дапамогай “Мовы Варожасці” ў чалавекаў спрабуюць адабраць самае светлае, што ёсць — чарнушныя жарты, магчымасць “вольна выказаць усё, што думаецца пра таго мудазвона” і іншыя, не меньш прыгожыя рэчы. Гэта, “не самае лепшае ды патрэбнае”, можна назваць “мяккая мова варожасці”. Ды даць падобнае вызначэнне: жаданне чалавека эмацыянальна выражацца без жадання пакрыўдзіць кагосьці (не заўсёды без жадання).

Увогуле, існаванне ў грамадстве будзь якой ксенафобіі — вынік нежадання большасці разабрацца з тэмай і жадання ўладнай меньшасці паказаць толькі сваю кропку позірку. З часам ксенафобія спадае, пакідаючы за сабой усялякія стэрыятыпы ды асаблівыя адносіны да будзь чаго. Паступова наступствы робяцца досыць звычайнай часткай штодзённага жыцця і народнага фальклёру. Таму спробы “ваяваць” з падобнымі наступствамі досыць цяжкая і незразумелая для шмат якіх справаў.


Аб тэме запісу я суджу са сваёй званіцы, якая стаіць на артыкулах з вікіпедыі ды асабістым досведзе. У выніку, Мова Варожасці павінна застацца ў якасці некалькіх пунктаў “ня варта гаварыць/рабіць” для дзеячоў сферы СМІ ды публічных выступаў. Спрабаваць прымусіць большасць кінуць справу называць адзін аднаго як жадаюць ці пакінуць стэрыятыпы не трэба. Большасці патрэбен час, каб змяніцца ўнутры, а калі большасць падганяць, то яна можа раз’юшыцца. Але закінуць зусім — таксама нельга. Я лічу, што добрыя прыклады ды час могуць моцна змяніць спосаб мыслення большасці.

P.S. Артыкул носіць забаўляльна-пазнавальны характар, аўтар не ставіў мэтай пакрыўдзіць кагосьці. Уся лаянка выкарыстана ў мастацкіх мэтах. Калі хтосьці застаўся пакрыўджаным, то аўтар перадае “прывет!”

Дзяліся:


chec_saup
Чалавек-валанцёр-каска.
Навучыўся чытать у 5, у 6 пісаць і выкарыстоўваю гэты навык як умею. А таксама маю некалькі кулсторы за пазухай!

Адна думка пра “Dick спіч”

  1. Ну, у цябе прама лонгрыд атрымаўся))) Эх, шкада не зрабіў нейкія цытаты і не паізгаў памерамі і колерамі шрыфтоў… Было б лягчэй чытаць!

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *